запас адборнага насення с.-г. культур для сяўбы. Ствараецца з ураджаю насенных участкаў гаспадаркі. Пры яго недахопе ў Н.ф. засыпаюць насенне з найб. ураджайных участкаў вытв. пасеваў. Засыпку ў Н.ф. завяршаюць праз месяц пасля збору ўраджаю. Насенне павінна адпавядаць пасяўным стандартам і захоўвацца ў адпаведных умовах у насеннясховішчах.
Разам з асн. у гаспадарцы ствараюцца страхавы і пераходны Н.ф. Страхавы фонд непарушны, абнаўляецца штогод. Ствараецца на выпадак стыхійных бедстваў для перасеву загінуўшага насення (да 15% ад асн. Н.ф.). Пераходны фонд ствараецца для азімых культур У раёнах з кароткім перыядам паміж уборкай і сяўбой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСО́Ўу геалогіі,
разрыўное парушэнне ў заляганні горных парод, пры якім адны масы горных парод насунуты на другія па паката нахіленай (45—60°) паверхні тэктанічнага разрыву. Утвараецца ў працэсе тэктанічных рухаў, ва ўмовах гарызантальнага сціскання, з пластычным пераразмеркаваннем горных парод. Мае вісячы (узняты і насунуты) і ляжачы блокі, паверхню зрушэння. У залежнасці ад вугла нахілу паверхні Н. падзяляюць на пакатыя і стромкія. Н. з амаль гарызантальнай паверхняй змяшчэння і вял. адлегласцю перамяшчэння парод утвараюць тэктанічныя покрывы або шар’яжы. Н. са стромкай паверхняй разрыву (вугал большы за 60°) наз.ўскідам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАІ́Л АЛЯКСА́НДРАВІЧ (1333, г. Пскоў, Расія — 26.8.1399),
вялікі князь Цвярскога княства [1365—99, з перапынкамі]. Сын вял. цвярскога кн. Аляксандра Міхайлавіча. Двойчы (1368 і 1370) быў скінуты з прастола вял. маскоўскім кн.Дзмітрыем Іванавічам Данскім і хаваўся ў ВКЛ (яго сястра была жонкай вял. князя літоўскага Альгерда). У 1372 пры дапамозе войск ВКЛ вярнуў сабе цвярскі прастол. МА. — апошні вял. цвярскі князь, які змагаўся з Масквой за Уладзімірскае вял. княжанне, валоданне якім фармальна азначала паліт. панаванне ў Паўн.-Усх. Русі. У 1370—71 і 1375 атрымліваў вялікакняжацкія ярлыкі ў Залатой Ардзе, але замацавацца на Уладзімірскім прастоле не здолеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯКАРДЫ́Т (ад мія... + грэч. kardia сэрца),
запаленне мышцы сэрца (міякарда) у чалавека і жывёл. Бывае востры, падвостры і хранічны, дыфузны і ачаговы. Паводле ступені цяжкасці — лёгкі, сярэднецяжкі, цяжкі. Прычыны: інфекцыя (ангіна, дыфтэрыя, шкарлятына, туберкулёз і інш.), алергія, інтаксікацыя. У дзяцей можа развіцца прырэўматызме. Рэўматычны М. нярэдка спалучаецца з эндакардытам. Прыкметы М. залежаць ад парушэння сардэчнага рытму і недастатковай скарачальнай функцыі міякарда (агульная слабасць, задышка ў спакоі, набраканне шыйных вен, працяглы «ныючы» боль у вобласці сэрца, сэрцабіццё, хуткая стамляльнасць). Ускладненні: кардыясклероз, сардэчная недастатковасць. Лячэнне: пасцельны рэжым, вітаміны, сардэчна-сасудзістыя сродкі, ліквідацыя асн. хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАДАЎСКАЯ КАПЛІ́ЦА,
помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Моладава Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1905—08 (праект віленскага арх. Т.Раствароўскага) прыгал. уездзе ў сядзібна-паркавы ансамбль Скірмунтаў (не захаваўся). Мураваны цэнтрычны храм-ратонда (дыяметр 8 м) завершаны сферычным купалам. Ніжэйшыя за асн. аб’ём прамавугольная, раскрапаваная пілястрамі апсіда і дарычныя порцікі з 3 бакоў надаюць плану крыжападобную форму. Апрацаваны гарыз. рустам цыліндрычны аб’ём завершаны шырокім фрызам з поясам ляпных гірляндаў і карнізам з сухарыкамі і мадульёнамі. Тымпаны франтонаў і ліштвы аконных праёмаў (мелі каляровыя вітражы) аздоблены ляпным расл. арнаментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАКАЎ (Васіль Сяргеевіч) (13.2.1895, с. Ірынінскае, цяпер Молакава Маскоўскай вобл. — 29.12.1982),
