арганізацыя расійскіх паліт. эмігрантаў-марксістаў у 1894—1903. Засн. ў канцы 1894 у г. Жэнева (Швейцарыя) па ініцыятыве групы «Вызваленне працы» на ўмове прызнання ўсімі яго членамі праграмы групы. Выдаваў л-ру для Расіі, працаваў падкіраўніцтвам групы «Вызваленне працы», якая ўваходзіла ў яго склад і рэдагавала (да канца 1898) усе яго выданні. У 1896—99 меў друкарню, выдаваў неперыяд. зб-кі «Работнік» і «Лісток «Работніка», працы У.І.Леніна, Г.В.Пляханава і інш., з 1899 — час. «Рабочее дело». Першы з’езд РСДРП (Мінск, 1898) прызнаў саюз замежным прадстаўніком партыі. З канца 1898 у саюзе пераважалі прыхільнікі плыні «эканамізму», т. зв. маладыя. На 2-м з’ездзе арг-цыі (Жэнева, крас. 1900) адбыўся раскол: «Вызваленне працы» выйшла з саюза, які фактычна стаў арг-цыяй «эканамістаў». Распушчаны 2-м з’ездам РСДРП (1903).
горад-крэпасць у Фінляндыі, на а-вах Фінскага зал., каля ўваходу ў Хельсінкі.
Засн. шведамі ў 2-й пал. 18 ст.Асн. ўмацаванні пабудаваны ў 1749—70 падкіраўніцтвамген. А.Эрэнсверда. У 1809—1917 у складзе Рас. імперыі, адна з баз Балт. флоту. У Крымскую вайну 1853—56 у жн. 1855 абстраляны англа-франц. флотам, ч. ўмацаванняў узарвана. У 1860—70 крэпасць рэканструявана. У час рэвалюцыі 1905—07 у Расіі тут адбылося ўзбр. выступленне салдат і матросаў (гл. Свеаборгскае паўстанне 1906). У 1-ю сусв. вайну нач. Свеаборгскай крэпасці быў з 1915 ген. К.А.Аляксееўскі. Ён і інш. вайскоўцы крэпасці, што паходзілі з Беларусі, у 1917—18 удзельнічалі ў бел. руху, у т. л. кантактавалі з арг-цыяй БСГ у Гельсінгфорсе (цяпер Хельсінкі), пратэставалі супраць разгону бальшавікамі 1-га Усебел. з’езда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў кастр. 1941 — лютым 1943 у Слуцку і яго ваколіцах падкіраўніцтвампадп. Мінскага абкома КП(б)Б і Слуцкага міжрайкома КП(б)Б (з жн. 1942). Складалася з 3 груп (кіраўнікі М.І.Багуноў, М.І.Відзякін, Дз.В.Каўшоў, П.Я.Маглыш, А.Дз.Фамін). Падпольшчыкі трымалі сувязь з партыз. атрадамі В.З.Каржа і імя Фрунзе, вялі агітацыю сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, здабывалі партызанам разведданыя пра ням. гарнізоны, мерапрыемствы акупантаў, збіралі зброю, дакументы, здабылі і перадалі ім друкарскі шрыфт, фарбу, паперу, праводзілі дыверсіі, у т. л. на электрастанцыі, мэблевай ф-цы. Да сак. 1943 большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны. У барацьбе з акупантамі загінула 9 патрыётаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 566.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА ПСТО́РЫКАЎ-МАРКСІ́СТАЎ БССР,
