адна з элементарных функцый, атрыманая ў выніку канечнай колькасці арыфм. аперацый над адной ці некалькімі пераменнымі і адвольнымі пастаяннымі лікамі; асобны выпадак алгебраічнай функцыі. Любую Р.ф. можна выразіць праз дзель двух мнагаскладаў, а таксама праз суму элементарных дробаў, што выкарыстоўваецца пры адшуканні інтэгралаў ад Р.ф. Сума, рознасць, здабытак, дзель і суперпазіцыя (складаная функцыя) дзвюх ці больш Р.ф., а таксама вытворная ад Р.ф. з’яўляюцца Р.ф. Гл. таксама Дробава-лінейная функцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́МБА (ісп. rumba),
афра-амерыканскі песенна-танц. жанр, а таксама бальны танец. Сучасная Р. склалася на Кубе, з 1920-х г. распаўсюдзілася ў ЗША і Еўропе як эстрадны танец. Муз. памер двух- ці чатырохдольны, рытм вострасінкапіраваны, з акцэнтамі на слабых долях такта, тэмп ад умерана рухомага да хуткага. Уключае спеў саліста, рэплікі хору і ўласна танец, які выконваецца ў пары ці салістам у цэнтры кола гледачоў і музыкантаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКУПЕРА́ТАР (лац. recuperator які атрымлівае зноў),
цеплаабменны апарат для рэкуперацыі цеплаты газападобных прадуктаў згарання паліва. Цеплаперадача ад гарачага цепланосьбіта (газападобных прадуктаў згарання паліва) да халоднага (паветра, газ, вада) адбываецца праз раздзяляльную паверхню (метал.ці керамічную). Адрозніваюць апараты з прама- і процітокам, перакрыжаваным токам цепланосьбіта і камбінаваныя. Бываюць трубчастыя, рабрыстыя, пласціністыя і інш. У Р. падаграваюць газ, паветра (рэкуператыўныя паветранагравальнікі) ці вадкасць. Выкарыстоўваюць у металургічнай і хім. прам-сці, цеплатэхніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАДАРО́ЖНІК СУ́ВЯЗІ,
спадарожнік Зямлі для рэтрансляцыі сігналаў адраснай сувязі са стацыянарнымі ці перасоўнымі наземнымі радыёстанцыямі. Запускаецца на высокаэліптычныя, нізкія, сярэдневышынныя ці геастацыянарныя арбіты (гл.Штучны спадарожнік Зямлі).
Мае бартавы рэтранслятар, прыёмныя і перадавальныя антэны, сістэмы сілкавання, арыентацыі антэн і сонечных батарэй, прасторавай стабілізацыі і карэкцыі месцазнаходжання спадарожніка на арбіце, тэрмастабілізацыі і інш. Для кіравання функцыямі сістэм С.с. выкарыстоўваецца камандная радыёлінія; кантроль за станам абсталявання ажыццяўляецца па тэлеметрычным канале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМЕ́НЬ,
форма цячэння вадкасці (газу) у асяроддзі (газе, вадкасці, плазме і інш.) з адрознымі ад яе параметрамі (скорасцю, т-рай, шчыльнасцю і інш.). Струменныя цячэнні класіфікуюць па найб. істотных прыкметах, што характарызуюць дадзены С., напр., разглядаюць С. кропельнай вадкасці, газу, плазмы і інш. Асобны іх клас — двухфазныя С. (газавыя, якія маюць вадкасныя ці цвердацельныя часціцы). Найб. пашыраны С., якія выцякаюць з сапла, трубы ці адтуліны. Гл. таксама Струменная тэхніка, Струменная плынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЛА (ад грэч. stēlē слуп),
вертыкальна пастаўленая надмагільная або мемар. пліта з каменю ціінш. даўгавечнага матэрыялу з надпісам ці рэльефнай выявай. Вядома з 6—5 ст. да н.э. У Стараж. Грэцыі С. служылі надмагіллямі, межавымі камянямі, увекавечвалі пэўныя падзеі. У сучасным мастацтве форму С. выкарыстоўваюць для надмагілляў і помнікаў інш. прызначэння, у буд-ве мемар. комплексаў (Рыленкі, Хатынь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРАТРО́Н [ад грэч. thyra дзверы, уваход + (элек)трон],
трохэлектродная газаразрадная прылада з сеткавым кіраваннем момантам запальвання дугавога ці тлеючага несамастойнага разраду. Мае напальны ці халодны катод (у залежнасці ад віду разраду). Пасля ўзнікнення эл. току паміж катодам і анодам сетка страчвае кіравальныя ўласцівасці. Для тушэння разраду аноднае напружанне зніжаецца да значэння, меншага за напружанне гарэння разраду. Вынайдзены амер. вучоным А.Халам (1929). Найб. пашыраны індыкатарныя Т. (гл.Газаразрадныя індыкатары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФТОРСІЛІКА́ТЫ,
