МАЛІБДЭНІ́Т (ад грэч. molybdos свінец, усувязіз вонкавым падабенствам да свінцу), малібдэнавы бляск,
мінерал класа сульфідаў, сульфід малібдэну MoS2. Мае 60% малібдэну, 40% серы, часта прымесі талію, рэнію, селену, ніобію, ванадыю, мыш’яку. Крышталізуецца пераважна ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі гексаганальна-таблітчастыя, кароткапрызматычныя, трапляюцца ліставатыя і лускаватыя агрэгаты. Колер свінцова-шэры з блакітным адлівам. Бляск металічны. Цв. 1—1,5. Шчыльн. 4,6—5 г/см³. М. — тыповы гідратэрмальны мінерал, генетычна звязаны з магматычнымі кіслымі горнымі пародамі (гранітамі, пегматытамі і інш.). Гал. мінерал малібдэнавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАВА Аляксандра Юр’еўна (н. 27.3.1927, г. Гадзяч, Украіна),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1970). Скончыла Кіеўскі інж.-буд. ін-т (1951). З 1951 працавала ў Ін-це «Віцебскграмадзянпраект». Асн. работы ў Віцебску: будынкі прафтэхвучылішча быт. абслугоўвання (1956) і электратэхнікума сувязі (1957, у сааўт.), забудова вуліцы Кірава, пл. Перамогі, цэнтр. і паўд. раёнаў (1973), пл. 1000-годдзя горада (1975), мікрараёнаў Юбілейны (1976), Поўдзень-6 (1980) і інш. Адзін з аўтараў генпланаў Полацка і Наваполацка (1964), Віцебска (1966), Оршы (1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫТО́МНАСЦІ ПАРУШЭ́ННІ,
расстройствы ўспрымання аб’ектыўнай рэальнасці навакольнага свету — прадметнага (пачуццёвага) і абстрактнага (рацыянальнага). Бываюць першасныя (пры псіхічных захворваннях) і другасныя (пры саматычнай паталогіі). Пры П.п. адбываецца дэзарыентацыя ў часе, месцы, мысленне без сувязі, адсутнасць або абрывістасць успамінаў пра страту прытомнасці. Адрозніваюць непрытомнасць, кому, сопар. Сопар (аглушэнне) — стан з абмежаваным усведамленнем; звычайна папярэднічае коме. У выпадках цяжкай траўмы галаўнога мозга надыходзіць глыбокае зацямненне свядомасці, якое працякае з «псіхічным паралічом» і інш. Лячэнне П.п. накіравана на асн. захворванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНЫЯ І ДЫНАМІ́ЧНЫЯ ЗАКО́НЫ, статыстычныя заканамернасці і заканамернасці жорсткай дэтэрмінацыі,
асноўныя тыпы заканамернасцей сувязі з’яў, якія атрымалі найб. поўнае выяўленне ў сучаснай навуцы. Адрозніваюцца па ўнутр. структуры адпаведных навук. тэорый і агульных падыходах да прыроды быцця і пазнання. Дынамічныя законы характэрны для адносна ізаляваных сістэм, што складаюцца з невял. колькасці элементаў, дзе можна абстрагавацца ад выпадковых фактараў. У законах гэтага тыпу прадказанні дакладна вызначаныя і адназначныя (напр., законы руху макраскапічных аб’ектаў). Уяўленні пра дынамічныя законы сфарміраваліся ў працэсе развіцця класічнай механікі. Абсалютызацыя законаў гэтага тыпу характэрна для канцэпцыі мех.дэтэрмінізму, прыхільнікі якой экстрапаліравалі Ньютана законы механікі на ўсе з’явы і працэсы свету (П.Лаплас і інш.). Пры дапамозе дынамічных законаў фармулююцца каузальныя сувязі з’яў. Пры аналізе сістэм, якія складаюцца з вялікай колькасці аб’ектаў (часціц), а таксама сац. і біял. з’яў найб. адэкватныя статыстычныя законы. Яны распрацаваны ў працэсе развіцця класічнай статыстычнай фізікі і метадалагічнай асновай іх з’яўляецца імавернасцей тэорыя Стат. законы носяць імавернасны характар, што абумоўлена дзеяннем мноства выпадковых фактараў і ўзаемадзеяннем вял. колькасці элементаў (напр., вял. колькасць малекул у газе, асобін убіял. папуляцыях, людзей усац. калектывах). За сукупным дзеяннем розных фактараў яны выяўляюць устойлівае і неабходнае. Усац. сферы сац. законы дзейнічаюць як законы масавых з’яў і звязаны звялікіх лікаў законам. Метады выяўлення стат. законаў распрацаваны ў сац.статыстыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РЫЯ (італьянскае aria),
сольная вакальная кампазіцыя з інструментальным суправаджэннем уоперы, араторыі, кантаце, з сярэдзіны 19 стагоддзя і ў аперэце; радзей самастойны твор. Часам арыяй называюць інструментальную п’есу пявучага характару. Тэрмін вядомы з 15 стагоддзя. Да сярэдзіны 17 стагоддзя акрэсліліся характэрныя для італьянскай опернай Арыі тыпы мелодыкі (бельканта, каларатура), форма, віды, вызначылася драматургічная функцыя арыі як лірычнага цэнтра. Найбольшай жанравай разнастайнасці дасягнула ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Усувязіз імкненнем да драматургічнай цэласнасці оперы з канца 19 стагоддзя арыя траціць вядучае значэнне, часам ператвараецца ў сцэну ці маналог. Разнавіднасці арыі — арыета, арыёза, каваціна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НКЦЫІ ЛА́ДАВЫЯў музыцы,
