філосаф і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскіін-т гісторыі і філасофіі (1932). Нач. Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦКВКП(б) (1940—47), дырэктар Ін-та філасофіі АНСССР (1947—54), міністр культуры СССР (1954—55). З 1955 у Ін-це філасофіі АНБССР. Аўтар прац: «Арыстоцель» (1940), «Гісторыя сацыялогіі як навука» (1956), «Нарыс гісторыі сацыяльных ідэй у старажытнай Індыі» (1959) і інш. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (т. 1—3, 1940—43) і за кн. «Гісторыя заходнееўрапейскай філасофіі» (2-е выд. 1946) Дзярж. прэміі СССР 1943 і 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСІ́Й II (да пастрыжэння ў манахі Рыдзігер Аляксей Міхайлавіч; н. 23.2.1929, г. Талін),
патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў ленінградскія духоўную семінарыю (1949) і духоўную акадэмію (1953) са ступенню кандыдата багаслоўя. З 1950 свяшчэннік і настаяцель царквы ў г. Іыхві Талінскай епархіі, з 1957 настаяцель Успенскага сабора г. Тарту. У 1961 пастрыжаны ў манахі, узведзены ў сан архімандрыта, потым епіскапа Талінскага і Эстонскага. З 1964 архіепіскап, з 1968 мітрапаліт. З 1964 кіраўнік справамі Маскоўскай патрыярхіі, з 1986 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1990 выбраны патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЯ́НАЎ (Кузьма Андрыянавіч) (28.12.1904, в. Кандакова Цвярской вобл., Расія — 13.3.1978),
савецкі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскіун-т (1930). З 1930 ва Усесаюзным электратэхн. ін-це, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў АНСССР, адначасова з 1959 у Ін-це тонкай хім. тэхналогіі. Асн.навук. даследаванні па сінтэзе і распрацоўцы прамысл. тэхналогій новых высокамалекулярных злучэнняў, асабліва тэрмаўстойлівых крэмнійарган. палімераў, і матэрыялаў на іх аснове для электратэхн., лакафарбавай і буд. вытв-сці. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1950, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ДСКІ (Аляксандр Ільіч) (19.6.1895, г. Днепрапятроўск, Украіна — 21.8.1969),
украінскі фізікахімік. Чл.-кар.АНСССР (1943), акад.АН УССР (1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскіун-т (1922). З 1927 у Ін-це фіз. хіміі АН УССР, з 1939 яго дырэктар. Навук. працы па фіз. хіміі. Упершыню ў СССР атрымаў цяжкую ваду (1934) і выкарыстаў ізатопы для даследавання механізму хім. рэакцый. Аўтар падручніка «Фізічная хімія» (1928; т. 1—2. 6-е выд. 1948), манаграфій «Сучасная тэорыя электралітаў» (1934) і «Хімія ізатопаў» (2-е выд. 1957). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 71—72.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДКЕР (Герш Іцкавіч) (1.5.1918, в. Мурафа Вінніцкай вобл., Украіна — 4.7.1977),
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Маскоўскіун-т (1941). З 1946 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР, з 1957 дырэктар Ін-та ядзернай фізікі Сібірскага аддз.АНСССР. Навук. працы па тэорыі ядзерных рэактараў, тэорыі і разліку паскаральнікаў зараджаных часціц, па фізіцы плазмы, фізіцы часціц высокіх энергій і інш. Прапанаваў метад сустрэчных пучкоў для даследавання ўласцівасцей элементарных часціц. Ленінская прэмія 1967, Дзярж. прэмія СССР 1949.
