горы на ПнУ Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі. Даўж. каля 250 км. Цягнуцца з ПнУ на ПдЗ уздоўж берага Міжземнага м., ад Пірэнеяў да нізоўя р. Эбра. Складаюцца з двух паралельных ланцугоў — прыморскага (выш. 400—600 м) і ўнутранага (выш. да 1712 м, г. Монтсень), размежаваных падоўжнай тэктанічнай упадзінай. Складзены з крышт.парод палеазою (граніты, кварцыты і інш.), а таксама з вапнякоў, пясчанікаў і глін мезакайназою. Карст. Клімат міжземнаморскі. Лясы з дубу, каштану, буку, алепскай хвоі, пініі; маквіс. У перадгор’і плантацыі аліў, вінаграднікі, сады, пасевы кукурузы, пшаніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІВА́Ч,
запаведнік у Расіі, на Пн Карэліі, у бас.р. Суна. Засн. ў 1931 з мэтай аховы аднайм. вадаспаду (выш. падзення 10,7 м; адзін з найб. у Еўропе). Пл. 10,5 тыс.га. Рэльеф тыповы карэльскі: чаргаванне град са шчыльных крышт.парод з рыхлымі адкладамі ці азёрамі ў паніжэннях. Лясы зялёнамохавыя яловыя і хваёвыя з элементамі шыракалістых. У фауне 44 віды млекакормячых, 185 птушак, па 4 паўзуноў і земнаводных, 17 відаў рыб. Звычайныя заяц, куніца, вавёрка, лось, ліс, барсук, качкі, глушэц, рабчык, совы; сустракаюцца мядзведзь, рысь, воўк, расамаха, шэрая курапатка, шулёнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІКЛА́ДЫ (Kyklades),
архіпелаг у паўд.ч. Эгейскага м.Тэр. Грэцыі. Больш за 200 астравоў, выцягнутых гірляндамі з ПнЗ на ПдУ. Пл. 2,6 тыс.км². Нас. 88,4 тыс.чал. (1981). Найб. астравы: Наксас (выш. да 1008 м), Андрас, Мілас, Тынас, Парас. Астравы мацерыковага паходжання, гарыстыя, складзены з крышт.парод і вапнякоў. А-вы Тыра і Мілас вулканічныя. На в-ве Каймені дзеючы вулкан. Частыя землетрасенні. Радовішчы наждаку і мармуру. Клімат міжземнаморскі. Ападкаў каля 500 мм за год. На схілах хмызнякі (фрыгана), у далінах — вінаграднікі, сады, пасевы пшаніцы, кукурузы. Жывёлагадоўля, рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРГІ́ЗСКІ ХРЫБЕ́Т, Кіргізскі Алатау,
горны хрыбет на Пн Цянь-Шаня, у Кыргызстане і Казахстане.
Даўж. 375 км. Цягнецца ад г. Джамбул да Баамскай цясніны р. Чу. Выш. да 4875 м (пік Зах. Аламедзін). Пераважае высакагорны рэльеф. Паўн. схіл больш спадзісты і доўгі, чым паўд., абмяжоўвае з Пд Чуйскую даліну. Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, парфірытаў, гранітаў. Радовішчы поліметал. руд, мінер. крыніцы. На схілах да выш. 2500 м — стэпы, лясы (елка, арча), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. З выш. 3700 м — ледавікі (агульная пл. 223 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЦЯНЁЎСКІ ПА́РК,
помнік садова-паркавага мастацтва. Створаны ў пач. 19 ст. ў в. Кісцяні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. на беразе Дняпра. Парк пейзажнага тыпу. Пл. каля 15 га. Размешчаны на 2 прыбярэжных тэрасах, уздоўж якіх праходзяць прагулачныя маршруты. Кампазіцыя ландшафтная.
