2) Аўтарскі рукапісны тэкст маст. твора, навук.працы, дзённікаў, лістоў і інш. Важная крыніца ўстанаўлення кананічнага тэксту твора, вывучэння творчага працэсу аўтара (гл.Тэксталогія). Аўтарызаваны (пісьмова ўхвалены аўтарам) машынапісны тэкст прыраўноўваецца да аўтографа. Збіраюць і захоўваюць аўтографы архівы, музеі, бібліятэкі.
бел. біёлаг. Д-рбіял.н. (1991). Скончыла БДУ (1966). З 1961 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук.працы па малекулярнай біяфізіцы і біяхіміі фотасінтэтычных мембран, біягенезе фотасінтэтычнага апарату і яго рэгуляцыі.
Тв.:
Биогенез пигментного аппарата фотосинтеза. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАНІ́СТЫКІ (ад грэч. agōnistikos здольныя да барацьбы),
цыркумцэліёны, дэмакратычная хрысц. секта калонаў і рабоў у рым. Афрыцы 4—5 ст., левае крыло данатыстаў. Пратэставалі супраць сац. няроўнасці, паднявольнай працы, асуджалі афіц. царкву, прапаведавалі аскетызм, пакутніцтва. Узначальвалі паўстанні калонаў і рабоў у Нумідыі каля 340 і ў пач. 5 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЫ́НІ ((Gorini) Канстанціна) (9.1.1865, г. Рыміні, Італія — 3.9.1950),
італьянскі мікрабіёлаг. Чл. Парыжскай АН (1939). Замежны чл.-кар.АНСССР (1927). Праф. Міланскага ун-та. Навук.працы па марфалогіі, фізіялогіі, культываванні бактэрый малочнакіслага браджэння. Даследаваў біяхім. асаблівасці халернага вібрыёна (1893). Прапанаваў метад вырошчвання бактэрыяльных культур на скошаным жэлаціне (1903).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСТУ́ЖАЎ-РУ́МІН (Канстанцін Мікалаевіч) (26.5.1829, с. Кудрашкі Ніжагародскай губ. — 14.1.1897),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1851). З 1865 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1890 акадэмік. У 1878—82 узначальваў Вышэйшыя жаночыя курсы ў Пецярбургу (Бястужаўскія). Чл. Археаграфічнай камісіі, Рус.геагр.т-ва і інш. Распрацоўваў пытанні крыніцазнаўства, шматлікія працы прысвечаны пытанням гістарыяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕНЬ ВЕ́ДАЎ,
свята, якое адзначаецца 1 верасня. Устаноўлена паводле Указа Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 15.6.1984. У Рэспубліцы Беларусь у Дз.в. у школах традыцыйна праводзяцца тэматычныя лекцыі, гутаркі, урачыстыя лінейкі, запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арг-цый, навукоўцы, работнікі культуры, адукацыі, ветэраны вайны і працы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДРУ ((Kendrew) Джон Коўдэры) (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), з 1946 працуе ў ім. Навук.працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з М.Ф.Перуцам).
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1959), праф. (1961). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1931). З 1960 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук.працы па асаблівасцях злучэнняў касцей метал. шпянём. Распрацаваў методыку кансерватыўнага лячэння тромбааблітэрыруючых хвароб ног.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПІ́НСКІ (Сцяпан Аляксандравіч) (1849, Віленская губ. — 28.10.1913),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р медыцыны і акушэрства (1881). Скончыў Маскоўскі ун-т (1871). З 1872 працаваў у Сімбірскай губ., Вільні, Пецярбургу, у 1882—1908 дырэктар Магілёўскай цэнтр. школы павітух. Навук.працы па фармакалагічных асаблівасцях марской цыбулі.
літоўскі бібліёграф і этнограф. У 1869—1918 працаваў у Пецярбургскай публічнай бібліятэцы. У працах «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, этнаграфіі і статыстыкі Літвы» (1891) са спісам літоўскіх і стараж.-прускіх кніг, выдадзеных у 1553—1891, і «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, гісторыі, гісторыі права, статыстыкі і этнаграфіі Літвы» (2-е выд., 1904) са спісам літоўскіх і стараж.-прускіх кніг, выдадзеных у 1553—1903, зафіксаваў больш за 20 тыс. кніг, артыкулаў, рэцэнзій пра Літву і літоўскі народ, шырока паказаны і працы па беларусазнаўстве (П.Баброўскага, М.Без-Карніловіча, М.Доўнар-Запольскага, П.Жуковіча, Я.Карскага, М.Каяловіча, А.Кіркора, М.Любаўскага, А.Сапунова, Я.Тышкевіча, Я.Чачота, П.Шпілеўскага і інш.). Аўтар этнагр.працы пра літоўскія вясельныя абрады (1877, на рус. мове).