Літ.:
Беляев С.Т., Сидоров В.А., Чириков Б.В. Г.И.Будкер // Успехи физ. наук. 1968. Т. 96, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТКЕ́ВІЧ (Уладзімір Сцяпанавіч) (19 6.1872, в. Русакова Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 4.11.1942),
савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін і біяхімік. Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскіун-т (1894). З 1928 у Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева. Навук, працы па фізіялогіі дыхання і абмене рэчываў у раслінах. Вызначыў ролю аспарагіну як рэзерву азоцістых рэчываў у раслінах. Выявіў жалезабактэрыі на дне арктычных мораў і вызначыў іх ролю ў стварэнні жалезіста-марганцавых канкрэцый. Прапанаваў экспрэс-метад вызначэння патрэбнасці раслін у фосфарных і калійных угнаеннях, распрацаваў спосаб прамысл. атрымання лімоннай кіслаты з цукру з дапамогай мікраарганізмаў, мікрабіял. метад разведкі нафты і гаручых газаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ (Іван Іосіфавіч) (14.3.1895, в. Плябанцы Мінскага р-на — 24.3.1984),
бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1966). Скончыў Маскоўскі вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (1928). З 1929 у праектных арг-цыях Мінска (у 1933—44 — у праектных установах Масквы). З 1957 у НДІбуд-ва і архітэктуры АН Беларусі, у 1963—73 Бел.НДІПгорадабудаўніцтва. Работы ў Мінску: 112-кватэрны жылы дом на вул. Маскоўскай (1932, у сааўт.), Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі будынак (1934), Літ. музей Я.Купалы (1959, у сааўт.); у г. Рэчыца — бальніца (1933). Сярод інш. работ: павільён СССР на міжнар. кірмашы ў Страсбургу (Францыя, 1929), жылыя, грамадскія і прамысл. пабудовы ў Маскве (1935—37).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕВА (Ларыса Мікалаеўна) (н. 23.11.1935, г. Харкаў),
руская пісьменніца. Скончыла Маскоўскіун-т (1958). Друкуецца з 1957. Лірычныя зб-кі вершаў і паэм: «Ільняны месяц» (1966), «Лебяда» (1970), «Адна зямля — адно каханне» (1973), «Агонь у акне» (1978), «Васіліса» (1981), «Гай» (1984) і інш. насычаны вобразамі часоў Стараж. Русі, але характэрны для паэтэсы эмацыянальны струмень выводзіць яе герояў з даўніны ў свет сучасных радасцей і смутку. Аўтар кн. апавяданняў пра Англію «Альбіён і таямніцы часу» (1978), кн. «Крамлёўскія жонкі» (1993), рамана «Кніга пра бацьку» (1984) і інш. На рус. мову пераклала асобныя вершы Я.Купалы.
савецкі гідрабіёлаг і лімнолаг; заснавальнік экалагічнай фізіялогіі водных жывёл на Беларусі. Чл.-кар.АНСССР (1976). Засл. дз. нав. Расіі (1976). Скончыў Маскоўскіун-т (1927). З 1947 у БДУ, з 1967 у Заал. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэорыі біял. прадукцыйнасці экалаг. сістэм, экалаг. фізіялогіі водных жывёл, першаснай прадукцыі планктону, угнаенні сажалак, ачыстцы сцёкавых вод у біял. сажалках. Стварыў школу гідрабіёлагаў эколага-фізіял. кірунку.
Тв.:
Первичная продукция водоемов. Мн., 1960;
Удобрение прудов. М., 1965 (разам з У.П.Ляхновічам);
Биологические пруды в практике очистки сточных вод. Мн., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВІ́Н (Фёдар Аляксандравіч [1867) (паводле інш. даных 2.1.1868),
Маскоўская губ. — 1937 (?)], расійскі грамадскі і паліт. дзеяч. Скончыў Маскоўскіун-т (1891). У 1898—1907 чл. (з 1904 старшыня) Маскоўскай губ. земскай управы. У 1904—05 старшыня бюро земскіх і гар. з’ездаў. Адзін з заснавальнікаў партыі кадэтаў (1905), чл. яе ЦК. У 1907 старшыня 2-й Дзярж. думы, беспаспяхова імкнуўся да згоды паміж рознымі паліт. сіламі ў Думе і дзелавых кантактаў з урадам. У гады 1-й сусв. вайны 1914—18 удзельнічаў у рабоце Усерас. саюза гарадоў (гл.«Земгор»). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 камісар Часовага ўрада па мін-ве двара. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 працаваў у сав. установах.