кірунак эканам. думкі, прадстаўнікі якога лічылі рынак самарэгулявальнай сістэмай, здольнай без дзярж. ўмяшання забяспечыць эканам. рост і поўную занятасць. Узнікла ў канцы 17 ст. ў мануфактурны перыяд. Яе заснавальнікі У.Пеці ў Вялікабрытаніі і П.Буагільбер у Францыі, якія паклалі пачатак прац. тэорыі вартасці; далей развіта ў творах фізіякратаў (Ф.Кенэ, А.Р.Ж.Цюрго і інш.) і дасягнула вяршыні ў вучэннях А.Сміта і Д.Рыкарда. Найб. вядомыя прадстаўнікі К.ш.: Ж.Б.Сей, Ф.Бастыя, Т.Р.Мальтус, Г.Ч.Кэры, Дж.С.Міль і К.Маркс (увёў тэрмін «класічная палітычная эканомія») і інш. Яны перанеслі прадмет эканам. тэорыі ў сферу вытв-сці, паставілі праблему эканам. законаў і велічыні вартасці тавару. К.ш. зрабіла значны ўплыў на развіццёэканам. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́БЫ, караткахвостыя ракі (Brachyura),
атрад (падатрад) дзесяціногіх ракападобных. Больш за 4000 відаў. Пашыраны ў морах, прэсных водах і на сушы, пераважна ў тропіках.
Шыр. галавагруднага шчыта (карапакса) 2—60 см. Галава маленькая, у паглыбленні пад краем карапакса. Вочы фасетачныя. 1-я пара хадзільных ног мае клюшні. Брушка кароткае, падагнутае пад сківіцагрудзі. Брушныя канечнасці ў самца (1—2 пары) зменены ў капулятыўны орган, у самкі (4 пары) служаць для выношвання ікры. Кормяцца пераважна беспазваночнымі. Усе К., акрамя прэснаводных, размнажаюцца ў моры. Развіццё з метамарфозам. Некат. К. могуць мяняць афарбоўку цела. Здольныя да аўтатаміі і рэгенерацыі канечнасцей. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЭ́НТНЫ ПЕРЫ́ЯД, скрыты перыяд,
1)у фізіялогіі — час ад моманту ўздзеяння на арганізм, орган, клетку раздражняльніка да праяўлення рэакцыі ў адказ. Працягласць Л.п. залежыць ад філагенет. і індывід. развіцця арганізма, яго функцыян. стану, складанасці рэакцыі і хуткасці працэсаў у цэнтр. і перыферычных звеннях нерв. сістэмы. Устанаўленне Л.п. мае значэнне ў медыцыне (вызначэнне функцыі здаровага і хворага арганізма), псіхалогіі.
2) Л.п. цяжарнасці — часовая затрымка ў развіцці аплодненага яйца некат. млекакормячых. Напр., апладненне ў барсука адбываецца ў летне-асенні перыяд, а паскоранае развіццё яйцаклеткі — у канцы зімы, таму цяжарнасць працягваецца 9 і болей месяцаў.
3) У медыцыне — першапачатковы скрыты перыяд хваробы, які знешне не праяўляецца; тое, што інкубацыйны перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЛЬЧЫЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Створаны ў 1989 у г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл.Пл. экспазіцыі 115 м², каля 400 экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў крамянёвыя прылады працы, наканечнікі стрэл 3—2-га тыс. да н.э. з археал. помнікаў раёна; рэчы матэрыяльнай культуры (кросны, ступы, жорны і інш.), нац. касцюмы, вышыванкі 19 — пач. 20 ст.; дакументы і матэрыялы часоў грамадз. вайны, правядзення калектывізацыі, Вял.Айч. вайны (партыз. рух, дзейнасць падполля, злучэнняў укр. і малдаўскіх партызан, узоры ўзбраення, пра воінаў-землякоў, у т. л. Героя Сав. Саюза М.П.Сыдзько, камандзіраў партыз. атрада І.А.Коласа, брыгады Лельчыцкай К.М.Дамброўскага і інш.); дакументы і матэрыялы пра пасляваеннае аднаўленне і развіццё прам-сці і культуры нас. пунктаў раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Засн. ў 1968 у г. Любань Мінскай вобл., адкрыты ў 1971. Пл. экспазіцыі 175,5 м², 9,4 тыс. адзінак асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў калекцыя археал. знаходак эпохі неаліту і бронзы, манетны скарб часоў Рэчы Паспалітай, матэрыялы пра 1-ю сусв. вайну, рэв. рух на Любаншчыне ў 1905—07 і 1917, асушэнне Мар’інскіх балот і дзейнасць чырвонаармейскай камуны і яе заснавальнікаў, партыз. рух і дзейнасць патрыят. падполля ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза П.Р.Алейнікава, З.Р.Лышчэню, Дз.С.Наруцкага, Герояў Сац. Працы, дзеячаў літаратуры і навукі, аднаўленне і развіццёнар. гаспадаркі раёна ў пасляваенны час. У экспазіцыі музея карціны самадз. мастакоў, тканыя і ганчарныя вырабы мясц. майстроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКДО́НАЛЬД ((Macdonald) Браян) (н. 14.5.1928, г. Манрэаль, Канада),
