геалагічны помнік прыроды, самы буйны валун на Беларусі. За 500 м на З ад в. Горкі Шумілінскага р-на Віцебскай вобл., за 400 м ад аўтадарогі Шуміліна—Бешанковічы. Ружовы граніт рапаківі з авоідамі палявога шпату (2—9 см у папярочніку). Па форме нагадвае вялікі прас. Даўж. (бачнай часткі) 11 м, шыр. 5,6 м, выш. над паверхняй зямлі 2,8 м, у абводзе 32 м, аб’ём 173 м³, маса 460 т. Прынесены ў час апошняга зледзянення каля 18 тыс. гадоў назад з Выбаргскага масіву Балтыйскага шчыта.
В.Ф.Вінакураў.
Вялікі камень каля в. Горкі Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯГНАСТЫ́ЧНЫ ЦЭНТР,
медыцынская ўстанова, якая ажыццяўляе абследаванне насельніцтва на аснове канцэнтрацыі і выкарыстання найноўшых сродкаў і метадаў дыягностыкі. Забяспечвае неабходны аб’ём і ўзровень дыягностыкі, комплексную кансультацыю спецыялістаў любога профілю. Структура Д.ц.: кансультацыйнае аддзяленне і 6 дыягнастычных — лабараторна-дыягнастычнае (праводзяцца біяхім., імуналагічныя, мікрабіял. і інш. даследаванні), эндаскапічнае (вызначаецца стан унутр. полых органаў — страўніка, жоўцевага пузыра, бронхаў і інш.), функцыян. дыягностыкі (даследаванні сэрца і сасудаў), ультра-гукавых даследаванняў унутр. органаў, прамянёвай дыягностыкі з камп’ютэрнай тамаграфіяй, клінічнай патамарфалогіі. На Беларусі першы Д.ц. адкрыты ў 1989 у Мінску.
А.В.Таўкачоў.
Дыягнастычны цэнтр у Мінску. 1. Ультрагукавое даследаванне сэрца. 2. Камп’ютэрнае даследаванне галаўнога мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕСТЫЦЫ́ЙНАЯ ПАЛІ́ТЫКА,
сістэма мерапрыемстваў, якія вызначаюць найб. прыярытэтныя кірункі інвестыцый (капітальных укладанняў). Вызначае аб’ём, структуру і кірункі ўкладанняў капіталу ўнутры гасп. аб’екта (фірмы, прадпрыемства), рэгіёна, краіны і за іх межамі з мэтай развіцця вытв-сці, прадпрымальніцтва, атрымання прыбытку і інш. Ва ўмовах пераходнага перыяду да рынку і пераадолення крызісных сітуацый найперш забяспечваецца навук. абгрунтаванне І.п. на перспектыву, узгадняецца практыка прагназавання інвестыцый з новым гасп. механізмам, чым забяспечваецца радыкальнае паляпшэнне выкарыстання доўгатэрміновых укладанняў, павышэнне іх эфектыўнасці як умовы паскарэння сац.-эканам. развіцця краіны. Уплыў дзярж. рэгулявання на І.п. ажыццяўляецца праз механізм падаткаабкладання, амартызацыйную палітыку, парадак прадастаўлення бюджэтных асігнаванняў на фінансаванне інвестыцый і інш.эканам. метады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУ́РСКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў 1825 у в. Індура Гродзенскага р-на. У 1901—04 да паўн. і паўд. фасадаў прыбудаваны вежы, з усх. боку зроблена прыбудова, якая ўключае трансепт, апсіду і сакрысціі. Асн.аб’ём захаваў пластычнае афармленне пач. 19 ст. Касцёл складаецца з трохнефавага асн. аб’ёму, шырокага трансепта, маленькай паўцыркульнай апсіды з бакавымі прыбудовамі і 2 вежаў, завершаных фігурнымі шлемамі з шатровымі ліхтарамі. Гал. фасад вылучаны магутным 4-калонным порцікам з атыкам і вял. паўцыркульным праёмам. Сцены па ўсім перыметры апяразаны дарычным антаблементам і члянёны пілястрамі. У касцёле 3 алтары ў стылі позняга класіцызму.
ураўненне, якое ўстанаўлівае залежнасць паміж фіз. велічынямі, што вызначаюць стан ідэальнага газу.
