горад, сталіца Барбадаса. На З вострава. Засн. ў 1628. 7 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 100 тыс.ж. (1990). Гал. порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы нафтаперапр., лёгкай і харч. прам-сці. Вытв-сць і вываз цукру, патакі, рому. Бункерная станцыя. Курорт. Ун-т Вест-Індыі. Турызм. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭНЬСІ́,
горад на ПнУ Кітая, у правінцыі Ляанін. 751 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Адзін з гал. цэнтраў чорнай металургіі краіны, здабыча жал. руды і каксавальных вуглёў, вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў, кіслот, угнаенняў. Маш.-буд. (у т. л.вытв-сцьтрансп. сродкаў), хім., цэм., дрэваапр.прам-сць. Горны ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНА́ДЫЕВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінеральныя ўтварэнні, сыравіна для атрымання ванадыю. Гал. мінералы ванадыевых руд: ванадыніт, дэклуазіт, купрадэклуазіт, карнатыт і інш. Радовішчы магматычныя, кантактава-метасаматычныя, гідратэрмальныя, большасць — комплексныя, з іх атрымліваюць таксама жалеза, тытан, уран, свінец, цынк, медзь, алюміній, фосфар. Колькасць V2O5 у рудзе ад 0,1 да 29%. Буйнейшыя радовішчы ў ПАР, ЗША, Фінляндыі, Намібіі, Чылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс.км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым.Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШАКХАПА́ТНАМ, Вісакхапатнам, Візагапатам,
горад у Індыі, на беразе Бенгальскага зал., у штаце Андхра-Прадэш. 732 тыс.ж. (1991). Адзін з гал. марскіх партоў краіны. Асн. грузы — нафта і нафтапрадукты, жал. руда, прамысл. абсталяванне, збожжа, вугаль, угнаенні. Суднабуд., металургічная, станкабуд., нафтаперапр., нафтахім., маш.-буд., металаапр., хім. (выраб угнаенняў) прам-сць. Каляровая металургія. Рыбалоўства. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЬМЕ́НД,
рака ў Афганістане і Іране (нізоўі). Даўж. 1150 км, пл. бас, каля 500 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Гіндукуш, цячэ па Іранскім нагор’і паміж пустынямі Дашты-Марго і Рэгістан, заканчваецца ў бяссцёкавай упадзіне Сістан, жывіць воз. Хамун. Гал. прыток — Аргандаб. Вясенне-летняя паводка. Сярэдні расход вады 400—500 м³/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́НЧЫЯ ПСЫ (лац. Canes Venatici),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Размешчана пад «ручкай каўша» Вялікай Мядзведзіцы. Гал. зорка (α Гончых Псоў) — падвойная, 3-й візуальнай зорнай велічыні; 30 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У паўн. частцы Гончых Псоў знаходзіцца спіральная туманнасць. На тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЗУС, Эзус,
у кельцкай міфалогіі гал. бажаство. Уяўлялі яго барадатым каля дрэва з серпападобнай сякерай у руцэ. Яму прыносілі ахвяры і вешалі іх на дрэве. З дрэвам Е. асацыіравалі быка, які нясе на сабе трох журавоў. Выявы Е. вядомы на гала-рымскіх рэльефах алтароў Парыжа і Трыра.
Бог Езус каля свяшчэннага дрэва. Галарымскі барэльеф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Валянцін Дзмітрыевіч) (31.7.1902, г. Самарканд, Узбекістан — 7.4.1975),
рускі пісьменнік. Аўтар фантаст. рамана «Энергія, падуладная нам» (1951) і аповесці «У карставых пячорах» (1952). Гал. месца ў творчасці займае цыкл кніг па гісторыі Расіі, пра станаўленне Кіеўскай Русі: «Аповесць старажытных гадоў. Хронікі IX ст.» (1955), «Русь спрадвечная» (т. 1—2, 1961), «Русь Вялікая» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІНО́ЙСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
у ЗША (штаты Ілінойс, Індыяна, Кентукі), у басейне ніжняга цячэння р. Агайо. Пл. 275 тыс.км². Нафтагазаносныя адклады палеазою. Больш за 1100 нафтавых і 200 газавых пакладаў (пераважна дробных). Пачатковыя запасы 544 млн.т нафты і 70 млрд.м³ газу. Гал. нафтавыя радовішчы: Олд-Ілінойс, Сейлем, Клей-Сіці, Нью-Хармані.