грамадская навуковая арганізацыя ў 1927—33. Дзейнічала як аднайм. філіял Усесаюзнага т-ва і працавала пад яго кіраўніцтвам. Яго папярэднікам было Бел. марксісцкае т-ва, якое працавала з 1923. Парт. кіраўніцтва БССР паставіла перад т-вам задачы: выкрыццё «буржуазных нацыяналістычных канцэпцый», даследаванне праблем метадалогіі гісторыі, вывучэнне гісторыі Беларусі і асабліва рэв. руху, а таксама гісторыі Расіі, усеаг. гісторыі. Т-ва правяло шэраг дыскусій па канкрэтных праблемах гісторыі, абмеркавала пытанні перыядызацыі гісторыі Беларусі і праграму гэтага курса для ВНУ, паўстання 1863—64, генезісу капіталізму і развіцця рабочага руху на Беларусі, характару газ. «Наша ніва», крытычна разгледзела асн. працы С.Х.Агурскага, М.В.Доўнар-Запольскага, З.Х.Жылуновіча (Ц.Гартнага), У.М.Ігнатоўскага, М.М.Нікольскага, У.І.Пічэты і інш. Выпусціла «Марксісцкі зборнік» (№ 1—2, 1929—31). Перастала існаваць у пач. 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ПАЛЕЎ Аляксей Андрэевіч (20.5.1925, Масква — 12.5.2001),
расійскі вучоны і авіяканструктар. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. з 1979). Герой Сац. Працы (1972). Сын А.М.Тупалева. Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1949). З 1942 у доследным КБ А.М.Тупалева (з 1973 ген. канструктар), адначасова ў 1978—86 заг. кафедры ў Маскоўскім авіяц.-тэхнал. ін-це, з 1992 ген. канструктар авіяц. карпарацыі. Навук. працы па самалётабудаванні, прынцыпах праектавання самалётаў, аптымізацыі аэрадынамічных форм і кампаноўкі высокаскарасных лятальных апаратаў, праблемах бяспечнасці палётаў. Адзін з распрацоўшчыкаў рэактыўных пасажырскіх самалётаў (Ту-144, Ту-154 і інш.). Пад яго кіраўніцтвам створаны звышгукавы шматмэтавы стратэгічны бамбардзіроўшчык-ракетаносец Ту-160 (1981), эксперым. Ту-155 з рухавікамі на крыягенным паліве (1988), сярэднемагістральны пасажырскі лайнер Ту-204 (1989) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1967. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ ВОЙСК,
узгодненыя сумесныя дзеянні падраздзяленняў, часцей, злучэнняў, аб’яднанняў розных відаў узбр. сіл, родаў войск (сіл) і спец. войск; адзін з асн. прынцыпаў ваеннага майстэрства. Бывае стратэгічнае, аператыўнае і тактычнае.
У.в. вядома са стараж. часоў. Першапачаткова абмяжоўвалася рамкамі бою (бітвы); з пашырэннем маштабаў узбр. барацьбы ўзнікла неабходнасць ва ўзаемадзеянні паміж буйнымі вайск. аб’яднаннямі (арміямі, групамі армій, франтамі), у т. л. кааліцыяй дзяржаў (узбр. сіламі саюзнікаў). Больш актыўна У.в. выкарыстоўвалася ў 1-ю сусв. вайну, асабліва шырока — у 2-ю сусв. вайну, а таксама пры правядзенні сучасных ваен. аперацый, у т. л. ў Кувейце (гл.Кувейцкі крызіс 1990—91), Афганістане (2002) і інш.
