тып бел.нар. лялечнага т-рабатлейка. Найб. быў пашыраны на Віцебшчыне ў 17—19 ст. Спалучаў статычную лялечную панараму з рухомым т-рам ценяў. Паказы адбываліся на Каляды, звязаны з рэліг. святам нараджэння Хрыста. На Віцебшчыне словам «Ж.» наз. яслі для кармлення жывёлы; паводле падання, Хрыстос учас пакланення вешчуноў ляжаў у яслях.
Знешне Ж. нагадваў макет 2-яруснай 3-купальнай царквы. Ніжні ярус меў 3 нішы-аддзяленні. У сярэдняй, са шклянымі дзверцамі. учас паказу запальвалі свечку і статычная лялечная мізансцэна адлюстроўвалася на задняй люстраной сценцы. Аддзяленні, дзе адбывалася дзеянне (верхні ярус і бакавыя нішы ніжняга), заклейваліся прамасленай паперай — экранамі, за якімі ставілі вяртушкі (рухала іх цяпло ад запаленай свечкі або батлейшчык) з сілуэтамі. Паказы нараджэння Хрыста і пакланення яму вешчуноў суправаджаліся спяваннем псальмаў і кантаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАБЫ́ЛА»,
«кабылка», «конь», гульня-паказ і маска-персанаж устараж.усх.-слав.нар. калядным абрадзе. Звязаны з традыцыяй земляробчых святкаванняў зімовага сонцавароту. На Беларусі асабліва пашырана на Бел. Палессі, дзе захавалася і ў наш час. «К.» майстравалі па-рознаму (напр., да замацаваных на канцах палкі рэшатаў прыладжвалі галаву і хвост з лёну). Накрыты посцілкай выканаўца ў час паказу сядзеў вярхом ва кіі. Паводле складу ўдзельнікаў вядомы малая (уваходзілі «К.» і яе павадыр-«цыган») і вялікая (яшчэ і «дзед», «афіцэр», «барыня», «улан», 10—12 «песельнікаў» і музы́ка). «К.» вадзілі па хатах. Гал.у дзеі было выступленне «цыгана», які ладзіў імправізаваны торг: мяняў або прадаваў «К.». Калі гаспадар не запрашаў у хату, у яго адрас спявалі здзеклівую песню. Гульня вызначалася імправізацыяй, выдумкай, акцёрскім пераўвасабленнем выканаўцаў асн. роляў. Уваходзіла ў паказы нар. тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ВІЧ Павел Аркадзевіч (н. 27.6.1954, Мінск),
бел. паэт, перакладчык. Сын А.Н.Марціновіча. Скончыў БДУ (1976). З 1974 працаваў у Т-ры юнага гледача, у 1978—79 учас. «Вясёлка». Друкуецца з 1969. У зб-ках «Прадвесне» (1975), «Час бурштыну» (1977) паэт. роздум пра гісторыю і культуру роднага краю, пошукі духоўнасці. Піша пародыі, эпіграмы, сатырычныя вершы. Выдаў кн. вершаў для дзяцей «Паспяшайся ў наш звярынец» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989). Складальнік кн. «Бурштынавыя пацеркі: Вершы, апавяданні, казкі літ. пісьменнікаў» (1984). На бел. мову перакладае з літ. (аповесці В.Бубніса «Белы вецер», «Рамунас», абедзве 1978), чэшскай (раман Я.Козака «Гняздо бусла», 1979), англ. (аповесці А.Крысці «Нябожчыкава люстэрка», 1988, «Нямейскі леў», 1994; Дж.Д.Сэлінджэра «Гэпварт, 16, 1924»; Э.Хемінгуэя «Стары чалавек і мора», абедзве 1996) і інш. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЦЫЯ (ад лац. statio стаянне, месцазнаходжанне),
феадальная павіннасць сялян і мяшчан ВКЛ на ўтрыманне вял. князя і яго світы ў час выканання ім судова-адм. функцый на месцах. Вядома з канца 14 ст., паходзіла ад стараж.рус. палюддзя. Учас знаходжання вял. князя ў валасцях яму дастаўлялася С. натурай — ялавічына, бараніна, свініна, свойская птушка, авёс, сена, мёд, піва і інш. Пазней С. аформілася як пастаянны збор прадуктаў, незалежна ад прыездаў вял. князя (у Віленскім і Трокскім ваяв.упач. 16 ст.), пасля яна пераводзілася на грошы. «Устава на валокі» 1557 канчаткова вызначала памеры С. з сялян: 1 ялавіца і 2 бараны з 30. валок, 1 курыца і 30 яек, або 2,5 гроша з валокі. У падняпроўскіх і падзвінскіх валасцях С. для гарадоў была адменена, а ў вёсках заменена інш. зборамі. Мясц. назвы С. — ялаўшчына, вепраўшчына, баўкуноўшчына, каняўшчына, мезлева, спіжа, паборы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТАНАВО́З,
аўтамабіль для перавозкі бетоннай сумесі. Мае кузаў каўшовага або бункернага тыпу. Кузаў бетанавоза можа быць тэрмаізаляваны ці мець прыстасаванне для абагравання. Бетанавоз з бетонамяшалкамі, якія бесперапынна дзейнічаюць учас перавозкі, наз. аўтабетонамяшалкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГЕАГРА́ФІЯ: ПРАБЛЕ́МЫ ВЫКЛАДА́ННЯ»,
навукова-метадычны часопіс. Выдаецца з 1995 у Мінску на бел. і рас. мовах 4 разы ў год. Засн. рэдакцыяй час. «Адукацыя і выхаванне». Друкуе нарматыўныя матэрыялы, метадычныя парады, айч. і замежны вопыт выкладання геаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕНКУ́Р (Azincourt),
сяло на Пд ад г. Кале (Францыя), каля якога ў часСтогадовай вайны 1337—1453англ. войскі Генрыха V 25.10.1415 атрымалі перамогу над франц. арміяй, што дазволіла англічанам захапіць Пн Францыі, у т. л. Парыж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГІ́ШЦІ I (1-я пал. 8 ст. да н.э.),
цар Урарту. Учас яго праўлення Урарту ператварылася ў магутную дзяржаву Б. Усходу. Пакінуў некалькі дзесяткаў клінапісных надпісаў пра перамогі над Асірыяй і будаўніцтва гарадоў Аргішціхінілі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЕ СЕ́РБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1804—13,
нацыянальна-вызваленчае і антыфеад. паўстанне сербаў пад кіраўніцтвам Карагеоргія супраць тур. прыгнёту. Учас паўстання фактычна адноўлена сербская нац. дзяржаўнасць. Задушана туркамі. Больш падрабязна гл. ў арт.Сербскія паўстанні пачатку 19 стагоддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАДЗЕ́ЙНАЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
частка насельніцтва, якая мае самаст. крыніцу сродкаў на існаванне (напр., даходы ад працы, пенсіі), таксама прадпрымальнікі, землеўладальнікі, трымальнікі каштоўных папер і інш.У наш час паняцце «С.н.» ў статыстыцы заменена паняццем эканамічна актыўнае насельніцтва.