верхнепалеалітычная стаянка на р. Белай каля с. Мальта (за 85 км на З ад г. Іркуцк, Расія). Адкрыў і даследаваў у 1928—59 М.М.Герасімаў. Выяўлены рэшткі жытлаў рознага тыпу (чумы, паўзямлянкі, наземныя), якія існавалі адначасова. Насельніцтва М. займалася паляваннем на паўн. аленя, маманта, шарсцістага насарога. Знойдзены прылады працы з каменю (нажы, праколкі, разцы, скрабкі), вырабы з косці (наканечнікі восцяў, дроцікаў, кінжалы, нажы, шылы, іголкі, розныя ўпрыгожанні — спражкі, падвескі, дыядэмы, бранзалеты, скульптурныя фігуркі жанчын, качак, гусей, лебедзяў, насарога, гравіраваныя выявы маманта і змей). Выяўлена пахаванне дзіцяці ў яме, выкладзенай пліткамі, з багатым пахавальным інвентаром.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНРО́ВІЯ (Monrovia),
горад, сталіца Ліберыі, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак., у вусці р. Сент-Пол. Адм. ц. графства Мантсерада. 421 тыс.ж. (1997). Марскі порт (вываз каўчуку, жал. руды, пальмавых ядраў і алею). Вузел чыгунак і аўтадарог. 2 міжнар. аэрапорты. Паліт. і гандл.-фін. цэнтр краіны. Металаапр., цагельначарапічны з-ды, 2 кіслародныя з-ды, аўтамайстэрні; мэблевыя, харч. прадпрыемствы. Ун-т. Нац. музей.
Засн. ў 1822 неграмі — перасяленцамі з ЗША (названа ў гонар прэзідэнта ЗША Дж.Манро). З 1847 сталіца Ліберыі. У 1961 у М. адбылася канферэнцыя 20 недалучаных краін Афрыкі, якая дала пачатак стварэнню Арганізацыі афрыканскага адзінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Пётр Іванавіч) (н. 1.7.1936, в. Вусце Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1993). Скончыў Уральскі электрамех. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1971 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це (з 1997 навук. кіраўнік н.-д. цэнтра валаконна-аптычнай тэхнікі). Навук. працы па інфармацыйна-вымяральных сістэмах, валаконна-аптычнай тэхналогіі і тэхніцы кантролю і дыягностыкі.
Тв.:
Волоконно-оптические преобразователи в приборах технологического контроля. Мн., 1984 (разам з В.М.Шапавалавым);
Волоконно-оптическая интроскопия. Л., 1987 (разам з А.А.Кетковічам, Д.К.Сатаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЧАНКА (Яўхім Цімафеевіч) (1.1.1913, в. Мікалаеўка Магілёўскага р-на — 24.1.1980),
генерал-лейтэнант (1959). Скончыў ВНУ начсаставу НКУС (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Смаленшчыне, пад Масквой, вызвалення Данбаса, Адэсы, Варшаўска-Пазнанскай і Берлінскай аперацый. З 1945 на адказных пасадах у Сав. Арміі, з 1966 1-ы нам. камандуючага войскамі ваен. акругі, з 1969 1-ы нам. начальніка Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСІНІ́СА (лац. Masinissa, 238—149 да н.э.),
цар Нумідыі [201—149 да н.э.]. Сын цара ўсх. Нумідыі. Адукацыю атрымаў у Карфагене. У час 2-й Пунічнай вайны (218—201; гл.Пунічныя войны) з 213 ваяваў на баку карфагенян супраць рымлян, разам зГасдрубалам заваяваў зах. Нумідыю. Каля 206 падтрымаў рымлян і з іх дапамогай стаў правіцелем усёй Нумідыі (усх. яе частку атрымаў у спадчыну пасля смерці бацькі каля 205). Пры М. Нумідыйскае царства пашырыла сваю тэрыторыю, выраслі гарады, замацаваліся гандл. сувязі з Міжземнамор’ем. Пасля смерці М. рымляне падзялілі царства паміж 3 яго сынамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТУС (Пётр Паўлавіч) (н. 24.7.1953, г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па выліч. метадах для ўраўненняў матэм. фізікі і матэм. мадэліраванні прыкладных задач. Распрацаваў тэорыю ўстойлівасці рознасных схем з аператарнымі множнікамі, выліч. метады на адаптыўных сетках для нестацыянарных задач матэм. фізікі.
