род кветкавых раслін сям. рагозавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў халодным, умераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я, а таксама ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 7 відаў. Найб. пашыраны П.: малы (S. minimum), прамы (S. erectum), усплылы, або просты (S. emersum). Трапляюцца па берагах рэк, азёр, вадасховішчаў.
Шматгадовыя водныя ці балотныя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае або плаваючае. Лісце вузкалінейнае, у відаў, што растуць у глыбокай вадзе, — стужкападобнае.
Кветкі дробныя, аднаполыя, у шчыльных галоўках. Плод — касцянка. Корм андатры, нутрыі і вадаплаўных птушак. Некат. віды П. маюць пяргу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КАРНІ, Покарны (Pokorny) Карал (18.1.1891, Паўліцы, каляг. Знойма, Чэхія — 14.2.1962), чэшскі скульптар. Нар. мастак Чэхаславакіі (1956). Ганаровы чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў Маст.-прамысл. школе (1911—14), АМ (1914—17) у І.Мысльбека ў Празе. Аўтар рэалістычна абагульненых па формах твораў: помнікі загінуўшым шахцёрам у Лазах (1925), у Осеку (1936—38), А.Ірасеку (1952), Б.Немцавай (1954) у Празе, рэльефы для Нац. помніка ў Празе (1936—38), манумент «Братанне» ў г. Чэска-Тршэбава (1947—50). Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1949, 1952, 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КРАЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства каляв. Покры Брэсцкага р-на. Пабудавана ў 1739, часткова перабудавана ў 19 ст. Узор драўлянай пабудовы цэнтрычнай кампазіцыі, у архітэктуры якой адзначаюцца рысы стылю барока. Крыжападобны ў плане будынак з 5-граннай апсідай накрыты 2-схільным дахам. Сяродкрыжжа завершана фігурнай вежачкай. Да апсіды прылягаюць 2 маленькія рызніцы. З захаду да царквы прыбудавана 2-ярусная званіца (васьмярык на чацверыку), накрытая 8-гранным шатровым дахам. Сцены будынка вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вуглы апрацаваны разьбянымі накладкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІЭТЫЛЕНТЭРЭФТАЛА́Т,
сінтэтычны палімер, складаны поліэфір тэрэфталевай (n-бензолдыкарбонавай) к-ты і этыленгліколю [—O(O)CC6H4C(O)OCH2CH2—]n, мал. м. (2—5)∙104. Цвёрдае бясколернае рэчыва, шчыльн. 1380—1400 кг/м³, tпл255—265 °C. Тэрмапласт. Не раствараецца ў вадзе, пры награванні да 40—150 °C раствараецца ў фенолах і іх алкіл- ці хлорвытворных. Характарызуецца высокай тэрмаўстойлівасцю расплаву (каля 290 °C), нізкай гіграскапічнасцю. Трывалы, зносаўстойлівы, добры дыэлектрык. Выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці валокнаў і нітак (гл.Поліэфірныя валокны), бутэлек для безалкагольных напіткаў і алею, а таксама плёнак, радыёдэталей, хім. абсталявання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГО́ЖАЯ ЯФІ́МАВА,
сорт груш, выведзены У.А.Яфімавым ад скрыжавання сартоў Танкаветкі і Любіміцы Клапа. Раянаваны па Мінскай вобл.
