ПІЯДЭРМІ́Я (ад грэч. pion гной + дэрма), гнайнічковыя хваробы скуры,
агульная назва пашкоджанняў скуры, выкліканых уздзеяннем гнаяродных мікраарганізмаў (стафілакокаў, стрэптакокаў, зрэдку вульгарнага пратэю, кішачнай і сінягнойнай палачкі і інш.). Бывае першаснай і другаснай (як ускладненне інш. захворванняў скуры). Развіццю П. спрыяюць прафес. і быт. забруджанні скуры, мікратраўмы, пераграванне або пераахаладжэнне, парушэнне функцый унутр. органаў, ц. н. с., абмену рэчываў. Некат. формы часцей назіраюцца ў дзяцей (псеўдафурункулёз), інш. ў дарослых (сікоз). Адрозніваюць стафіла-, стрэпта- і стафіластрэптапіядэрміі. Пры стафілапіядэрміі найчасцей пашкоджваюцца валасяныя фалікулы і потавыя залозы (гідрадэніт, карбункул, фурункул і інш.). Стрэптакокапіядэрміі (заеда, імпеціга, хранічная параніхія і інш.) выклікаюць паверхневае або глыбокае запаленне скуры. Да стрэптастафілакокавых адносяць хранічную глыбокую язвавую і язвава-вегетуючую П. Лячэнне: тэрапеўтычнае. На П. хварэюць таксама жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЗАІ́ЗМ,
слова або выраз з гутарковай мовы, афіцыйна-дзелавога, навуковага і інш. стыляў мовы, што ўведзены ў тэкст паэтычнага твора і рэзка выдзяляюцца ў ім. Напр., у А.Пушкіна: «...я снова счастлив, молод, Я снова жизни полн — такой мой организм (Извольте мне простить ненужный прозаизм)». У бел. паэзіі выкарыстоўваецца як маст. прыём, які ўносіць у тэкст твора нечаканае, адрознае ад агульнай танальнасці, часцей камічнае (іранічнае, гумарыстычнае) адценне:
Чужой любві я не зайздрошчу:
Тут са сваёю нелады:
Я ў сэрцы ёй даю жылплошчу,
ды ў ім утульна не заўжды.
(А.Куляшоў. «Чужой любві я не зайздрошчу...»)
Эх, правадніца, правадніца,
Люблю я твой вандроўны дом.
Хачу з табою парадніцца,
Зрабіцца паўправадніком.
(П.Панчанка. «Паўвека... Гэта шмат — паўвека...»)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСЯ́ГА ВАЕ́ННАЯ,
урачыстае абяцанне (клятва), якое дае кожны вайсковец (грамадзянін) у час уступлення ў рады ўзбр. сіл; прыняцце П.в. важны прававы акт. Змест П.в. і рытуалы яе прыняцця адлюстроўваюць гіст. і нац. традыцыі народа, дзяржавы і арміі. П.в. воіна Узбр. Сіл Беларусі адпавядае патрабаванням Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законам і ваен. статутам, вызначае абавязкі па абароне Айчыны. Яе тэкст зацверджаны ў 1992, палажэнне аб парадку прыняцця — у 1997. Кожны вайсковец, які прымае П.в., замацоўвае гэты акт уласнаручным подпісам (з аб’яўленнем мабілізацыі прысягаюць усе ваеннаабавязаныя, якія не прымалі прысягу ў мірны час). П.в. прымаюць пры Дзярж. сцягу Рэспублікі Беларусь і Баявым сцягу часці на тэр.вайск.часцей, ці ў месцах баявой і працоўнай славы. Дзень прыняцця П.в. абвяшчаецца для ўсяго асабовага складу часці святочным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФРЭ́Н (ад франц. refrain прыпеў),
1) у музыцы тэма інстр. або вак.муз. твора, якая праходзіць у ім не менш як 3 разы і замацоўвае яго кампазіцыйна. Характэрны для ронда і блізкіх да яго муз. форм. Часам Р. становіцца лейттэмай (гл.Лейтматыў) правядзенне якой звязана з увасабленнем найб. важных ідэй.
Тэрмін «Р.» уведзены ў 12—16 ст. для абазначэння паўтарэнняў заканчэння страфы ў песенных формах; у музыказнаўстве часцей карыстаюцца тэрмінам «прыпеў».