значэнне элементаў лада (гукаў у аднагалоссі, гукаў і сугуччаў у шматгалоссі). Выяўляюць муз.-сэнсавыя сувязі ў муз. тэматызме, форме музычнай на ўсіх узроўнях, а таксама суадносіны элементаў (простых і складаных) у ладавай сістэме. Найб. абагульненыя тыпы Ф.л. — устой і няўстой. У мажоры і міноры дзейнічаюць Ф.л. адмысловага роду — функцыі танальныя. Музыцы 20 ст. ўласціва абнаўленне функцыянальнасці шляхам мадыфікацыі класічнай мадэлі Ф.л. і ўтварэннем новых гукавышынных сістэм (алеаторыка, дадэкафонія і інш.) з адпаведнымі функцыямі гукаў і сугуччаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГУ́МЕНСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1795—1923 у Мінскай губ. Цэнтр — г. Ігумен (сучасны Чэрвень). Пл. 9,4 тыс.км², нас. 234 792 чал. (1897). Падзелены на 22 воласці (1912); Амяльнянскую (з 13.12.1922 Кнорынская), Белічанскую, Брадзецкую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім пав.), Верхменскую, Грабёнскую, Даўжанскую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Быхаўскім пав.), Дудзіцкую, Дукорскую, Кліноцкую, Магільнянскую (з 29.7.1920 у Нясвіжскім пав.), Навасёлкаўскую, Пагарэльскую, Пагосцкую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім пав.), Пярэжырскую, Пухавіцкую, Слабада-Пырашаўскую, Смілавіцкую, Уздзенскую (з 1.8.1923 у Мінскім пав.), Хутарскую (б. Юравіцкая), Цітвянскую, Шацкую, Якшыцкую. З 18.9.1923 усувязіз перайменаваннем г. Ігумен у Чэрвень наз.Чэрвеньскі павет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯХНО́ВІЧЫ, Алёхнавічы,
вёска ў Беларусі, у Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПдУ ад Маладзечна, 55 км ад Мінска, чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. 3244 ж., 1181 двор (1995). Птушкафабрыка, сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.сувязі.
У 19 ст. вёска і фальварак у Краснасельскай вол. Вілейскага пав.У 1872 пракладзена чыгунка, у 1885 пабудаваны вакзал. З 1921 у складзе Польшчы. У Аляхновічах дзейнічалі гурткі Бел.сял.-работніцкай грамады. З 1939 уБССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1942 у Аляхновічах размяшчаўся лагер смерці для ваеннапалонных. У 1948 арганізаваны калгас «Новае жыццё», у 1955 саўгас «Аляхновіцкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯЛЕ́КТ (ад грэч. dialektos гаворка),
найбольш буйное этнагенетычнае адзінства гаворак або іх груп у складзе мовы, блізкіх асн. асаблівасцямі сваёй будовы (фанет. сістэмай, граматычным ладам, слоўнікам) і сумежных па тэрытарыяльным размяшчэнні. Бел.дыялектная мова складаецца зпаўн.-ўсх. Д. (аб’ядноўвае роднасныя па сваёй зыходнай аснове гаворкі мясц. насельніцтва паўн.-ўсх.ч. краіны) і паўд.-зах. Д. (гаворкі паўд.-зах.ч. краіны, за выключэннем яе паўд.-зах. кутка). Паводле мясц. асаблівасцей гаворкі паўн.-ўсх. Д. падзяляюцца на 3 групы — віцебскую, усх.-магілёўскую і полацка-мінскую, паўд.-зах. Д. — гродзенска-навагрудскую, слуцкую і мазырскую (усх.-палескую). Паміж паўн.-ўсх. і паўд.-зах. дыялектамі вылучаецца група сярэднебеларускіх (пераходных) гаворак, якія склаліся ў працэсе ўзаеманакладання і «размывання» берагоў супрацьлеглых Д. на іх стыку (у выніку змешвання іх «прыбярэжных» гаворак і ўзаемаўплыву). Паўн.-ўсх. і паўд.-зах. Д. разам з групай сярэднебел. гаворак складаюць асноўны масіў гаворакбел.нац. мовы, які тэрытарыяльна супрацьпастаўляецца па сваіх асаблівасцях зах.-палескай групе гаворак. Апошняя з’яўляецца часткай Д. бел.-ўкр. моўнага сумежжа. Асаблівасці Д. найб. адлюстроўваюцца ў мове сельскага насельніцтва. Аднак усувязіз яго інтэнсіўным пераразмеркаваннем разбураюцца тэр. аднароднасць груп гаворак і дыялектныя межы. На аснове пэўных дыялектных і занальных аб’яднанняў сфарміравалася і знаходзіцца ў цеснай сувязіз імі і зараз бел.літаратурная мова.
Літ.:
Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мн., 1968—69.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУТАТЫЁН, γ-L-глутаміл-L-цыстэінгліцын,
C10H17O6N3S, унутрыклетачны трыпептыд, складзены з астаткаў трох амінакіслот — глутамінавай, цыстэіну і гліцыну. Ёсць у высокіх канцэнтрацыях практычна ва ўсіх жывых клетках. Мае важнае значэнне для акісляльна-аднаўленчых рэакцый усувязі са здольнасцю сульфгідрыльнай групы (-SH) цыстэіну акісляцца з утварэннем дысульфіднага мастка. Асн. функцыя глутатыёну — захаванне SH-групы бялкоў у адноўленым стане. Выконвае спецыфічную ролю пры разбурэнні таксічнага перакісу вадароду, аднаўленні акісленай формы аскарбінавай к-ты. Служыць кафактарам асобных ферментаў, асабліва пратэінаў, адыгрывае пэўную ролю ў транспарце амінакіслот праз клетачныя мембраны. Глутатыён атрымліваюць з дражджэй і сінтэтычна; выкарыстоўваюць пры біяхім. даследаваннях, кансерваванні крыві.