швейцарскі нар. герой. Жыў у кантоне Унтэрвальдэн. Вызначыўся ў бітве з аўстр. войскам каляг. Земпах 9.6.1386: учапіўся за дзіды варожых рыцараў і, прыціснуўшы іх падзеннем свайго цела, зрабіў брэш, праз якую праніклі швейц. воіны-сяляне. Цаной свайго жыцця садзейнічаў перамозе швейцарцаў. Гэты подзвіг услаўлены ў «Земпахскай песні» (складзена каля 1476), што зрабіла Вінкельрыда легендарнай асобай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІША́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
Каляг.п. Акцябрскі ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл. На У мяжуе з Мармавіцкім радовішчам нафты. Пл.каля 40 км². Уваходзіць у Рэчыцка-Вішанскую зону нафтагазанамнажэння на Пн Прыпяцкага прагіну. Паклад нафты ў падсалявых адкладах верхняга дэвону на глыб. да 3000 м. Нафта высакаякасная, маласярністая, маласмалістая, парафінавая, мае ў сабе раствораны газ. Адкрыта ў 1967, распрацоўваецца з 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РНАЎКА,
вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., каляр. Сож. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на Пд ад г.п. Карма, 80 км ад Гомеля, 73 км ад чыг. ст. Рагачоў, на аўтадарозе Карма — Чачэрск. 485 ж., 196 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі ва ўрочышчы Грэнск гарадзішча ранняга жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКСАГЕ́Н, цыклатрыметылентрынітрамін,
высокабрызантнае выбуховае рэчыва C3H6N6O6. Бясколерны крышт. парашок, tпл 204,5—205 °C (з раскладаннем), шчыльн. 1816 кг/м³. Водаўстойлівы. Цеплата выбуху 5440 кДж/кг, скорасць дэтанацыі каля 8,4 км/с, т-ра ўзгарання каля 230 °C. Атрымліваюць уздзеяннем на уратрапін (гексаметылентэтрамін) канцэнтраванай азотнай к-ты. Выкарыстоўваюць для начынкі боепрыпасаў як кампанент прамысл. выбуховых рэчываў (скальны аманіт, тэрмаўстойлівыя выбуховыя рэчывы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБА́ЙСКАЯ ПАЛЯ́НА,
міжгорная катлавіна каля падножжа паўн. схілу Галоўнага, або Водападзельнага, хр.Вял. Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Размешчана на выш. 1620 м на тэр. Тэбердзінскага запаведніка. Над Д.п. узнімаюцца горныя вяршыні да выш. 4046 м (г.Дамбай-Ульген). Схілы да выш. 2300 м укрыты лесам (пераважна піхта). Д.п. — раён альпінізму і турызму на Зах. Каўказе. Курортны пас. Дамбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗВІ́НСКАЯ ГУБА́, Дзвінскі заліў,
заліў каляпаўд.-ўсх.ч. Белага м.Даўж. 93 км, шыр.каля ўваходу 130 км, глыб. ад 15—22 да 120 м (на ПнЗ). Зімой замярзае. Летам у Дз.г. адзначаецца найб. высокая т-ра вады ў Белым м. (да 12 °C). Прылівы паўсутачныя (да 1,4 м). Упадае р.Паўн. Дзвіна, у дэльце якой парты Архангельск і Северадзвінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКІ ЛІМА́Н,
заліў Чорнага м.каля берагоў Украіны. Уразаецца ў сушу на 55 км. Шыр. 7,4—16,7 км, глыб.каля 5 м. На З адгароджаны ад мора нізкай пясчанай Кінбурнскай касой. Злучаны з Чорным м. пралівам шыр. 4,3 км. Зімой замярзае. У Д.л. упадаюць рэкі Дняпро і Паўд. Буг, які ў ніжнім цячэнні ўтварае Бугскі ліман. На Д.л. порт Ачакаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА, Уэд-Дра,
рака на ПнЗ Афрыкі, у Марока. Даўж.каля 1150 км, пл.бас. 15,1 тыс.км². Пачынаецца на паўд. схіле Высокага Атласа вытокамі Дадэ і Іміні, цячэ па зах. ускраіне Сахары. Упадае ў Атлантычны ак. толькі ў час паводкі, калі растаюць снягі ў гарах. Пастаяннае цячэнне ў гарах (каля 200 км), ніжэй воды ракі выкарыстоўваюцца на арашэнне. Даліна Д. густа населена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЁЎНЯ,
традыцыйная гаспадарчая пабудова для прасушкі збожжавых культур, канапель і лёну. Звычайна квадратная зрубная пабудова з імшанымі сценамі, насыпной столлю і шчыльна падагнанымі дзвярамі. Мае печ (без коміна), прыстасаванні для прасушкі снапоў — жэрдкі, якія перамяшчаюцца па дзвюх бэльках, умацаваных на выш.каля 1 м ад падлогі. Ё. часцей будавалі каля гумна або ўнутры яго (без страхі). Пашырана на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і часткова Гомельшчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Іван Рыгоравіч) (22.10.1916, в. Хоцімск Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 15.7.1952),
поўны кавалер ордэна Славы. На фронце з 1941. Снайпер сяржант З. вызначыўся пры вызваленні Польшчы каляв. Юзэфаў Радамскага ваяв. і ў час прарыву абароны праціўніка на р. Одэр каляг. Лебус на тэр. Германіі, знішчыў 56 гітлераўцаў і захапіў 2 пушкі. Пасля вайны працаваў у калгасе на радзіме.