Тв.:
Математическое моделирование в биологии и медицине: (Аннотацион. справ.). Мн., 1997 (разам з Р.П.Рычаговым);
Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з А.А.Самарскім, П.М.Вабішчэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНЮ́К (дзявочае Каліноўская) Людміла Антонаўна
(н. 2.3.1932, г. Гродна),
мастачка, грамадскі дзеяч бел. эміграцыі. Падчарка пісьменніка Я.Золака, жонка мастака А.Махнюка. У 1944 разам з маці выехала ў Германію, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, маляванню — у М.Кругловіча. З 1952 жыве ў ЗША. З 1973 удзельнічае ў маст. выстаўках у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). Малюе акварэллю і алеем у манеры, блізкай да імпрэсіянізму, пераважна бел. краявіды, нацюрморты з кветкамі, партрэты: «Зіма» (1978), «Раніца» (1987), «Калыска ў кветках» (1991). Працуе ў б-цы. Клапоціцца пра развіццё бел. скаўтынгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕНКА (Уладзімір Іванавіч) (н. 17.8.1928, Мінск),
бел.паэт. Скончыў Мінскае мед. вучылішча (1956). З 1958 працуе тэхнікам-артадонтам. Друкуецца з 1973 як дзіцячы пісьменнік і ў жанры сатыры. Адзін з аўтараў зб-каў для дзяцей і юнацтва «Заранка», «Цвіце верас» (абодва 1987), сатыр. кніжкі «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Яго творы вызначаюцца гумарам, вынаходлівасцю, дасціпнасцю і забаўляльнасцю (зб-кі «Лекі без аптэкі», 1987; «Загадкі Зайкі-загадайкі», 1990; «Азбука ў загадках», 1992; «Загаданачка», 1993; «Сябрынка», 1995, Літ. прэмія імя Я.Маўра 1996; «Сорак скорагаворак», 1998; «Загадкі з хаткі дзеда Уладкі», 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШТАКО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (24.10.1905, с. Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскага р-на, Расія — 28.7.1970),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Саратаўскі с.-г.ін-т (1930). З 1948 у АН Беларусі: Ін-це меліярацыі (заг. лабараторыі), з 1956 у Ін-це біялогіі (нам. дырэктара), з 1963 у Ін-це эксперым. батанікі (заг. лабараторыі). Навук. працы па біясінтэзе каўчуку, фізіялогіі збожжавых у сувязі з паляганнем, дзеянні інсектафунгіцыдаў і гербіцыдаў на с.-г. расліны.
Тв.:
Гербициды в борьбе с сорной растительностью. Мн., 1960;
Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЫЦЫ́НСКІЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
сярэднія спецыяльныя навуч. ўстановы, якія рыхтуюць спецыялістаў з сярэдняй мед. і фармацэўтычнай адукацыяй (фельчараў, фельчараў-акушэраў, фельчараў-лабарантаў, санітарных фельчараў, акушэраў, мед. сясцёр, фармацэўтаў; зубных тэхнікаў, урачоў і фельчараў; тэхнікаў-оптыкаў, тэхнікаў-масажыстаў, тэхнікаў па мантажы і рамонце рэнтгенаўскай і мед. апаратуры). Прымаюцца асобы з сярэдняй і базавай адукацыяй. Тэрмін навучання з базавай адукацыяй 3—4 гады, з сярэдняй — 2—3 гады. На Беларусі ў 1998/99 навуч.г. 17 М.в. (Аршанскае, Бабруйскае, Баранавіцкае, Барысаўскае, Брэсцкае, Віцебскае, Гомельскае, Магілёўскае, Мазырскае, Мінскія № 1 і № 2, Пінскае, Полацкае, Рагачоўскае, Слонімскае, Слуцкае, Юрацішкаўскае).