У вершаскладанні слова, радок або страфа, якія паўтараюцца праз пэўную колькасць радкоў у вершы. Р. нясе вял. сэнсавую нагрузку, звычайна ў ім увасоблена гал. ідэя твора. Так, у «Песні вольнага чалавека» Я.Купалы кожнаму катрэну спадарожнічае наступны Р.:
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЕРЧ,
моцны віхор у атмасферы, які ўтвараецца ў навальнічнай хмары і прасціраецца да зямной паверхні ў выглядзе цёмнага слупа з лейкападобным расшырэннем зверху і знізу. Паветра ў ім верціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі са скорасцю да 100 м/с і адначасова падымаецца па спіралі, захопліваючы знізу пыл, ваду і розныя прадметы. Узнікае пры значнай няўстойлівасці ніжняга слоя паветра і рухаецца са скорасцю 10—20 м/с, праходзіць шлях 40—60 км. Верагоднасць С. стымулюе блізкасць атм. фронту. Суправаджаецца навальніцай, дажджом, градам; адна з прычын стыхійных бедстваў. Над морам і акіянам утвараецца часцей, чым над сушай, дзе завецца тромбам, у ЗША — тарнада. На Беларусі штогод з сак. да вер. адзначаюць 1—2 выпадкі С., у асобныя гады (напр., у 1951) — да 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛКО́ВЫЯ ВО́ЙСКІ,
назва лёгкай пяхоты ў шэрагу армій еўрап. краін з 18 ст.; па традыцыі назва захоўвалася для некат. пяхотных часцей і злучэнняў і ў 2-й пал. 19—1-й пал. 20 ст. С.в. мелі на ўзбраенні штуцэры, вінтоўкі, а таксама аблегчаны рыштунак. Аналагічныя па прызначэнні войскі рас. арміі спачатку называліся егерскімі; у 1833—56 існавалі Віцебскі 13-ы егерскі полк, Полацкі 14-ы егерскі полк і інш. Першыя асобныя стралк. батальёны сфарміраваны ў 1830-я г., потым — стралк. палкі, брыгады і дывізіі. У СССР у складзе сухапутных войск С.в. існавалі з 1918 да пач. 1960-х г. У сувязі з аснашчэннем С.в. сучаснай тэхнікай у 2-й пал. 1950-х г. створаны мотастралк. злучэнні, з 1963 — мотастралковыя войскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ЖАЧНІЦЫ, стужкі ордэнскія,
некалькі блізкіх родаў (Catocala, Ephesia, Mormonia і інш.) матылёў сям. совак. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць пераважна ў шыракалістых і поймавых лясах. Большасць відаў актыўныя на змярканні і ўначы. Некат. — шкоднікі лясных і культ. раслін На Беларусі 16 відаў. Часцей трапляюцца С. ружовая (Catocala pacta) і С. звычайная чырв. (C. nupta). 3 віды С. занесены ў Чырв. кнігу: блакітная (C. fraxini), малінавая (C. sponsa) і пуэрпера (C. puerpera).
Размах крылаў да 12 см. Афарбоўка пярэдніх — пад малюнак кары, заднія — яркія, з перавязямі (адсюль другая назва). Вусікі шчацінкападобныя. Лічынкі (вусені) маюць 3—5 пар брушных ножак; кормяцца лісцем дрэў і кустоў, пераважна букавых, вярбовых і ружавых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧАРО́ЎНАЯ ФЛЕ́ЙТА»
(«Zauberflüte»),
кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць падпольшчыкаў, партызан і насельніцтва г. Мінска 17—22.4.1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі паліцыі бяспекі і СД генеральнай акругі Беларусь, 2-га ням. паліцэйскага палка, батальёна 23-га палка СС, асобага батальёна СС Дырлевангера, узмоцненай штабной роты, 12-й танк. роты, часцей вермахта (2800 гітлераўцаў), ахоўных чыг. падраздзяленняў, групы запасу і палявой жандармерыі. Горад быў падзелены на 6 частак, кожную з якіх блакіравалі карнікі. Фашысты прачэсвалі жылыя дамы і руіны, правяралі цягнікі, з горада нікога не выпускалі. На зборныя пункты было сагнана каля 52 тыс. жыхароў; мужчын 14—60 гадоў і жанчын 16—45 гадоў забіралі для вывазу на працу ў Германію. У час аперацыі патрыёты наладжвалі ўзбр. супраціўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАКО́ВЫЯ (Sturnidae),
сямейства птушак атр. вераб’інападобных. Паводле розных сістэм класіфікацыі 24—36 родаў, 104—111 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, акліматызаваны ў Паўн. Амерыцы, Новай Зеландыі, на некат. акіянічных астравах. Жывуць у лесастэпах, стэпах, пустынях, лясах і інш. На Беларусі 2 віды: шпак звычайны (Sturnus vulgaris) і залётны від шпак ружовы (Pastor roseus).
Даўж. цела 17—45 см, маса 50—150 г. Апярэнне ў большасці цёмнае, карычневае або чорнае з метал бляскам, у некат. яркае, чырв., сіняе і інш. Самцы буйнейшыя за самак. Крылы завостраныя ці закругленыя. Ногі моцныя. Дзюба прамая, радзей злёгку кручкаватая Нясуць 2—9 (часцей 4) яец. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі беспазваночнымі, ягадамі, насеннем і інш. Многія добра спяваюць, могуць пераймаць галасы інш. птушак і розныя гукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА (БЛВА),
ваенна-адм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Смаленскай вобл. (РСФСР), БССР (на тэр. былой Зах. Асобай ваен. акругі) і Літ. ССР. Створана 15.10.1943 як БВА 2-га фарміравання (гл.Беларуская ваенная акруга) на тэр. Смаленскай вобл. з перспектывай уключэння тэр.БССР па меры яе вызвалення ад ням.-фаш. акупантаў. Упраўленне акругі з ліст. 1943 размяшчалася ў г. Смаленск, са жн. 1944 — у г. Мінск. У ліп. 1944 у склад акругі часова была ўключана тэр.Літ. ССР. З 1.1.1945 БВА стала наз. БЛВА. 9.7.1945 падзелена на Баранавіцкую ваенную акругу (гл. Дадатак) і Мінскую ваенную акругу. Камандуючыя: У.Ф.Якаўлеў (кастр. 1943—люты 1945), Т.І.Шавалдзін (люты—ліп. 1945).