адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1919—40. Утвораны 6.2.1919 у складзе Мінскай губ. Цэнтр — г.Баранавічы. Пл. 3497 км², нас. 124,2 тыс.чал. (1922). Уключаў 6 валасцей (Востраўская, Гарадзішчанская, Дараўская, Крывошынская, Навамышская, Сталовіцкая), у 1920 увайшлі яшчэ 4 воласці (Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Чэрніхаўская, Ястрамбельская). З сак. 1921 у складзе Польшчы ў Навагрудскім ваяв., падзяляўся на гміны (б. воласці). З ліст. 1939 Баранавіцкі павет у складзе БССР, са снеж. ў Баранавіцкай вобласці, дзе ў студз. 1940 на тэр. паветаў утвораны раёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАЎ (Валянцін Уладзіміравіч) (н. 24.6.1949, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Д-ртэхн.н.(1991), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971), працуе ў ім (цяпер Бел.дзярж.ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі). Навук. працы па тэхналогіі танкаплёначных элементаў. Распрацаваў фізіка-хім. асновы тэхналогіі шматслойных структур на базе пераходных металаў, іх сіліцыдаў і аксідаў для вытв-сці вырабаў цвердацельнай электронікі і мікраэлектронікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн., 1989 (разам з А.П.Дастанкам, В.В.Шаталавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛЬЦЫ́М (ад грэч. analkis слабы),
пародаўтваральны мінерал падкласа каркасных сілікатаў (група цэалітаў), Na2[AlSi2O6]2∙2H2O. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, зярністыя масы, друзы, жэоды і інш. Бясколерны ці белы, шэры, зеленаваты, ружовы. Празрысты да амаль непразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6; крохкі. Шчыльн. 2,2—2,3 г/см³. Па паходжанні гідратэрмальны, радзей магматычны, таксама аўтыгенны мінерал у азёрных адкладах, гліністых сланцах, пясчаніках. На Беларусі выяўлены ў значнай колькасці (да 20—30%) у пародах верхняга пратэразою, як акцэсорны мінерал — у адкладах дэвону, карбону і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІДРЫ́Т (ад ан... + грэч. hydōr вада),
1) мінерал класа сульфатаў Са(SO4). Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя, прызматычныя, ігольчастыя. Зярністыя, валакністыя агрэгаты, канкрэцыі. Бясколерны ці блакітнаваты, шэры. Бляск шкляны. Цв. 3,5—3,8. Шчыльн. 2,9—3 г/см³. Паглынаючы ваду, пераходзіць у гіпс. Асадкавы гідратэрмальны мінерал. Выкарыстоўваецца як звязвальнае рэчыва, угнаенне, сыравіна для атрымання сернай к-ты, вырабны камень.
2) Асадкавая парода, складаецца пераважна з мінералу ангідрыту. Выкарыстоўваюць як угнаенне, цэмент і інш. На Беларусі трапляецца ў адкладах сярэдняга і верхняга дэвону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАЮ́К (Нестар Ільіч) (парт.псеўд.Мядзведзеў, Алёша; 12.10.1906, в. Сычы Брэсцкага р-на — 2.3.1976),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах.Беларусі. З 1926 сакратар Гродзенскага акр.к-та КСМЗБ, з 1927 чл. сакратарыята ЦК КСМЗБ. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволены на 8 гадоў. У 1938—39 палітвязень Бяроза-Картузскага канцлагера. У вер. 1939 арганізоўваў у Пінску паўстанцкія атрады. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце ў знішчальнай авіяцыі. У 1947—53 на гасп. і сав. рабоце ў Брэсце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЖЫЕ́ЎСКІ (Анатоль Альгертавіч) (н. 31.5.1944, г. Ульянаўск, Расія),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1972 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1994 у Ін-це праблем энергетыкі АНБеларусі. Навук. працы па механіцы і цеплафізіцы дысперсных парагазавадкасных асяроддзяў, экалагічных аспектах узаемадзеяння энергет. і прыродных сістэм, міграцыі аэразольных выкідаў АЭС у аэра- і гідрасферах.
Тв.:
Динамическая устойчивость работы системы неэквивалентных парогенерирующих каналов // Диссоциирующие газы как теплоносители и рабочие тела АЭС. Мн., 1981.
рускі скульптар. Нар. мастак СССР (1963). Правадзейны чл.АМСССР (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1947). Аўтар помнікаў А.С.Пушкіну (1957; Ленінская прэмія 1958), У.М.Бехцераву (1960), скульптур да мемарыяла «Гераічным абаронцам Ленінграда» (1975, у сааўт.; усе ў С.-Пецярбургу), станковых партрэтаў («А.П.Чэхаў», 1964) і інш.
Літ.:
Прибульская Г. Аникушин. Л.;
М., 1961.
М.Анікушын. А.П.Чэхаў. 1964. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІМЕ́ЛЕ Мікалай, бел. этнограф і археолаг сярэдзіны 19 ст. Вольнаадпушчаны селянін Віцебскай губ. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру паўн.-ўсх.Беларусі. На падставе яго апісанняў Рускае геагр.т-ва выдала працу «Побыт беларускіх сялян» (Этнографический сборник. Спб., 1854. Вып. 2). У ёй апісаны жыллё, хатняе начынне, адзенне, ежа, сямейныя і каляндарныя абрады, вытв. заняткі, звычаі, сац. і маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства напярэдадні адмены прыгоннага права. У працы змешчаны таксама нар. прыказкі, песні, паданні. Аўтар высока цаніў працавітасць, маральныя і інтэлектуальныя якасці беларусаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНСА́МБЛЬ БЕЛАРУ́СКАЙ НАРО́ДНАЙ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА БЕЛАРУ́СКАЙ ФІЛАРМО́НІІ.
Існаваў у 1937—41 у Мінску. Першы на Беларусіпрафес. калектыў падобнага тыпу. Маст. кіраўнік І.Любан, хормайстар Н.Сакалоўскі, балетмайстар К.Алексютовіч. Рэпертуар уключаў апрацоўкі бел.нар. песень, арыгінальныя песні пераважна бел. кампазітараў, бел. і інш.нар. танцы, вак.-харэагр. карцінкі. Удзельнік Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Адыграў вял. ролю ў прапагандзе традыц. і сучаснага песеннага і танц.бел. фальклору.
Літ.:
Ансамбль Белорусской народной песни и пляски Государственной филармонии БССР. Мн., 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНСА́МБЛЬ ТА́НЦА,
вялікі выканальніцкі калектыў, які складаецца з харэагр. і аркестравай груп і мае на мэце прапаганду харэагр. фальклору, развіццё нар.-сцэнічнага танца. У рэпертуары танцы, тэматычныя харэагр. кампазіцыі, сюжэтныя пастаноўкі з элементамі тэатралізацыі. Першы прафес. ансамбль танца — Ансамбль народнага танца Расіі (1937). На Беларусінайб. вядомыя калектывы падобнага тыпу: Ансамбль танца Мінскага клуба КІМ пад кіраўніцтвам К.Алексютовіча (1926—30), танц. калектыў пад кіраўніцтвам А.Рыбальчанкі (з 1936), Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь (з 1959), харэагр. ансамблі «Харошкі», «Чараўніцы» і інш., шматлікія самадз. калектывы.