АКЦЭСО́РНЫЯ МІНЕРА́ЛЫ (ад лац. accessorius дадатковы),
мінералы, якія ёсць у горных пародах у нязначных колькасцях (менш за 1%); заканамерная частка вывергнутых і асадкавых парод. Спачатку лічыліся выпадковымі дадатковымі мінераламі (адсюль назва). Тыповыя акцэсорныя мінералы гранітаў — апатыт, цыркон, турмалін, гранат і інш. Пры разбурэнні парод намнажаюцца ў россыпах. Па характары акцэсорных мінералаў можна выявіць роднаснасць, паходжанне і ўзрост горных парод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРАЧА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
частка аптычнай сістэмы для змены напрамкаў восяў сіметрыі відарыса аптычнага, створанага аб’ектывам, на процілеглы. Паводле канструкцыі абарачальную сістэму падзяляюць на лінзавыя (складаюцца з лінзаў і апертурнай дыяфрагмы), прызмавыя (пабудаваны на выкарыстанні поўнага ўнутр. адбіцця святла), люстраныя (складаюцца з некалькіх люстэркаў) і валаконна-аптычныя. Выкарыстоўваюцца ў біноклях, перыскопах і інш. аптычных прыладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАБЛЕМЕ́НТ (франц. entablement),
верхняя частка збудавання, якая падтрымліваецца калонамі, пілястрамі або завяршае сцяну; элемент арх.ордэра. Падзяляецца на архітраў, фрыз, карніз. Узнік на аснове драўлянага бэлечнага перакрыцця, у сваіх формах адлюстроўвае яго структуру. Сфарміраваўся ў класічных ордэрах манум. мураванай архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма, дзе выпрацаваны яго прапорцыі. Антаблемент — адзін з важнейшых элементаў паяруснага члянення алтароў і іканастасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫЯ́ТАР,
прыстасаванне для плаўнай змены вуглавых скарасцей звёнаў прывода і выканаўчага механізма. Асн.частка варыятара — бесступеньчатая перадача (адна або некалькі).
Варыятар забяспечвае аптымальную скорасць машыны або механізма пры розных умовах эксплуатацыі. Бываюць фрыкцыйныя (выкарыстоўваюць трэнне) і гідраўлічныя. Пашыраны ў машынах і механізмах хім., папяровай, тэкст. прам-сці, на транспарце (напр., на эскалатарах метрапалітэна ўзгадняюць скорасць руху поручняў і ступеняў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТЭРН (Vättern),
возера на Пд Швецыі. Размешчана на выш. 89 м. Пл. 1,9 тыс.км². Даўж. 129 км, шыр. каля 28 км, глыб. да 119 м. Берагі высокія, скалістыя, са стромкімі схіламі. Сцёк у Балтыйскае м. Суднаходнае (Ветэрн — часткаўнутр. воднага шляху Стакгольм—Гётэбарг). Да Ветэрна прымыкае нац. парк Тыведэн. На Ветэрне — гарады Мутала, Хускварна, Карлсбарг; буйны порт Іёнчэпінг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫІ ЗЯМЛЯ́ (Victoria Land),
часткатэр.Усх. Антарктыды. На З абмываецца м. Роса, на Пн — м. Сомава. У межах зах. часткі В.З. — Трансантарктычныя горы, выш. да 4025 м (г. Лістэр). На У да гор прымыкае ледавіковае плато. Магутнасць ледавіковага покрыва месцамі перавышае 2500 м. Адкрыта ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж.Роса, названа ў гонар англ. каралевы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛХАЎ,
рака ў Наўгародскай і Ленінградскай абласцях Расіі. Даўж. 224 км, пл.бас. 80,2 тыс.км². Выцякае з воз. Ільмень, цячэ па Прыільменскай нізіне, упадае ў Ладажскае воз. Сярэдні расход вады 593 м³/с. Суднаходная на ўсім працягу. Злучана каналамі з р. Мста, Нява, Сясь. Волхаў — частка Вышневалоцкай воднай сістэмы. ГЭС. На Волхаве — г. Ноўгарад, Кірышы, Волхаў, Новая Ладага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́РМА (ад грэч. derma скура),
злучальнатканкавая частка скуры пазваночных жывёл і чалавека, якая знаходзіцца пад эпідэрмісам; уласна скура. Развіваецца з мезадэрмы. Д. вял., ці малая рухома злучана з органамі, што ляжаць ніжэй, падскурнай рыхлай злучальнай тканкай, часта багатай тлушчавымі адкладамі. Складаецца з 2 слаёў: паверхневага сасочкавага (мае сасуды, забяспечвае жыўленне эпідэрмісу і яго вытворных) і сеткаватага (выконвае апорную функцыю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖО́РСКАЯ ЗЯМЛЯ́, Іжора,
гістарычная тэрыторыя народнасці іжора па берагах Нявы і ўзбярэжжы Фінскага заліва. У 13—15 ст. падпарадкавана Ноўгараду. У 1478 далучана да Маскоўскага княства. Пасля Лівонскай вайны (у 1581—90) і ў выніку інтэрвенцыі пач. 17 ст.зах.частка І.з. (гарады Капор’е, Івангорад з паветамі) захоплена Швецыяй. Вернута Расіі ў час Паўночнай вайны 1700—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАН (грэч. kōlon частка цела; элемент перыяду),
рытміка-інтанацыйная адзінка маўлення: моўны такт, выдзелены паўзамі, аб’яднаны лагічным націскам. У бел. мове сярэдні аб’ём К. каля 8 складоў, у маст. прозе — 2—4 поўнанаціскныя словы, у навук. і публіцыстычнай — больш. У мове, не разлічанай на гучнае вымаўленне, падзел на К. невыразны. Адзін з асн. сродкаў аратарскага маўлення.