сямейства пеўчых вераб’іных птушак атр. вераб’інападобных. 5 падсям., 82 роды, каля 360 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Еўразіі, акрамя пустынь і тундры. На Беларусі 4 віды: мухалоўка-белашыйка (Ficedula albicollis); мухалоўка малая, або лоцманчык (F. parva); мухалоўка-стракатка (F. hypoleuca) і мухалоўка шэрая (Muscicapa striata). Жывуць пераважна ў разрэджаных лясах, парках, садах, гняздуюцца на дрэвах, кустах, некат. — у дуплах. Пералётныя, 2 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 23 см, маса да 30 г. Апярэнне розных колераў; у некат. М. існуе палавы дымарфізм. У асобных відаў сярэднія рулявыя пёры хваста вельмі доўгія. Дзюба шырокая, плоская, са шчацінкамі па краях рота. Кормяцца насякомымі (пераважна мухамі, адсюль назва), інш. дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Нясуць да 10 яец.
Э.Р.Самусенка.
Да арт.Мухалоўкавыя. Мухалоўкі: 1 — малая; 2 — шэрая, 3 — белашыйка; 4 — стракатка (а — самец, б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛІ́ДЫ, металічныя злучэнні,
хімічныя злучэнні металаў паміж сабой (інтэрметаліды), а таксама металаў (пераважна пераходных) з неметаламі (карбіды, нітрыды, сульфіды і інш.).
Звычайна М. існуюць у пэўнай вобласці канцэнтрацый кампанентаў, т. зв. вобласці гамагеннасці. Іх састаў і структура абумоўлены становішчам элементаў у перыяд. сістэме, іх атамнымі радыусамі і электраадмоўнасцю; састаў звычайна не адпавядае фармальнай валентнасці элементаў. Для большасці М. характэрна пераважнаметалічная сувязь. Паводле колькасці элементаў адрозніваюць М. падвойныя (напр.. CuAu, AlCu3, TiC), патройныя (напр., CuInSe2, Cu2Mo6S8) і складаныя (напр., высокатэмпературныя аксідныя звышправаднікі BaYCu3O0,65+x пры 0,23 < x < 0,3). Інтэрметаліды ў параўнанні з чыстымі металамі маюць меншую электра- і цеплаправоднасць, больш высокія т-ры плаўлення і цвёрдасць; многія вызначаюцца нізкай пластычнасцю. Для злучэнняў металаў з неметаламі, як правіла, характэрны паўправадніковыя ўласцівасці. Выкарыстоўваюць М. як магнітныя і паўправадніковыя матэрыялы, звышправаднікі, кампаненты высокатрывалых канстр. матэрыялаў і гарачатрывалых сплаваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСНО́ВАў ткацтве,
сукупнасць паралельных нітак, накіраваных уздоўж тканіны. Тканіна на ткацкім станку ўтвараецца ўзаемным (пераважна перпендыкулярным) перапляценнем нітак
Аснова і ўтку. Ніткі асновы пры тканні церпяць большае мех. ўздзеянне, чым ніткі ўтку, таму на аснову выкарыстоўваюць больш трывалую і якасную пражу. Трываласць нітак асновы павялічваюць апрацоўкай клеявымі растворамі (шліхтай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРА́ЛА-АНТАРКТЫ́ЧНАЕ ПАДНЯ́ЦЦЕ,
падводнае падняцце ў паўд.-ўсх. частцы Індыйскага акіяна. Злучае паўд.ч. Цэнтральнаіндыйскага хр. з Паўднёва-Ціхаакіянскім падняццем. Даўж. каля 6000 км, шыр. да 800 км, найменшая глыбіня над грэбенем 1145 м. Восевая зона падняцця мае горны рэльеф, месцамі выяўлены «рыфтавыя даліны». Паверхня ўкрыта пераважна вапняковымі алеўрыта-гліністымі глеямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТАВА́Я ПЕРАДА́ЧА,
зубчастая перадача вінтавымі коламі, восі якіх перакрыжоўваюцца пад рознымі вугламі. Дае магчымасць перадаваць вярчэнне ад аднаго вала некалькім іншым. У сувязі з кропкавым кантактам зубоў і значным слізганнем у зачэпцы вінтавая перадача хутка зношваецца і можа зашчамляцца, таму выкарыстоўваецца пераважна ў прыладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫРА́НГА,
горы на Пн п-ва Таймыр, у Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі. Сістэма паралельных або кулісападобных хрыбтоў і хвалістых плато працягласцю да 1100 км, шыр. больш за 200 км. Выш. да 1146 м. Складзены пераважна з габрадыябазаў. На У ледавікі (агульная пл. 30,5 км²). Камяністая тундра і арктычная горная пустыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДКРЫ́ТЫ РЫ́НАК,
продаж і купля цэнтр. банкам каштоўных папер, каб уздзейнічаць на масу грошай у абарачэнні і аб’ём крэдытаў. Аперацыя ажыццяўляецца пераважна з кароткатэрміновымі ўрадавымі каштоўнымі паперамі, а часам з сярэдне- і доўгатэрміновымі паперамі. Пры куплі ўкладанне сродкаў у эканоміку павялічваецца, у выніку расце і аб’ём крэдытаў. Ад продажу эфект адваротны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛІ́СТЫ,
першыя старажытнарымскія гісторыкі. Гіст. падзеі размяшчалі па гадах праўлення консулаў. Творы аналістаў (аналы) апавядалі пераважна пра паліт. і ваен. падзеі, былі прасякнуты патрыятызмам. Найб. вядомыя аналісты: Квінт Фабій Піктар (3 ст. да н.э.), Катон Старэйшы (2 ст. да н.э.). Урыўкі з твораў аналістаў выкарыстаны ў працах больш позніх гісторыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСУРМА́Н, басурманін,
1) устарэлая назва нехрысціяніна, пераважна мусульманіна (у Расіі — неправаслаўнага). У ВКЛ прававое становішча басурманаў рэгулявалася Статутамі ВКЛ, якія ў пэўнай ступені абмяжоўвалі іх правы. Басурман не меў права займаць дзярж. і адм. пасады, мець у няволі хрысціян, не мог быць панятым і інш. 2) Пераноснае значэнне — несумленны чалавек.