канадскі артыст балета, балетмайстар. Скончыў Манрэальскі ун-т. З 1958 балетмайстар у т-рах Канады, ЗША, трупах еўрап. краін. З 1974 маст. кіраўнік калектыву Вял. канадскі балет. Зрабіў вял. ўклад у развіццё канадскага харэаграфічнага мастацтва, паставіў першы нац. балет «Ружа-Лацюліп» Х.Фрыдмена (1966, Каралеўскі Вініпегскі балет). Інш. пастаноўкі: «Прыцемак» на муз. Б.Брытэна, «Ці любіце вы Баха?» на муз І.С.Баха, «Актэт» і «Варыяцыі» на муз. Ф.Шуберта, «Жар-птушка» І.Стравінскага, «Чатыры апошнія песні» Р.Штрауса, «На заранку чалавецтва» П.Крэстана, «Гімн» і «Эпіталама» на муз. Ф.Дыліуса, «Варыяцыі на простую тэму» на муз. Л.Бетховена і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАЦЫ́ (Ceratopogonidae),
сямейства даўгавусых насякомых атр. двухкрылых. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных і тундравых зон. М.-крывасмокі, што жывуць у тайзе, — адзін з кампанентаў гнюсу. Часовыя эктапаразіты і пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб (анхацэркозаў, тулярэміі, філярыятозаў, гемаспарыдыёзу, японскага энцэфаліту і інш.). Расліннаедныя М. — апыляльнікі раслін. На Беларусі 28 відаў М.-крывасмокаў з роду Culicoides. Найб. трапляюцца М. аперанакрылы (C. fascipennis), М. звычайны (C. obsoletus), М. пякучы (C. pulicaris). Жывуць у забалочаных мясцінах і вільготных лясах.
Даўж. цела да 4 мм. Крылы плямістыя або бясколерныя. Вочы вял., вусікі 13—14-членікавыя. Ротавыя органы ў выглядзе колючага хабатка. Самцы кормяцца нектарам, самкі найчасцей крывасмокі. Развіццё з поўным ператварэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕКУЛЯ́РНАЯ ФІ́ЗІКА,
раздзел фізікі, які вывучае фіз. ўласцівасці цел у розных агрэгатных станах на аснове ўліку іх малекулярнай будовы.
Вывучае мех. (напр., вязкасць, пругкасць) і цеплавыя (напр., цеплаёмістасць, цеплаправоднасць) уласцівасці цел, а таксама фазавыя пераходы і паверхневыя з’явы. Падзяляецца на фізіку газаў, вадкасцей і цвёрдых цел; цесна звязана са статыстычнай фізікай, фізікай цвёрдага цела і фіз. хіміяй. У развіццё і станаўленне М.ф. вял. ўклад зрабілі А.Авагадра, М.В.Ламаносаў, П.Лаплас, Дж.К.Максвел, М.Смалухоўскі і інш. М.ф. дала пачатак самастойным раздзелам фізікі: фізіцы металаў, фізіцы палімераў, фізіцы плазмы, тэорыі цепла- і масапераносу, фіз.-хім. механіцы. Заканамернасці М.ф. выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы тэхнал. працэсаў для атрымання матэрыялаў з зададзенымі фіз. ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я ВО́ЖЫКІ (Echinoidea),
клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых. Вядомы з ардовіку (каля 500 млн. гадоў назад). 2 падкласы, каля 2 тыс. вымерлых і 800 сучасных відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Жывуць на дне, да глыб. 7 км. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі знойдзены ў верхнемелавых адкладах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Памеры ад 2 мм да 30 см. Цела ўкрыта радамі шкілетных пласцінак, што ўтвараюць панцыр і нясуць рухомыя іголкі і педыцылярыі (шкілетныя ўтварэнні ў форме шчыпчыкаў, якія выконваюць пераважна абарончую функцыю). Рухаюцца з дапамогай іголак і амбулакральных ножак. Кормяцца водарасцямі, дэтрытам. Раздзельнаполыя. Развіццё з плаваючай лічынкай; некат, жывародныя. Аб’ект промыслу (ікра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РА,
філасофская катэгорыя, якая абазначае арган. адзінства якаснай і колькаснай акрэсленасці прадмета або з’явы. У гісторыі філасофіі распрацавана Г.Гегелем. Кожнаму якасна своеасабліваму аб’екту ўласцівы пэўныя колькасныя (зменлівыя і рухомыя) характарыстыкі. М. паказвае межы, за якімі колькасныя змены ўласцівасцей, складу, структуры прадметаў або працэсаў прыводзяць да змены іх якасці (закон пераходу колькасных змяненняў у якасныя). У сваю чаргу змена якасці дадзенага аб’екта вядзе да змены яго колькасных характарыстык і М. Сувязь і адзінства колькасці і якасці абумоўлены прыродай данага аб’екта. Калі разглядаць развіццё аб’екта, то пункты пераходу ад адной ступені да другой выступаюць як вузлавыя пункты змены М.; пра сістэму такіх вузлоў прынята гаварыць як аб вузлавой лініі М.