ВАРО́НІЧЫ, Варонеч,

возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 16 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,18 км², даўж. 4,9 км, найб. шыр. 550 м, найб. глыб. 5,9 м, даўж. берагавой лініі 13,1 км. Пл. вадазбору 793 км².

Схілы катлавіны выш. 2—8 м (зах. і паўд.-зах. 10—18 м), на У і З разараныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, на У месцамі высокія, зліваюцца са схіламі, на Пн сплавінныя (шыр. сплавіны 5—15 м). 2 астравы ў паўн. і цэнтр. частках. Больш за 60% пл. возера зарастае.

т. 4, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́БІЧ,

рака ў Беларусі, у Круглянскім, Шклоўскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Друці (бас. Дняпра). Даўж. 74 км. Пл. вадазбору 565 км². Пачынаецца за 1,7 км на У ад в. Бураўшчына Круглянскага р-на. Асн. прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шыр. 600 м — 1 км. Схілы спадзістыя. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шыр. 200—400 м. Рэчышча звілістае, шыр. 10—25 м, у верхнім цячэнні каналізавана 24 км. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. Сістэм.

т. 3, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯВО́ЧАЕ ВО́ЗЕРА,

у Лепельскім р-не Віцебскай вобл. ў бас. р. Тураўлянка, за 18 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,51 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 520 м, найб. глыб. 17,5 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 4,15 км². Схілы катлавіны выш. 6—10 м (на Пд і ПдУ да 20 м), пад хмызняком, месцамі ў верхняй ч. разараныя. Берагі нізкія, участкамі зліваюцца са схіламі. Дно выслана пяском (да глыб. 2—3 м) і гляямі. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 35 м. З возера выцякае ручай у воз. Чаросава.

т. 6, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́БРЫНА,

возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бяроза, за 10 км на ПнУ ад г. Сянно. Пл. 0,46 км², даўж. 1,5 км, найб. шыр. 470 м, найб. глыб. 19,1 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 2,1 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м (на Пн да 13 м), на ПнУ разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя. Дно да глыб. 12 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — глеямі. Шыр. паласы падводнай расліннасці да 20 м. У возера ўпадае 6 ручаёў, выцякае ручай у Бярозаўскае возера.

т. 6, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́БРЫНА,

возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Зах. Дзвіна, за 10 км на ПдЗ ад Віцебска. Пл. 0,37 км², даўж. 1,6 км, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 4,9 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 15,2 км². Схілы катлавіны выш. да 20 м (на Пн і Пд да 5 м), у верхняй ч. разараныя, на У пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, уздоўж урэзу вады параслі хмызняком, на Пн нізкія, пераўвільготненыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — сапрапелі; глеі. Зарастае слаба. У возера ўпадае ручай, на Пн выцякае ручай у Зах. Дзвіну.

т. 6, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́МЖАРЫЦКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сергуч, за 26 км на ПдЗ ад г. Лепель, на тэр. Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пл. 2,29 км², даўж. 2 км, найб. шыр. 1,3 км. найб. глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 30,5 км². Схілы катлавіны нізкія, параслі лесам і хмызняком. На У вял. заліў. Берагі нізкія, забалочаныя, у паўд. ч. тарфяністыя, пад хмызняком. Дно плоскае, каля берагоў выслана торфам. месцамі пяском, у цэнтр. ч. сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай празрыстасцю, змяшчае вял. колькасць арган. рэчыва. Зарастае. На Пн выцякае ручай у р. Сергуч.

т. 6, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,

у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Эса, за 4 км на ПдУ ад г. Лепель. Пл. 0,69 км², даўж. 2,5 км, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 6,1 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Пл. вадазбору 7,8 км². Схілы катлавіны выш. 8—10 м (на У да 4 м). разараныя, месцамі пад лугам. Берагі ўчасткамі параслі хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, зона мелкаводдзя пясчаная. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 10 м. У возера ўпадаюць 3 ручаі, на Пд выцякае ручай у Задняе возера.

т. 6, с. 187

т. 6, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ЧАЛЛЕ,

возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крашанка, за 1 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Уваходзіць у курортную зону Ушачы. Пл. 1,36 км², даўж. 3,68 км, найб. шыр. 480 м, найб. глыб. 35,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 8 км. Пл. вадазбору 37,2 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м (на ПнУ 2—4 м), разараныя. Берагі высокія, на ПнУ і ПдЗ месцамі нізкія. Дно карытападобнае. Ложа складаецца з 2 упадзін, падзеленых невысокім падняццем. Расліннасць займае 5% плошчы возера. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у воз. Ваўчо. Каля возера дом адпачынку «Лясныя азёры».

т. 4, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСТАЎЕ́,

возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад Віцебска. Пл. 0,65 км², даўж. 3,2 км, найб. шыр. 340 м, найб. глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 7 км. Пл. вадазбору 5 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пясчаныя, параслі лесам, участкі на У і 3 у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і 3 часткова забалочаныя, сплавінныя. Дно да глыб. 1—1,5 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Упадаюць 3 ручаі, на Пд выцякае ручай у Зах. Дзвіну. Зарастае слаба.

т. 8, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́РАЛА,

штат на ПдЗ Індыі, на ўзбярэжжы Аравійскага мора. Пл. 39 тыс. км². Нас. 29,1 млн. чал. (1993), пераважна народ малаялі. Адм. ц.г. Трывандрам. Большую ч. штата займае нізінны Малабарскі бераг. На Усхілы гор Кардамонавых і Анаймуды. Клімат трапічны мусонны. Вільготны сезон з крас. да лістапада, ападкаў да 3 тыс. мм за год. К. — аграрны штат. Гал. культуры — какосавая пальма (каля 70% насаджэнняў краіны) і рыс. Вырошчваюць таксама арэхі кэш’ю, тапіёку, спецыі і вострыя прыправы, каўчуканосы, чай, каву. Марское рыбалоўства. Здабыча манацытавых пяскоў. Развіта харч., баваўняная, дрэваапр., гумавая, электратэхн., хім., нафтаперапр. прам-сць. Транспарт чыг. і марскі.

т. 8, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)