МАРЦІНКЕ́ВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (22.3.1896, г. Крупкі Мінскай вобл. — 30.7.1944),

генерал-маёр (1941), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую ваен. школу старшага камсаставу (1923), курсы ўдасканалення камсаставу пры Ваен.-гасп. акадэміі (1937). У арміі з 1915, з лют. 1918 камандзір 1-га Маладзечанскага партыз. атрада, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Паўд., Закаўказскім, Волхаўскім і 1-м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з М. вызначылася ў ліп. 1944 пры фарсіраванні Зах. Буга, Віслы. Загінуў у баі. У Крупках М. пастаўлены бюст.

У.М.Марцінкевіч.

т. 10, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСТО́ЎСКІ МУЗЕ́Й «ЛЕС І ЧАЛАВЕ́К».

Створаны ў 1985 у г. Масты Гродзенскай вобл., адкрыты ў 1990. Пл. экспазіцыі 338 м², 1350 экспанатаў асн. фонду (1999). Мае 5 залаў: нар. побыту, фауны і флоры, гісторыі дрэваапр. прадпрыемстваў г. Масты і партыз. руху, рамёстваў, выставачную. Сярод экспанатаў прылады працы, вырабы саломапляцення і бандарства 19 — пач. 20 ст., нар. майстроў разьбы па дрэве, нар. адзенне мастоўскага строю, матэрыялы пра дзейнасць партызан у Вял. Айч. вайну, калекцыя палотнаў мясц. мастакоў. Музей праводзіць выстаўкі твораў выяўл. мастацтва і нар. майстроў.

Л.​Г.​Бартош.

т. 10, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́РСКІ БОЙ 1944,

бой партыз. брыгады імя Жукава і «Камсамолец» па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў г.п. Мір 22 сак. ў Вял. Айч. вайну. План ліквідацыі гарнізона, які налічваў 150 гітлераўцаў, распрацаваны камандаваннем брыгады імя Жукава. Кіраваў боем У.З.Царук. Выведаўшы пароль аховы гарнізона, партызаны ў ноч на 22 сак. праніклі ў цэнтр пасёлка, блакіравалі казарму, разграмілі ўсе ўстановы гарнізона. Байцы атрадаў імя Суворава і імя Ракасоўскага, якія знаходзіліся ў засадах, знішчылі каля 2 км лініі тэлегр.-тэлеф. сувязі. На досвітку партызаны пакінулі пасёлак.

М.​Ф.​Шумейка.

т. 10, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕПАЧАЛО́ВІЧ Янка (Іван Данілавіч; 25.5.1917, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 3.7.1969),

бел. паэт. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1940). У Вял. Айч. вайну сувязны партыз. брыгады імя Кірава Мінскай вобл. Настаўнічаў у Дзяржынску, Мар’інай Горцы, Асіповіцкім р-не, працаваў у выд-ве «Народная асвета». Друкаваўся з 1936. Аўтар зб-каў вершаў «Мера любві» (1958), «Позні паром» (1967). Паэзія Н. грунтуецца на жыццёвай канкрэтнасці, знітавана з чалавекам працы, прасякнута любоўю да роднай зямлі і прыроды.

Тв.:

Перад захадам сонца: Выбр. вершы. Мн., 1977.

І.Б.Непачаловіч.

т. 11, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАБЦЭ́ВІЧ Аляксандр Маркавіч (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял. Айч. вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. З ліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДБ БССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДБ БССР. Яго імем названа вуліца ў г.п. Кіраўск.

А.М.Рабцэвіч.

т. 13, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́ЙЛАВІЦКІ БОЙ 1943,

бой партызанскага атрада імя Шчорса (камандзір А.​І.​Колчанка) па разгроме фаш. гарнізона (каля 100 гітлераўцаў) у в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. 7—8 вер. ў Вял. Айч. вайну. Гарнізон, умацаваны сістэмай дзотаў, бункераў, лініямі траншэй з калючым дротам, замініраванымі ўчасткамі абароны, перашкаджаў перадыслакацыі і баявым рэйдам партыз. фарміраванняў у зах. ч. Беларусі. Скарыстаўшы сітуацыю, калі 60 гітлераўцаў гарнізона накіраваліся ў г.п. Гарадзея, партызаны (350 чал.) скрытна падышлі да гарнізона, атакавалі і разграмілі яго. Адышлі без страт з захопленай ням. зброяй і боепрыпасамі.

т. 14, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУКАЧО́Ў Даніла Кірэевіч (27.3.1901, в. Семукачы Магілёўскага р-на — 15.5.1973),

адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. падполля і партыз. руху на тэр. Беластоцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую камуніст. с.-г. школу імя Леніна (1935, Мінск). Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1924 на гасп. і сав. рабоце. У Вял. Айч. вайну з 1941 у Чырв. Арміі, з 1943 у тыле ворага, чл. Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б, старшыня к-та Беластоцкай абласной антыфашысцкай арганізацыі. У 1947—57 старшыня Гродзенскага райвыканкома.

т. 15, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУ́РАЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала ў ліст. 1941 — ліп. 1944 у г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Аб’ядноўвала 18 чал. (кіраўнікі ў розныя часы І.​Л.​Хілінскі, А.​В.​Сідараў, А.​Р.​Багай, С.​В.​Царык). Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, падтрымлівалі сувязь з партыз. атрадам В.З.Каржа, імя Чкалава Пінскай вобл., правялі некалькі дыверсій, сагітавалі на адыход у партызаны каля 170 жыхароў Турава і 35 чал. з варожых фарміраванняў. Напярэдадні вызвалення Турава склалі і перадалі партызанам схему абароны ворага.

т. 16, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІ́ГНЕР Аляксандр Самойлавіч (1787—13.10.1813),

герой вайны 1812, палкоўнік (1813). Скончыў 2-і кадэцкі корпус (1805). Удзельнік рус.-тур. вайны 1806—12. У вайну 1812 вызначыўся ў Барадзінскай бітве (камандаваў артыл. ротай). Пасля ўступлення франц. войск у Маскву вёў разведку пад выглядам франц. афіцэра. У час адступлення франц. войск камандаваў партыз. атрадам, адбіў з А.М.Сяславіным абоз з каштоўнасцямі, нарабаванымі ў Маскве. У час замежнага паходу 1813 на чале інтэрнац. атрада добраахвотнікаў (немцы, іспанцы, італьянцы і рас. казакі) дзейнічаў у тыле ворага, дзе і загінуў.

т. 16, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЮЛЬГА́ Аляксей Мікалаевіч (12.5.1922, в. Клясін Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.11.1953),

Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з 1942 партызан атрада імя Калініна, партыз. брыгады 1-й Гомельскай. З 1943 на Бел. і 1-м Укр. франтах, разведчык. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 29.7.1944 з 2 разведчыкамі пераправіўся цераз Віслу ў раёне г. Юзэфаў і разведаў лінію абароны праціўніка. У баі за плацдарм на чале групы разведчыкаў знішчыў 15 гітлераўцаў. У раёне мяст. Кіселін захапіў 2 «языкоў». Пасля вайны працаваў на электрахімкамбінаце. З 1949 у Сав. Арміі.

А.М.Цюльга.

т. 17, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)