солі крэменефторыставадароднай к-ты. Бязводныя Ф. раскладаюцца з утварэннем простых фтарыдаў. У растворах Ф. падвяргаюцца шчолачнаму гідролізу з утварэннем гідратаванага аксіду крэмнію ці сілікатаў і фтарыдаў металаў. Пры ўзаемадзеянні з моцнымі канцэнтраванымі к-тамі Ф. раскладаюцца з утварэннем фторыставадароднай к-ты і фтарыду крэмнію. Атрымліваюць узаемадзеяннем крэменефторыстай к-ты з аксідам ці солямі металаў, таксама па рэакцыях замяшчэння. Выкарыстоўваюць як кансерванты драўніны, у вытв-сці цэментаў, керамікі, флюсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРКА́РЫЯ,
цэркарый (ад грэч. kerkos хвост), лічынка трэматод, якая жыве свабодна. Даўж. 0,3—1 мм. Цела лістападобнае ці цыліндрычнае, хвост добра развіты. Лічынка (мірацыдый) развіваецца ў целе першага прамежкавага гаспадара (малюска), дзе надыходзіць 1-е (спарацыста) ці наступнае пакаленне (рэдыя) і ў іх у выніку партэнагенезу ўзнікае Ц. Яна актыўна плавае, пранікае ў цела другога прамежкавага гаспадара, дзе траціць хвост і ператвараецца ў інвазійную лічынку метацэркарый (у некаторых — у адалескарый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЦІ́НА,
гідратэхнічнае збудаванне, якое перагароджвае раку ці іншы вадацёк для пад’ёму ўзроўню вады, сканцэнтравання напору ў месцы размяшчэння збудавання і стварэння вадасховішча; асн. частка гідравузла. У залежнасці ад напору (рознасці ўзроўняў вады ў верхнім і ніжнім б’ефах) П. падзяляюцца на нізканапорныя (да 10 м), сярэдненапорныя (10—50 м) і высоканапорныя (больш за 50 м). Будуюцца для энергет. мэт (гідраэлектрычных станцый), паляпшэння суднаходства, водазабеспячэння, меліярацыі, рыбнай гаспадаркі і інш.
Бываюць глухія (водазатрымныя, якія не маюць адтулін для пропуску вады і не прыстасаваны для пераліву вады праз грэбень), водаскідныя (прапускаюць залішнюю ваду праз грэбень, а крыгі лёду, наносы і інш. — праз водазліўныя адтуліны) і камбінаваныя. Паводле канструкцыі падзяляюцца на арачныя (пад ціскам вады працуюць як скляпенне, перадаючы нагрузкі на скальныя берагі), гравітацыйныя (масіўныя бетонныя або каменныя П., устойлівасць якіх забяспечваецца ўласнай масай — сіламі трэння па аснове), контрфорсныя (маюць рэбры-апоры — контрфорсы, прамежкі паміж якімі перакрываюцца плоскімі плітамі ці аркамі) і кансольныя (устойлівасць забяспечваецца кансольным замацаваннем іх у грунце з дапамогай анкераў ці паляў). Воданепранікальнасць П. забяспечваецца звычайна экранам, дыяфрагмай ці ядром. Самыя даўнія П. — земляныя (насыпныя і намыўныя), узніклі з развіццём гідратэхнікі ў Стараж. Егіпце, Індыі, Кітаі і інш. У Кіеўскай Русі П. будаваліся для млыноў вадзяных. Найб. пашыраныя сучасныя П. — грунтавыя (напр., 305-метровая Нурэкскай ГЭС у Таджыкістане), бетонныя і жалезабетонныя (арачная Інгурскай ГЭС у Грузіі, выш. 271,5 м), каменныя, якія робяцца накідкай каменняў ці каменнай муроўкай.
На Беларусі ў малой гідраэнергетыцы, меліярацыі, водазабеспячэнні пашыраны нізка- і сярэдненапорныя грунтавыя і бетонныя П. (больш за 900 П. для стварэння вадасховішчаў і сажалак комплекснага выкарыстання).
П.К.Чэрнік.
Будова плаціны: 1 — напорная грань; 2 — грэбень; 3 — нізавая грань; 4 — падэшва; 5 — зуб (выступ); 6 — панур; ВБ, НБ — верхні і ніжні б’ефы; Н — напор.Асноўныя тыпы плацін: а — грунтовая з ядром (1 — аднародны грунт, 2 — ядро з малапранікальнага грунту ці іншага матэрыялу); б — каменнагрунтавая (1 — воданепранікальная частка з малапранікальнага грунту, 2 — прызма каменнага накіду); в — арачная (1 — вадаспуск, 2 — проціфільтрацыйная заслона, П — план); г — контрфорсная масіўная (1 — бетонныя напорныя перакрыцці, 2 — контрфорсы).