На верхняй паўкруглай тэрасе стаяў сядзібны дом (не захаваўся). У паўн.ч. парку захаваліся рэшткі рэгулярнай планіроўкі — квадрат з кругам унутры, аформлены алеямі хвоі звычайнай, і штучны круглы ў плане ўзгорак. У парку растуць пераважна дрэвы мясц.парод, трапляюцца экзоты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЯНІ́Т, дыстэн,
мінерал падкласа ортасілікатаў, сілікат алюмінію Al2[SiO4]O. Прымесі жалеза (да 1%), хрому (1,8%), тытану (0,04%), вальфраму. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя слупкаватыя, радзей таблітчастыя, снопападобныя, радыяльна-прамяністыя агрэгаты. Колер ад белага да блакітнага і густога сіне-зялёнага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—7. Шчыльн. 3,5—3,7 г/см³. Утвараецца пры метамарфізме асадкавых парод, багатых гліназёмам, у зоне высокіх ціскаў, а таксама ў гранітных пегматытах. Сыравіна для вытв-сці вогне- і кіслотатрывалых матэрыялаў, алюмініевая руда. Радовішчы ў ЗША, Індыі (найбуйнейшыя), Бразіліі, Іспаніі, Аўстраліі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМЯНЧУ́ГСКАЯ МАГНІ́ТНАЯ АНАМА́ЛІЯ,
на Украіне, у Палтаўскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Пл. 100 км². Выяўлена ў 1928. Уяўляе сабой паласу дакембрыйскіх метамарфічных парод крыварожскай серыі (шыр. 0,2—3,5 км, даўж. 45 км), найб. багатыя руды прымеркаваны да саксаганскай світы (магутнасць 1200—1300 м). У паўд. частцы К.м.а. разведаныя запасы жалезістых кварцытаў з колькасцю жалеза 32% — 4,5 млрд.т і багатых жал. руд з колькасцю жалеза 58,2% — 220 млн.т. Жал. руды магнетытавыя і кумінгтанітамагнетытавыя. Прамысл. эксплуатацыя з 1970. Здабыча адкрытым спосабам. Цэнтр здабычы — г. Камсамольск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА (Леанід Уладзіміравіч) (н. 18.7.1936, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1968). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Ін-це эксперым. батанікі, з 1998 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі плоданашэння, інтрадукцыі і ўкараненні ў вытворчасць гасп.-каштоўных дрэвавых парод. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт);
Интродуцированные технически ценные древесные породы и кустарники (разам з М.Дз.Несцяровічам) // Справочник работника лесного хозяйства. 4 изд. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАРО́ЖСКІ ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ БАСЕ́ЙН (Крыўбас),
на Украіне, у Днепрапятроўскай вобл.Пл. каля 300 км². Прымеркаваны да пратэразойскіх парод крыварожскай серыі, у асноўным саксаганскай світы, якая складаецца з 7 гарызонтаў жалезістых кварцытаў і кварцавых сланцаў (агульная магутнасць 1500 м). Больш за 300 рудных пакладаў пласта-, слупа- і штокападобных, гнездавых і інш. Разведаныя запасы больш за 20 млрд.т. багатых жал. руд, у якіх жалеза 56,7% і лёгкаабагачальных жалезістых кварцытаў, у якіх жалеза 34,2%. Жал. руды мартытавыя і гематыт-мартытавыя (пераважаюць), магнетытавыя і інш.Прамысл. эксплуатацыя з 1881. Здабыча адкрытым (80%) і падземным спосабамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКАЯ АСТРАБЛЕ́МА,
старажытны метэарытны кратэр паблізу г. Лагойск у вярхоўі р. Гайна. Пахаваны пад антрапагенавымі адкладамі. Адкрыты ў 1975 пры бурэнні свідравіны ў раёне в. Кузевічы як структура з анамальнай геал. будовай. Дыяметр Л.а. каля 15 км, глыбіня каля 500 м. Складзена з т. зв. брэкчыі — абломкаў, глыб, друзу парод рознага ўзросту; частка іх дэфармаваная, сплаўленая; уся маса кавалкаў сцэментаваная ў больш позні час. Метэарытнае паходжанне Л.а. абгрунтавалі бел. вучоныя А.С.Махнач, М.В.Вераценнікаў, Г.І.Ількевіч.