рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі дзвюх і больш дзяржаў і выкарыстанне якіх з’яўляецца прадметам міжнар. прававых адносін паміж прыбярэжнымі дзяржавамі (напр., Дунай, Рэйн, Конга, Нігер, Амазонка). Кожная частка Р.м. знаходзіцца пад суверэнітэтам той дзяржавы, у межах якой працякае. Сярод Р.м. прынята вылучаць пагранічныя рэкі, якія раздзяляюць тэрыторыі некалькіх дзяржаў і звычайна не з’яўляюцца адкрытымі дляміжнар. суднаходства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЭАЦЫ́ЙНАЯ ЁМІСТАСЦЬ,
мера здольнасці рэкрэацыйнай тэрыторыі забяспечваць неабходныя ўмовы для адпачынку пэўнай колькасці людзей без прычынення шкоды прыроднаму асяроддзю. Разлік Р.ё. праводзяць пры планаванні і арганізацыі зон адпачынку, што дазваляе прагназіраваць і прадухіляць негатыўныя змены ў прыродных комплексах. Перавышэнне паказчыкаў Р.ё. звыш гранічна дапушчальнай рэкрэацыйнай нагрузкі вядзе да пагаршэння ўмоў адпачынку і развіцця дыгрэсіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКС (ад лац. rex цар),
парода караткашэрсных трусоў шкуркавага кірунку. Выведзена ў 1919 у Францыі. Больш за 20 каляровых варыяцый: Р.-шыншыла, Р.-матылёк, блакітны, рыжы і інш. Выкарыстоўваецца для вырабу футра «пад коцік». Канстытуцыя кволая, пераразвітая. Тулава падоўжанае, з крыху гарбатай спінаю. Сярэдняя маса 4,4 кг. Валасяное покрыва шчыльнае. Плоднасць 5—6 трусянят за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-ФЕ (Santa Fe),
горад на У Аргенціны, на р. Парана. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. у 1573. Каля 350 тыс.ж. (2000). Рачны порт, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: мукамольная, мясахаладабойная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая; вытв-сць экстракту кебрача. 2 ун-ты. Музеі: гіст., прыродазнаўчых навук.Арх. помнікі 17 — пач. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЭ́ДЫІ (ад грэч. sōros куча),
органы вегетатыўнага размнажэння некат. лішайнікаў, вегетатыўныя ўтварэнні ў выглядзе зярністай або парашкападобнай масы на іх паверхні. Маюць адну ці некалькі клетак водарасці, абкружаных гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам, у спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны (таломы). Характэрны для высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў (напр., некат. віды з сям. кладоніевых, пармеліевых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЯ́НА-ШУ́ШАНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Енісей, у Краснаярскім краі і Рэспубліцы Тыва, у Расіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1978—95. Пл. 633 км², аб’ём 29,1 км³, даўж. 290 км, найб.шыр. 9 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню вады да 4,2 м. Стварае ўмовы для нармальнага суднаходства па Енісеі да г. Кызыл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛОЛЯЧЭ́ННЕ, фотатэрапія,
дазіраванае ўздзеянне на арганізм чалавека інфрачырв. або ультрафіялетавым выпрамяненнем; метад фізіятэрапіі. Штучныя крыніцы святла: лямпы інфрачырв. выпрамянення, солюкс, мясц. электрасветлавыя ванны, ртутна-кварцавыя апрамяняльнікі і інш. С. паляпшае крыва- і лімфацёк, паскарае рассысанне запаленчых працэсаў, абязбольвае, сушыць (пры апёках, экзэмах), мае бактэрыцыднае дзеянне, павышае супраціўляльнасць арганізма да прастудных хвароб; ужываецца для прафілактыкі рахіту, як агульнаўмацавальны сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛЕКАДО́НТЫ [Scolecodontes ад грэч. scōlēx чарвяк + odys(odontos) зуб],
выкапнёвыя рэшткі сківіц драпежных многашчацінкавых чарвей. Маюць выгляд чорных вызубленых скрыўленых пласцінак даўж. 0,3—3 мм. Складаюцца з хіцінавага рэчыва, часам з уключэннямі вапны. На тэр. Беларусі выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, дэвону, карбону (каля 500 млн.г. назад і пазней). Служаць для вызначэння ўзросту геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРО́ЦЫЙ (ад грэч. sklerotēs цвёрдасць),
шматклетачны вегетатыўны орган грыба, што знаходзіцца ў спакоі. Утвораны шчыльным спляценнем гіфаў, мае шарападобную ці няправільную форму, часта з цёмным верхам і белым асяродкам, памерам ад долей міліметра да 2 см і больш. Прызначаны для захоўвання грыба, утвараецца пры неспрыяльных умовах. У некат. грыбоў (напр., склератынія, батрыціс, спарыння) — адна са стадый жыццёвага цыкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЭ́БЛА,
каменная прылада працы, якая служыла для апрацоўкі скур і вырабаў з дрэва. Былі пашыраны ў палеаліце, асабліва ў эпоху мусцье. С. выраблялі пераважна з масіўных авальных, падпрамавугольных і няправільных абрысаў адшчэпаў ці пласцін; арыентацыя лёзаў падоўжаная ці папярочная. Вылучаюцца адзінарныя і двайныя тыпы С. На Беларусі найб.стараж. С. знойдзены ў Абідавічах, Клеявічах і Свяцілавічах.