МАТЭ́ВУШАЎ (Васіль Іванавіч) (19.3.1915, в. Княжыцы Магілёўскага р-на — 6.3.1974),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1937). Настаўнічаў, З 1948 працаваў у газ. «Магілёўская праўда», у 1971—74 сакратар Магілёўскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1930 (некат. вершы падпісваў псеўд. Васіль Нёман). Аўтар зб-каў вершаў «Магілёўскі шоўк» (1957), «Зорны шлях» (1959), «Сярэбраная кладка» (1965), «Начны дождж» (1969), «Верасы» (1972), кніг нарысаў. У вершах апяваў хараство роднага краю, прыгажосць душы чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРЫ́ШЧАЎ (Віктар Сямёнавіч) (5.2. 1925, в. Сафонава Мікалаеўскай вобл., Украіна — 10.10.1989),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1954), праф. (1976). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1951). З 1954 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па праблемах эфектыўнасці прамысл. вытв-сці. Адзін з аўтараў падручніка «Эканоміка прамысловасці СССР» (1975).
Тв.:
Предмет экономики социалистической промышленности. Мн., 1961;
Экономическая эффективность промышленного производства. Мн., 1973 (разам з В.І.Выбарнавым);
Проблемы эффективности промышленного производства. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЦІ-ГЕРАІ́НЯ,
ганаровае званне маці, якая нарадзіла і выхавала 10 і больш дзяцей; існавала ў 1944—91 у СССР. Паводле Палажэння ад 18.8.1944 (з пазнейшымі зменамі) прысвойвалася з уручэннем ордэна «Маці-гераіня» і граматы Прэзідыумам Вярх. Савета СССР або ад яго імя Прэзідыумам Вярх. Савета саюзнай ці аўтаномнай рэспублікі. Званне М.-г. прысвоена больш як 5 тыс. жанчын Беларусі. Законам Рэспублікі Беларусь ад 2.7.1997 уведзены ордэн Маці, якім узнагароджваюцца жанчыны, што нарадзілі і выхавалі 5 і больш дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮ́К (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 25.5.1948, г.п. Асвея Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной фізікі. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АНБеларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па працэсах намагнічвання ферамагнетыкаў, магн. метадах і сродках неразбуральнага кантролю структурнага стану ферамагн. вырабаў, іх метралагічным забеспячэнні.
Тв.:
Топография поля остаточной намагниченности над поверхностью ферромагнитного листа, локально намагниченного полем накладного соленоида // Дефектоскопия. 1995. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЫЦЫ́НСКАЯ РЭАБІЛІТА́ЦЫЯ,
сістэма мер, накіраваных на выздараўленне чалавека, кампенсацыю і аднаўленне функцый, парушаных у выніку хваробы ці траўмы, прафілактыку ўскладненняў, хранічнага цячэння і рэцыдываў хваробы, а таксама на прыстасаванне хворага чалавека і інваліда да самаабслугоўвання і працоўнай дзейнасці. Ажыццяўляецца ў рэабілітацыйных цэнтрах, аддзяленнях паліклінік, бальніц, санаторыяў. Пачынаецца з моманту вострай фазы хваробы і працягваецца да макс. ліквідацыі фіз., псіхічных, сац., прафес. парушэнняў. На Беларусі функцыянуе 256 аддзяленняў М.р., у т. л. 175 у амбулаторна-паліклінічных установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛБА,
летні сорт яблыні канадскага паходжання; сеянец сорту Мекінтош ад свабоднага апылення. Раянаваны на Беларусі, акрамя Віцебскай вобласці, з 1967.
Дрэва сярэднярослае, крона шырокаавальная, сярэдняй гушчыні. Сорт сярэднезімаўстойлівы. Моцна пашкоджваецца паршой у вільготныя гады. На сеянцавых прышчэпах пладаносіць на 5—6-ы, на клонавых — на 3-і год. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), зеленавата-белыя з ярка-чырв. паласатым румянцам. Мякаць белая, сакавітая, далікатная, кісла-салодкая, з моцным прыемным пахам. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНЕГА́ЦЫЯ (Menegazzia),
род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 30 відаў. Пашыраны пераважна ў гарах Еўразіі, Амерыкі, Аўстраліі. На Беларусі 1 від — М. прадзіраўленая (M. pertusa, або M. terebrata), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на ствалах і галінках дрэў, бураломе.
Слаявіна разеткападобная, дыям. 5—15 см, зверху шаравата-зялёная, гладкая, з акруглымі шматлікімі дзіркамі, знізу чорная, складкаватая, бліжэй да краёў святлейшая. Лопасці глыбоканадрэзаныя з хвалістым краем. Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца рэдка. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае (сарэдыямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РКІЯ ІРЛА́НДСКАЯ (Moerckia hibernica),
слаявінны юнгерманіевы пячоначны мох сям. палавічыніевых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі адзначана ў наваколлі г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл., занесена ў Чырв. кнігу як рэдкі барэальны еўрасібірска-амерыканскі від. Трапляецца на лясным подсціле ў вільготных цяністых лясах.
Слаявіна распасцёртая, зялёная або жаўтавата-зялёная з кучаравым краем. Сярэдняе рабро патоўшчанае, знізу мае рызоіды. Вонкавая абгортка спарагонія глыбокаразрэзаная, складаецца з лісцікаў, зрослых каля асновы. Каробачка на ножцы, авальная, чырв.-бурая, раскрываецца падоўжнымі створкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕ́СЯЦ», «Месячык»,
гарадскі бытавы танец. Створаны на аснове песні «Свеціць месяц». Муз. памер 4/4. Тэмп умерана хуткі. Вядомы з канца 19 ст. На Беларусінайб. пашыраны ў вясковым асяроддзі, дзе зазнаў уплыў нар. харэаграфіі. Мае мноства мясц. варыянтаў. Найб. папулярны парны, калі выканаўцы, стоячы парамі тварам у твар, узяўшыся за рукі выконваюць некалькі разоў запар блок рухаў: прыстаўныя крокі ўправа, улева, плясканне ў далоні, павароты дзяўчыны пад рукой у хлопца, вярчэнне ў вальсе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЯРО́ЎСКІ (Анатоль Сямёнавіч) (17.4.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Д-рс.-г.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1993 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства (нам. дырэктара). Навук. працы па меліярац. глебазнаўстве, урадлівасці меліяраваных глеб, лугаводстве. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Справочник по мелиоративной географии. Мн., 1981 (разам з В.С.Аношкам);
Система удобрения культурных сенокосов и пастбищ // Применение удобрений в интенсивном земледелии. Мн., 1989.