Атрымана ў 1834 Б.П.Э.Клапейронам у выглядзе pv = BT, дзе p, v і T — ціск, аб’ём і т-ра ідэальнага газу, B — каэфіцыент прапарцыянальнасці, які залежыць ад M — масы і μ — малярнай масы газу. У 1874 Дз.І.Мендзялееў вывеў ураўненне для 1 моль ідэальнага газу: pv = RT, дзе R — універсальная газавая пастаянная. К.—М.ў. ў выглядзе
з’яўляецца ўраўненнем стану ідэальнага газу, якое аб’ядноўвае Авагадра закон, Бойля—Марыёта закон, закон цеплавога расшырэння газаў (гл.Гей-Люсака законы). Гл. таксама Ван-дэр-Ваальса ўраўненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТЫШЫ́,
вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. і Клецкім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лактышы і Будча. Створана ў пойме р. Лань у 1977. Пл. 15,9 км², даўж. 6 км, найб.шыр. 4,2 км, найб.глыб. 4,9 м, аб’ём вады 50,2 млн.м³. Катлавіна — частка забалочанай поймы. На працягу 9,8 км вадасховішча агароджана дамбай. Для сцёку ў вадасховішча вады з рэк Лань і Нача пабудаваны перапуск са шлюзам-рэгулятарам каля в. Лактышы. Дно плоскае, пераважна глеістае. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання вільготнасці меліяраваных с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ПАКРО́ЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю ў г. Маладзечна Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1867—71 з цэглы. У плане ўяўляе сабой традыц. 4-часткавую схему: званіца, трапезная, 3-нефавы квадратны асн.аб’ём і 5-гранная апсіда, абапал якой прыбудаваны рызніца і ахвярнік. Над асн. аб’ёмам — 8-гранны светлавы барабан. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з макаўкай завяршэнні і інш. Званіца і гал. светлавы барабан царквы маюць аднолькавую арх.-пластычную структуру: 8-гранная ў сячэнні канструкцыя завяршаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб’ёмнае адзінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦІН-КА́МЕНЬ БРАСЛА́ЎСКІ,
геалагічны помнік прыроды Беларусі (з 1992). За 1,5 км на ПнЗ ад в. Лайбуны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун граніту рапаківі са шматлікімі крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў (ад 2 да 7 см у папярочніку) і таблічак (2 × 2 см). Даўж. 4,1 м, шыр. 3,3 м, выш. 0.8 м, у абводзе 10,7 м, аб’ём 10,8 м³, маса каля 28 т. Прынесены ледавіком каля 14 тыс.г. назад з паўд.-зах. Фінляндыі. На паверхні каменя ёсць 2 паглыбленні (у папярочніку 10 см, глыб. 5 см), высечаныя чалавекам 1,5—2 тыс. гадоў назад. Меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ АЎТАВАКЗА́Л «УСХО́ДНІ».
Пабудаваны ў 1983 у паўд.-ўсх.ч. Мінска (арх. Л.Пагарэлаў, Л.Кустова, В.Ягадніцкі). Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя вырашана ў выглядзе 3-павярховага дугападобнага ў плане аб’ёму з вынесенымі за межы плана пандусамі ў 2 узроўнях. Пластыку будынка з суцэльным зашкленнем фасадаў, расчлянёных метал. аконнымі пераплётамі, узбагачаюць гарыз. парапеты, 2 магутныя крывалінейныя ў плане пілоны, якія акцэнтуюць гал. ўваход, невял. аб’ём з процілеглага ад гал. ўвахода боку. Фасады і інтэр’еры апрацаваны дэкар. тынкоўкай з выкарыстаннем белага мармуру. Сцяна залы чакання ўпрыгожана мазаічным пано «Юнацтва Беларусі» (мастак В.Карнееў). Планіровачная структура вакзала падпарадкавана тэхнал. сістэме абслугоўвання пасажыраў. Іл.гл. да арт.Аўтавакзал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЎЛІЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Наўліцы,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 20 км на ПдЗ ад г. Полацк Пл. 3,86 км², даўж. 3,4 км, найб.шыр. 1,7 км, найб.глыб. 12,9 м, даўж. берагавой лініі 11,4 км. Аб’ём вады 23,5 млн.м³. Пл. вадазбору 11,3 км². Схілы катлавіны выш. 3—5 м (на Пн і ПдУ да 8 м, на 3 да 25 м), пераважна разараныя, на Пд і Пн тэрасаваныя. Берагі нізкія пясчаныя і пясчана-галечныя, на З і ПнЗ абразійныя. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная — ілістая. Мезатрофнае. Расліннасць да глыбіні 6 м. Упадаюць 2 ручаі, злучана ручаём з воз.Нежлева.