КРЭМ, Крам (Cram) Дональд Джэймс (н. 22.4.1919, г. Чэстэр, штат Вермонт, ЗША), амерыканскі хімік-арганік. Чл.Нац.АН ЗША (1960) і Амер.акадэміі навук і мастацтваў (1967). Скончыў ун-т штата Небраска (1942) і Гарвардскі ун-т (1947). З 1947 у Каліфарнійскім ун-це (г. Лос-Анджэлес; з 1956 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі і хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Даследаваў структуру карбаніёнаў і механізм многіх хім. рэакцый, у якіх яны з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі. Сфармуляваў правіла стэрэахім. накіраванасці рэакцый (правіла К.; 1952). Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Ж.М.Ленам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БЕЛІК ((Kubelík) Ян) (5.7.1880, Міхле каля Прагі — 5.12.1940),
чэшскі скрыпач, кампазітар. Чл.Чэш.Акадэміі навук і мастацтваў (1932). Ігры на скрыпцы вучыўся ў бацькі І.М.Кубеліка, К.М.Вебера і інш. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1898). Музыкант-віртуоз, адзін з лепшых выканаўцаў найб. складаных твораў Н.Паганіні. Увёў у выканальніцкую практыку больш павольны тэмп ігры тэхн. пасажаў. Аўтар сімфоніі (1937), 6 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам (1916—24), скрыпічных п’ес, віртуозных канцэртных кадэнцый і інш. У 1947 і 1949 прайшлі Міжнар. конкурсы скрыпачоў імя К. (у рамках муз. фестывалю «Пражская вясна»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ (Ірэна Адольфаўна) (н. 10.8.1936, в. Таўканы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1989). Скончыла БСГА (1961). З 1969 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па вывучэнні ўплыву дзеяння ўгнаенняў на розных відах глебы.
Тв.:
Влияние длительного применения удобрений на плодородие дерново-подзолистой супесчаной почвы Полесья БССР и продуктивность севооборота (разам з М.П.Казлоўскай) // Агрохимия. 1983. № 3;
Баланс асноўных элементаў жыўлення і прадукцыйнасць севазвароту ва ўмовах лёгкіх глебаў Беларускага Палесся // Весці Акадэмііагр. навук Беларусі. 1993. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́НЬЯ ((Cunha) Эўклідыс да) (20.1.1866, г. Кантагалу, Бразілія — 15.8.1909),
бразільскі пісьменнік. Чл.Браз.акадэміі л-ры (з 1903). Па адукацыі ваен. інжынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі. Кн. «Сертаны» (1902) — спалучэнне навук. даследавання, публіцыстыкі з дакумент. апавяданнем пра задушэнне сял. паўстання 1896—97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках каўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зб-каў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паўплываў на развіццё рэгіяналізму і крытычнага рэалізму ў браз. і лацінаамер. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЧКІН (Павел Аляксеевіч) (19.11.1900, в. Горнева Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 27.4.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1959). Скончыў ваен.акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1940). 3 ліп. 1941 камандуючы 20-й арміяй у складзе Зах. фронту, якая вяла абарончыя баі на тэр. Беларусі; удзельнічаў у Смаленскай бітве 1941, са жн. 1941 камандуючы 43-й арміяй, прадстаўнік Стаўкі Вярх. Галоўнакамандавання, камандуючы, нам. камандуючага Паўн.-Зах., 1-м Укр., 2-м Бел. франтамі. Да 1970 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЖЭ́ЧНІКАЎ (Яўген Барысавіч) (н. 9.7.1932, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання і апрацоўкі матэрыялаў ціскам. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПІ (1955). У 1968—69 нам.гал. рэдактара Бел.Сав. Энцыклапедыі, з 1969 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў ціскам, распрацоўцы канструкцый тэхнал. абсталявання.
Тв.:
Самоходные погрузчики. М., 1963 (разам з Я.А.Волчакам, М Д.Бернштэйнам);
Новые материалы в технике. Мн., 1971 (разам з Я.І.Бельскім, А.М.Дзмітровічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕВА (Наталля Іванаўна) (18.7. 1894, г. Разань, Расія — 19.3.1978),
расійскі этнограф. Канд.гіст.н. (1928). Вучылася на Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсах. Працавала ў Разанскім краязнаўчым музеі, Дзярж.акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры, 1-м Маскоўскім ун-це. Даследавала матэрыяльную культуру беларусаў (экспедыцыі ўздоўж Прыпяці ў 1927 і 1930). Аўтар першых фундаментальных прац пра бел.нар. жыллё («Жыллё і гаспадарчыя пабудовы Беларускай ССР», 1929), прадзенне і ткацтва, якія разглядаліся ў сувязі з матэрыяльнай культурай рускіх і ўкраінцаў («Прадзенне і ткацтва ўсходніх славян у XIX — пачатку XX ст.», 1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ((Lee) Дэвід Морыс) (н. 20.1.1931, г. Рай, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1991), Амер.акадэміі навук і мастацтваў (1990). Скончыў Гарвардскі (1952) і Канектыкуцкі (1955) ун-ты. З 1959 у Карнуальскім ун-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы нізкіх і звышнізкіх т-р, па даследаванні ўласцівасцей вадкага гелію і атамарнага вадароду, звышправоднасці. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (1972). Нобелеўская прэмія 1996 (разам з Р.Рычардсанам, Д.Ошэрафам).
Тв.:
Рус.пер. — Необычные фазы жидкого 3Не // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСТО́ (Міхаіл Васілевіч) (21.9.1921, г. Магілёў — 16.3.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Армавірскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), акадэмііВаен.-паветр. (1954) і Генштаба (1961).
У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Сцяпным, Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы 1943, баёў на Украіне, у Малдове, Румыніі, Польшчы, Германіі. Лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяц. палка ст. лейтэнант Л. зрабіў 251 баявы вылет, правёў 49 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў праціўніка. Да 1974 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́Ў (Іосіф Іосіфавіч) (н. 14.2.1941, в. Куты Магілёўскага р-на),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар.Акадэмііагр. навук Беларусі (1993). Д-рэканам.н. (1989), праф. (1991). Скончыў БСГА (1964) і з 1970 працуе ў ёй (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах планавання і матэм. мадэліравання эканам. сістэм АПК. Распрацаваў сістэму эканоміка-матэм. мадэлей для аптымізацыі развіцця АПК рэгіёна, ажыццяўлення спецыялізацыі с.-г. прадпрыемстваў ва ўмовах кааперавання.
Тв.:
Оптимальное планирование АПК района. Мн., 1987;
Экономико-математическое моделирование экономических систем и процессов в сельском хозяйстве. Мн., 1997.