Дрэва сярэднярослае, з шырокапірамідальнай кронай. Пладаносіць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Адрозніваецца ўраджайнасцю, зімаўстойлівасцю, сярэдняй устойлівасцю да паршы, адноснай устойлівасцю да бактэрыяльнага раку. Плады сярэдняй велічыні, правільнай грушападобнай формы. Скурка жаўтавата-зялёная з інтэнсіўным ярка-кармінавым румянцам. Падскуркавыя кропкі буйныя, бурага колеру. Мякаць сакавітая, масляністая, крыху аскомістая, кісла-салодкая. Спажывецкая спеласць настае ў пач. верасня. Лёжкасць каля 2 тыдняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫДНЯПРО́ЎСКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На ПдУсх.-Еўрап. раўніны паміж сярэднім цячэннем рэк Дняпро і Паўд. Буг, на Украіне. Выш.каля 200 м на Пн, 150 м на Пд, найб. — 323 м. У фундаменце П.ў. — Украінскі крыштал. масіў, пароды якога ўкрыты глінамі, пяскамі, лёсамі і лёсападобнымі суглінкамі. Плоскія водападзелы чаргуюцца з глыбокімі (да 60—80 м), часта каньёнападобнымі далінамі рэк і яроў. Паўн.ч. П.ў. ўваходзіць у лесастэпавую зону, Паўд. — у стэпавую. Большая частка ўзарана. Развіты збожжавая гаспадарка, жывёлагадоўля, садаводства. Радовішчы жал. (Крыварожскі жалезарудны басейн) і марганцавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС ((Pretorius) Андрыес Вільхельмус Якобус) (27.11.1798, каля Храф-Рэйнета, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 23.7.1853),
бурскі ваен. і паліт. дзеяч у час перасялення бураў (афрыканераў) з Капскай калоніі на Пн ад р. Аранжавая. Узначаліў бураў у 1838 пасля гібелі іх лідэра П.Рэтыфа. У снеж. 1838 камандаваў атрадамі бураў, якія перамаглі зулусаў у бітве на р. Інкоме. У студз. 1852 падпісаў з англічанамі Сандрыверскую канвенцыю, паводле якой тыя прызнавалі незалежнасць бураў на Пн ад р. Вааль, дзе ў 1856 была створана Паўд.-Афр. Рэспубліка (гл.Трансвааль). Ад яго імя паходзіць назва г.Прэторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТУШКАЕ́ДЫсапраўдныя
(Aviculariidae),
сямейства членістаногіх атр. павукоў. Каля 600 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Амерыцы, а таксама ў Паўд.-Усх. Азіі, Усх. Афрыцы, у трапічных лясах. Актыўныя на змярканні і ўначы. Віды родаў акантаскурыя (Acanthoscurria), тэрафоза (Theraphosa) і інш. небяспечныя для чалавека (яд паражае ц. н. с.).
Даўж. да 11 см. Цела і ногі ўкрыты шматлікімі валаскамі. Хеліцэры заканчваюцца кіпцікамі з адтулінамі ядавітых залоз на канцы. Лёгкіх 2 пары. Кормяцца буйнымі насякомымі, дробнымі пазваночнымі, у т. л. птушанятамі (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯНТКО́ЎСКІ ((Piontkowski) Каспар) (1554—1612),
польскі драматург. Выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, для якой на пачатак школьнага года напісаў п’есу «Цімон Гардзілюд» (каля 1584), куды ўвайшла першая інтэрмедыя на бел. мове. У ёй выкрываюцца псеўдавучонасць і чалавеканенавісніцтва; камічны эфект ствараецца спалучэннем ант. і мясц. элементаў. На творчасць П. паўплывалі ідэі еўрап. Адраджэння. Аўтар «Дыялогу аб міры для караля Стафана» (паст. 1582), дзе асуджаюцца захопніцкія войны, інтэрмедыі «Лікус, Скева, Секстус» (1584).
Тв.:
У кн.: Draniaty staropolskie. Warszawa, 1961. Т. 4.
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БЧЫК (Fritillaria),
род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 100 відаў.
Пашыраны ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. Трапляюцца на лугах, сярод хмызнякоў, у стэпах, па схілах гор. На Беларусі культывуецца 6 відаў Р.: бледнакветкавы (F. pallidiflora), жоўты (F. lutea), імператарскі (F. imperialis), камчацкі (F. camschatcensis), Радэ (F. raddeana), шахматны (F. meleagris).
Шматгадовыя цыбульныя расліны выш. да 100 см. Цыбуліны шарападобныя. Лісце вузкае або шырокаланцэтнае, чаргаванае ці кальчаковае. Кветкі паніклыя, адзіночныя або ў суквецці белага, жоўтага, аранжавага, чырвона-фіялетавага колераў, часта з шахматным малюнкам. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.