ЛЕАНТО́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (7.3.1903, Масква — 30.3.1981),
расійскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы па радыёфізіцы і фізіцы плазмы. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923), дзе і працаваў. У 1934—41 і 1946—52 у Фіз. ін-це, з 1951 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. Навук. працы па электрадынаміцы, оптыцы, стат. фізіцы, тэрмадынаміцы, радыёфізіцы, фізіцы плазмы і інш. З 1951 узначальваў даследаванні па праблемах кіравальнага тэрмаядз. сінтэзу і фізіцы плазмы. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 31.1.1926, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1985). Майстар спорту па стэндавай стральбе (1956). Сын Я.Коласа. Скончыў БПІ (1949). З 1949 у Фізікатэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. Навук. працы па электрафіз. метадах апрацоўкі матэрыялаў, у т. л.панавук. асновах электраэразійнага метаду. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
М.І.Міцкевіч.
Тв.:
Электроэрозионная обработка металлов. Мн., 1988 (у сааўт.);
Изготовление деталей разделительных штампов электроэрозионным методом. М., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РКА,
1) пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей. Пашырана ва ўзбр. сілах (напр., вячэрняя П.).
2) Праверка сродкаў вымярэння — вызначэнне дзярж. або ведамасным метралагічным органам хібнасцей сродкаў вымярэння і ўстанаўлення іх прыдатнасці.
Адрозніваюць П.: па часе — першасную, перыядычную, пазачарговую, інспекцыйную; па шырыні ахопу — паэлементную, камплектную і незалежную (П. сродкаў вымярэння адносных велічынь). Метады П.: непасрэднае параўнанне рабочых сродкаў вымярэнняў з узорнымі сродкамі вымярэнняў і эталонамі, параўнанне з дапамогай кампаратара, па ўзорнай вымяральнай прыладзе і ўскосным вымярэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БУ́ЛА»,
бел.нар. гульня. Гуляюць дзве каманды. Кожная выбірае вядучага. Ён моцна б’е палкай з загнутым канцом па буле (драўляным шары) і гоніць яе па зямлі ў бок праціўніка, каманда памагае яму. Праціўнікі стараюцца перахапіць і вярнуць булу да ўмоўленай мяжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРУГАВА́Я»,
«Кружкі», бел.нар. танец, вальсападобная полька. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Пашырана амаль па ўсёй Беларусі. Выконваецца парамі (4—8). Танцоры, трымаючыся за рукі, рухаюцца па крузе, круцячыся і прыпяваючы. Вядома і як адна з фігур танца «Кола».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСЕ́ЎДА-МАЎРЫ́КІЙ,
умоўнае найменне аўтара візант. ананімнага трактата паваен. справе «Стратэгікон» (мяжа 6—7 ст.). Прыпісваўся імператару Маўрыкію [582—602]. Твор П.-М. з’яўляецца важнай крыніцай паваен. справе Візантыі таго часу, а таксама ладу жыцця славян, авараў, персаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЕРЭ́ЛЬ (Becquerel),
сям’я франц. фізікаў.
Антуан Сезар (7.3.1788, Шаціён-Каліньі, дэп. Луарэ, Францыя — 18.1.1878), член Парыжскай АН (1829). Асн. працы па люмінесцэнцыі, крышталяоптыцы, магнетызму, тэрмаэлектрычнасці. Аляксандр Эдмон (24.3.1820, Парыж — 11.5.1891), сын Антуана Сезара, член Парыжскай АН (1863), з 1880 яе прэзідэнт. Даследаваў прыроду фотагальванічнага эфекту, аўтар прац па пытаннях фосфарасцэнцыі, фотахіміі, фатаграфіі, атм. электрычнасці і інш.Антуан Анры (15.12.1852, Парыж — 25.8.1908), сын Аляксандра Эдмона, член Парыжскай АН (1889). Даследаванні па электрамагнетызме, оптыцы, фота- і электрахіміі, метэаралогіі. Адкрыў (1896) і даследаваў радыеактыўнае выпрамяненне соляў урану. Нобелеўская прэмія 1903. Яго імем названа адзінка радыеактыўнасці бекерэль. Жан (5.2.1878, Парыж — 4.7.1953), сын Антуана Анры, член Парыжскай АН (1946). Навук. працы па фоталюмінесцэнцыі, магнітаоптыцы, крышталяоптыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛАСНЫ́ СУДна Беларусі,
судовы орган, які дзейнічае на тэр. вобласці ў якасці першай, касацыйнай і нагляднай інстанцый. Складаецца са старшыні, яго намеснікаў і членаў суда, якія назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Мае суд. калегіі па цывільных і крымін. справах і прэзідыум. Як суд 1-й інстанцыі разглядае цывільныя і крымін. справы, аднесеныя законам да яго вядзення, як касацыйная інстанцыя — справы па скаргах і пратэстах на рашэнні, прыгаворы і вызначэнні нар. судоў, якія не набылі законнай сілы. Прэзідыум абласнога суда разглядае ў парадку нагляду справы па пратэстах на рашэнні, прыгаворы, вызначэнні нар. судоў, пастановы нар. суддзяў, якія набылі законную сілу, на касацыйныя вызначэнні калегій абласнога суда, а таксама справы па новаадкрытых акалічнасцях. Паўнамоцтвамі абласнога суда валодае і Мінскі гар.суд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ МАНІТО́РЫНГ,
міжнародная сістэма сачэння за шырокамаштабнымі, у т. л. агульнапланетарнымі, працэсамі і з’явамі ў біясферы, уключаючы антрапагенныя ўздзеянні на прыроду і іх вынікі, якая ствараецца і развіваецца на базе міжнар. пагадненняў і праграм навук. даследаванняў. Складае арганізац. аснову глабальнага, а таксама базавага, біясфернага і рэгіянальнага маніторынгу (гл. адпаведныя арт.). Агульную ч. глабальнага маніторынгу ажыццяўляе Сусв. метэаралагічная арг-цыя, галіновыя раздзелы — Міжнар. агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Міжнар. саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП), Сусв.арг-цыя аховы здароўя, ЮНЕСКА (праграмы «Чалавек і біясфера», «ЮНЕСКА—Чарнобыль»), Міжнар.арг-цыяпа пытаннях сельскай гаспадаркі і харчавання, міжнар. служба назіранняў за станам Сусв. акіяна і інш. Намаганні па стварэнні сістэмы М.м. каардынуе Міжнародная Праграма ААНпа навакольным асяроддзі (ЮНЕП).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРАЦО́ЎЧАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
уключае галіны вытв-сці па перапрацоўцы прамысл. і с.-г. сыравіны. Да яе адносяцца прадпрыемствы па вытв-сці чорных і каляровых металаў, пракату, хім. і нафтахім. прадуктаў, машын і абсталявання, вырабаў дрэваапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці, цэменту і інш.буд. матэрыялаў, прадпрыемствы па рамонце прамысл. вырабаў, цеплаэлектрастанцыі, тэкстыльная, мясная, цукр.прам-сць і інш. Доля апрацоўчай прамысловасці ва ўсёй прамысл. прадукцыі адлюстроўвае ступень індустр. развіцця краін і прагрэсіўнасць галіновай структуры прам-сці. У структуры прам-сці Беларусі пераважае апрацоўчая прамысловасць.