У Рэспубліцы Беларусь У.в. і каардынацыю дзейнасці структурных элементаў ваен. арганізацыі ажыццяўляе Мін-ва абароны і Ген. штаб (у ваенны час з’яўляецца выканаўчым органам Савета бяспекі і дзейнічае падкіраўніцтвам Галоўнакамандуючага Узбр. Сіламі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́НГЕЛЬ Фердынанд Пятровіч (9.1.1797, г. Пскоў, Расія — 6.6.1870),
расійскі мараплавец. Адмірал. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1855). Скончыў Марскі корпус (1815). У 1817—19 удзельнічаў у кругасветным падарожжы на шлюпе «Камчатка» падкіраўніцтвам В.М.Галаўніна. У 1820—24 кіраваў экспедыцыяй, якая нанесла на карту ўзбярэжжа Сібіры ад вусця р. Індыгірка да Калючынскай губы, правяла лядовыя, геамагнітныя і метэаралагічныя назіранні, сабрала звесткі аб прыродных багаццях і насельніцтве Паўн.-Усх. Сібіры. У 1825—27 узначальваў кругасветную экспедыцыю на караблі «Пакорлівы». У 1829—35 гал. правіцель рус. паселішчаў у Амерыцы. У 1840—49 дырэктар Рас.-Амер. кампаніі. У 1855—57 марскі міністр. Адзін з заснавальнікаў Рус.геагр.т-ва. Яго імем названы востраў у Паўн. Ледавітым ак., заліў на паўд.-ўсх. беразе Аляскі, горы на Алясцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧВЯЛЁЎ Уладзімір Яфімавіч (н. 28.7.1932, г. Смаленск, Расія),
бел. інжынер, канструктар і распрацоўшчык аўтамаб. тэхнікі. Акад.Бел.інж.тэхнал. акадэміі (1997). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1984). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1955). З 1955 у СКБ-1 Мінскага аўтазавода (з 1977 нам.гал. канструктара, з 1985 гал. канструктар). З 1991 гал. канструктар Мінскага з-да колавых цягачоў. Вядучы распрацоўшчык велікагрузных паўпрычэпаў, сям’і цягачоў і спец. высокаўніфікаваных шасі для перавозкі буйнагабарытных грузаў. У 1990-я г.пад яго кіраўніцтвам створаны і серыйна выпускаюцца трансп. сродкі спец. прызначэння для нафтагазаздабычы, будаўніцтва, камунальнай гаспадаркі. Дзярж. прэмія СССР 1989.
Тв.:
Минские колесные тягачи (разам з У.Парэчыным) // Авто. 1995. № 6;
Автомобильная техника СКБ МАЗа и МЗКТ: Неизвестное об известном // Автомобильная пром-сть. 2000. № 8.
Літ.:
Качук Н. Здесь рождаются ракетовозы... // Армия. 1999. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСТРЭ́БСКІ Мікалай Феліксавіч (10.7.1808, Рэчыцкі павет Мінскай губ., цяпер Гомельская вобл. — 1874),
бел. і рас. інжынер-будаўнік і механік. Праф. (1843). Скончыў Віленскі ун-т (1830) і Пецярбургскі ін-т Корпуса інжынераў шляхоў зносін (1832), дзе і працаваў. Праводзіў навук. даследаванні па дынаміцы машын, супраціўленні і трываласці матэрыялаў, буд. механіцы. У 1847—61 нач. аддзялення Магілёўскай акругі шляхоў зносін. Пад яго кіраўніцтвам пабудаваны дарогі Магілёў—Кіеў, Магілёў—Бабруйск, Магілёў—Доўск, распрацаваны праекты мастоў цераз рэкі Дняпро ў г. Магілёў (пабудаваны ў 1860) і Зах. Дзвіна ў г. Віцебск. Аўтар першага на рус. мове «Курса практычнай механікі» (т. 1—2, 1837—38), за які атрымаў Дзямідаўскую прэмію 1839. Быў аматарам маст. літаратуры і прыхільнікам таленту М.В.Гогаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯ́К Аляксандр Якаўлевіч (29.12.1912, с. Баяркіна Маскоўскай вобл. — 7.7.1974),
савецкі авіяканструктар; адзін са стваральнікаў сав. рэактыўнай авіяцыі і крылатых ракет. Д-ртэхн.н. (1968). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1973). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1938). З 1943 на кіруючых пасадах у спец.НДІ і КБ. У 1941 сумесна з А.М.Ісаевым (гл. Дадатак) сканструяваў першы сав. знішчальнік БІ-1 з вадкасна-рэактыўным рухавіком. У 1950—70-я г.пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле створана і перададзена ў серыйную вытв-сць сям’я крылатых ракет розных класаў і тыпаў базіравання для марской і далёкалётнай авіяцыі. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэмія СССР 1970. Яго бюст устаноўлены ў г. Дубна (Расія), імем Б. названы пік на Зах. Паміры.
Літ.:
А.Я.Березняк. Жизнь и деятельность. Дубна, 2002.