МА́РКАЎ (Пётр Іванавіч) (н. 1.7.1936, в. Вусце Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі. Канд. тэхн. н. (1970), праф. (1993). Скончыў Уральскі электрамех. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1971 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це (з 1997 навук. кіраўнік н.-д. цэнтра валаконна-аптычнай тэхнікі). Навук. працы па інфармацыйна-вымяральных сістэмах, валаконна-аптычнай тэхналогіі і тэхніцы кантролю і дыягностыкі.

Тв.:

Волоконно-оптические преобразователи в приборах технологического контроля. Мн., 1984 (разам з В.​М.​Шапавалавым);

Волоконно-оптическая интроскопия. Л., 1987 (разам з А.​А.​Кетковічам, Д.​К.​Сатаравым).

Пётр Маркаў.

т. 10, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІРО́ЖНІК (Іван Іванавіч) (н. 2.1.1952, хутар Міжрэчча Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. географ. Д геагр. н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1973), дзе і працуе з 1976 (з 1998 дэкан). Навук. працы па сацыяльна-эканам. і палітыка-геагр. праблемах прыродакарыстання, тэр. арганізацыі турыстычнай гаспадаркі, геаурбаністыцы, тэматычным картаграфаванні. Д прыродазнаўчых навук (Ягелонскі ун-т, Польшча; 1993).

Тв.:

Основы географии туризма и экскурсионного обслуживания. Мн., 1985;

Społccznogeograficzne tendencje rozwoju i przestrzennej organizacji zagospodarowania turystycznego. Sosnowiec, 1992;

Международный туризм в мировом хозяйстве. Мн., 1996;

Географические проблемы природопользования в условиях антропогенной деятельности. Мн., 1996 (у сааўт.).

І.​М.​Шаруха.

т. 12, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДКЕ́ВІЧ (Усевалад Анатолевіч) (6.6.1926, г. Віцебск — 5.8.1999),

бел. вучоны ў галіне энтамалогіі і экалогіі. Сын Радкевіча А.І. Д біял. н. (1971), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1954) і працаваў у ім (у 1962—68 дэкан, у 1970—74 прарэктар, у 1973—86 заг. кафедры і праблемнай н.-д. лабараторыі). Навук. працы па энтамалогіі, ахове раслін ад шкоднікаў, агульнай экалогіі, ахове прыроды, акліматызацыі і селекцыі дубовага шаўкапрада ў Беларусі, методыцы выкладання біялогіі.

Тв.:

Кольчатый шелкопряд. Мн., 1970 (разам з Т.​М.​Раменка);

Экология листогрызущих насекомых. Мн., 1980;

Экология. 3 изд. Мн. 1997.

т. 13, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́БІН (Якаў Ізраілевіч) (н. 16.12.1918, г. Ельня Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Д эканам. н. (1981). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1941). З 1963 у Н.-д. эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па дэмаграфічных і эканоміка-сацыялагічных праблемах, гісторыі сацыялагічных і эканам. вучэнняў.

Тв.:

Теории народонаселения: (Мальтузианское и буржуазно-антимальтузианское направления). М., 1972;

Дом наш земной. Мн., 1981;

Наследники Мальтуса. М., 1983;

Право на счастье: О пробл. семьи и детей. Мн., 1986;

Материальный достаток: как его понимать? Мн., 1990 (разам з І.​В.​Катляровым).

т. 13, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРА́К (Самуіл Мендэлевіч) (1872, г. Марыупаль, Украіна — 12.3.1938),

бел. сав. отарыналарынголаг. Д медыцыны (1902). Скончыў Харкаўскі ун-т (1897). У 1906—16 заг. ЛОР-лячэбніцы Харкаўскага шпіталя, з 1925 заг. кафедры ЛОР-хвароб Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па вывучэнні склеромы.

Тв.:

Склерома верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Мн., 1933.

т. 3, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́ВІЧ (Валянцін Антонавіч) (н. 2.1.1947, в. Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік. Д фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Распрацаваў новыя метады кагерэнтнай спектраскапіі камбінацыйнага рассеяння святла, даследаваў уплыў квантавых шумаў на нелінейна-аптычныя працэсы, стварыў высокаэфектыўныя цвердацельныя і газавыя лазеры.

т. 1, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́РДЗІН (Яўген Васілевіч) (н. 4.9.1926, в. Навасергіеўка Арэнбургскай вобл., Расія),

бел. тэрапеўт. Д мед. н. (1975), праф. (1979) Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953), дзе і працуе. Навук. працы па розных аспектах сардэчнай недастатковасці, у т. л. пры пашкоджаннях інш. унутраных органаў (хранічны гламеруланефрыт, эмфізема лёгкіх), дыферэнцыраваным лячэнні хранічнай недастатковасці кровазвароту.

т. 2, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫ́СІК (Міхаіл Уладзіміравіч) (н. 17.2.1937, в. Якавічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Д мед. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964, з 1986 яго прарэктар). Навук. працы па сістэмным аналізе механізмаў рэгуляцыі кіслародасувязных уласцівасцяў крыві, транспарту кіслароду, фарміравання паслястрэсавых наступстваў і інш. ў арганізме.

т. 2, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАТВІНКО́Ў (Мікалай Іванавіч) (н. 15.3.1936, в. Барысавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. хірург. Д мед. н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1960). З 1968 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па сасудзістай хірургіі, хірург. гастраэнтэралогіі, хірургіі лёгкіх і стрававода.

Тв.:

Органосохраняющая хирургия язвенной болезни. Гродно, 1995.

т. 2, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАВУ́САЎ (Мікалай Аляксеевіч) (н. 29.12.1925, г. Тамбоў, Расія),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ін-т культуры (1962) і Армавірскі пед. ін-т (1967). З 1975 працуе ў БДУ. Працы па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі, педагогіцы вышэйшай і сярэдняй спец. школы, удасканаленні пед. майстэрства настаўнікаў.

т. 2, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)