савецкі лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-маёр авіяцыі (1940). Скончыў школу марскіх лётчыкаў (1921), курсы ўдасканалення прыВаен.-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1929). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнічаў у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін» (1934) і экспедыцыі на Паўн. полюс (1937). З 1938 нач.Гал. ўпраўлення Паветр. флоту. У Вял.Айч. вайну (з мая 1943) камандзір авіяц. дывізіі на Зах. і 3-м Бел. франтах. З 1947 у адстаўцы. Дэп. Вярх. СаветаСССР 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАКУЛЬТУ́РА (ад мона... + лац. cultura вырошчванне, развіццё),
працяглае нязменнае вырошчванне с.-г. раслін аднаго віду на адным і тым жа ўчастку без севазвароту. Вядзе да аднабаковага спусташэння глебы (напр., М. збожжавых культур збядняе глебу на фосфар, бабовых — на фосфар і кальцый, буракоў, бульбы — на калій), памяншэння колькасці гумусу (найб. хуткае пры М. прапашных культур), разбурэння структуры і эрозіі глебы, зніжае яе ўрадлівасць, спрыяе размнажэнню спецыфічных шкодных насякомых, узбуджальнікаў хвароб, пустазелля, што значна зніжае ўраджайнасць. Адмоўныя эфекты М. часова памяншаюцца агратэхн. прыёмамі, хім. сродкамі. Таксама М. наз. адзіная с.-г. культура, якая вырошчваецца ў гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎНЫ ЗНАК,
двухбаковая адзінка моўнай сістэмы, якая мае план зместу і план выражэння. Да М.з. адносяцца: марфема, слова, словазлучэнне, сказ і інш. М.з. проціпастаўляюцца адзінкі моўнай сістэмы, якія не маюць значэння (плана зместу) — фанемы і інтанемы (т.зв. фігуры). Сістэмнасць М.з. выяўляецца ў існаванні паміж імі адносін тоеснасці/проціпастаўленасці (парадыгматыка) і іх здольнасці аб’ядноўвацца і ўтвараць адзінку больш высокага ўзроўню (сінтагматыка). Як і інш. знакі, якімі карыстаецца чалавек для ўспрыняцця, перадачы, захавання і перапрацоўкі інфармацыі, М.з. класіфікуюцца на падставе іх структурных, функцыянальных, семантычных і інш. уласцівасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎНЫ САЮ́З,
аб’яднанне некалькіх генетычна не звязаных (няроднасных) моў, у структуры якіх з’явіліся рысы падабенства ў выніку ўзаемадзеяння моў пры пэўных сац.-гіст., геагр. і інш. умовах. У мовах, што ўваходзяць у М.с., шмат аднолькавых слоў, запазычаных мовамі-суседзямі адна ў адной, падабенства граматычных канструкцый. М.с. звычайна суправаджаецца этнагр. агульнасцю: падабенствам фальклору, прыкладнога мастацтва, адзення, сродкаў невербальнай камунікацыі (жэстаў, мімікі). Прыкладам М.с. з’яўляецца балканскі М.с. — балг., македонская, алб., навагрэч., сербская і харвацкая, румынская мовы. Тэрмін «М.с.» упершыню ўвёў М.С.Трубяцкой (1923).
Літ.:
Нерознак В.П. Языковые союзы // Лингвистическая типология. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭЙ ЛАНЬФА́Н (23.10.1894, Пекін — 8.8.1961),
кітайскі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў тэатр. вучылішчы ў Пекіне. Вывучаў і выкарыстоўваў прыёмы т-ра кунцюй, танц. мастацтва Танскай эпохі. З 1909 у трупе «Фулянь» прытэатр. вучылішчы, з 1949 у Т-ры пекінскай муз. драмы. З 1951 дырэктар Акадэміі т-ратрадыц.муз. драмы. Майстар пераўвасаблення. Выконваў жаночыя ролі, у якіх дакладна перадаваў псіхалогію, паводзіны, знешняе аблічча сцэнічных гераінь. У 1910-я г. стварыў новыя віды «спектакля ў сучасных касцюмах» і спектакля ў стараж. касцюмах на класічныя сюжэты.