СУКАЧО́Ў Уладзімір Мікалаевіч (7.6.1880, с. Аляксандраўка Харкаўскай вобл., Украіна — 9.2.1967),
расійскі батанік, лесавод і географ. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1920). Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1902). У 1919—41 праф. гэтага ін-та, у 1925—41 Ленінградскага і ў 1948—51 Маскоўскага ун-таў. Адначасова дырэктар Ін-та лесу АНСССР (1944—59), з 1962 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па фітацэналогіі, лесазнаўстве, балотазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыі раслін. Адзін са стваральнікаў біягеацэналогіі. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Заснавальнік і прэзідэнт Усесаюзнага бат.т-ва (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Фёдар Пятровіч (21.2.1783, С.-Пецярбург — 25.4.1873),
рускі медальер, скульптар, рысавальшчык і жывапісец; прадстаўнік класіцызму. З 1804 наведваў Пецярбургскую АМ, у 1825—28 яе выкладчык, з 1842 праф., з 1809 ганаровы чл., з 1828 віцэ-прэзідэнт, у 1859—68 таварыш (намеснік) прэзідэнта. Пэўны час быў звязаны з дзекабрыстамі. Творы вызначаюцца вытанчанасцю форм, паэт. успрыняццем антычнасці (барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера і інш.). Выканаў 21 медальён у памяць вайны 1812 г. і замежных паходаў рус. арміі ў 1813—14. Аўтар ілюстрацый да паэмы І.Багдановіча «Душачка» (1820—33), жывапісных карцін, сілуэтных кампазіцый і інш.
Ф.Талстой. Народнае апалчэнне 1812 г. Медальён з серыі, прысвечанай вайне 1812 г. 1816.
шведскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. (1942), прэзідэнт (1967—69) Каралеўскай АН Швецыі, чл.Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва (1959) і інш. Скончыў Каралінскі мед.ін-т у Стакгольме (1930), дзе і працаваў. У 1932—36 ва Упсальскім ун-це, у 1933—35 разам з О.Варбургам у Ін-це фізіялогіі клеткі ў Берліне. У 1937—70 дырэктар, праф., заг. аддзела Нобелеўскага мед. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па вывучэнні структуры і механізмах уздзеяння акісляльна-аднаўляльных ферментаў. Атрымаў у крышт. выглядзе міяглабін, пераксідазу хрэну, цытахром С, алкагольдэгідрагеназу і інш. Нобелеўская прэмія 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГА́РАЎ Барыс Сяргеевіч (6.2.1922, С.-Пецярбург — 1991),
расійскі мастак Нар.маст.СССР (1982). Правадз.чл.АМСССР (1978). Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1951), з 1964 выкладаў у ім (з 1971 праф., з 1979 рэктар). З 1983 прэзідэнтАМСССР. Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю вобразнага ладу, шырокай манерай пісьма, суровым пафасам: «Пачатак вясны» (1952) «Ленінградка. 1941 год» (1965), «За зямлю, за волю» (1970), «Ліпень 1941 года» (1975), «Адраджэнне» (1980), «Вяртанне», «А.С.Пушкін» (абодва 1985). Аўтар серый малюнкаў «Пскоў» (1960), «Ленінград» (1969). Дзярж. прэмія Расіі імя Рэпіна 1976. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІМА́ (UNIMA; скарочана ад франц. Union Internationale de la Marionette),
міжнародны саюз дзеячаў т-ра лялек пры ЮНЕСКА. Засн. ў 1929 у Празе, штаб-кватэра знаходзіцца (2002) у г. Шарлевіль Мезьер (Францыя). У 1996 засн. аддзяленне У. — Бел. цэнтр У. са штаб-кватэрай у Брэсцкім абл. т-ры лялек. Прэзідэнт — М.Шавель. Пры цэнтры працуюць камісіі: музейна-выставачная, інфарм.-выдавецкая, па павышэнні прафес. адукацыі і кваліфікацыі, крытыцы, абароне прафес. і сац. інтарэсаў, міжнар. дзейнасці. У 1998 цэнтрам засн. грашовая прэмія імя Ан.Ляляўскага «За яркія дасягненні ў галіне тэатра лялек». Сярод лаўрэатаў мастакі Л.Быкаў, А.Фаміна, артысты Т.Гарачава, В.Пражэева, У.Уласаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛО́РЫ (Florey) Хоўард Уолтэр (24.9.1898, г. Адэлаіда, Аўстралія — 21.2.1968),
англійскі вучоны ў галіне паталогіі і мікрабіялогіі. Чл. (1941) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва (1960—65). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Адэлаідскі (1921) і Оксфардскі (1924) ун-ты. З 1926 у Кембрыджскім, з 1931 у Шэфілдскім ун-тах. У 1935—62 у Оксфардскім ін-це У.Дана, у 1962—68 рэктар Каралеўскага каледжа г. Оксфард. Навук. працы па паталогіі капілярнага кровазвароту, запаленчых працэсах, функцыі лімфацытаў, антыбіётыках мікробнага паходжання. Узначаліў работы па ачыстцы пеніцыліну (з Э.Б.Чэйнам) і выкарыстаў яго (1940) для лячэння жывёл і чалавека. Нобелеўская прэмія 1945 (з А.Флемінгам і Чэйнам).
дзяржаўны дзеяч Ірана. Скончыў тэалагічныя ф-ты Ісфаханскага і Тэгеранскага ун-таў. За ўдзел у апазіцыі рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві быў арыштаваны. У 1978—79 кіраўнік Ісламскага культ. цэнтра ў г. Гамбург (Германія). Пасля перамогі Іранскай рэвалюцыі 1978—79дэп. іранскага парламента (меджліса), кіраўнік выд-ва «Кейхан», міністр культуры і ісламскай арыентацыі. З 1992 дырэктар Нац. б-кі і саветнік прэзідэнта Ірана. З мая 1997 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Выступае за лібералізацыю паліт. рэжыму Ірана, за большую яго адкрытасць для свету.
Літ.:
Казеев К. Президент ИРИ Сейед Мохаммад Хатами // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ВЕЛЬ Міхаіл Аляксандравіч (н. 5.8.1949, в. Вільянава Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. тэатральны дзеяч. Засл. дз. культуры Беларусі (2000). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972). З 1974 у брэсцкіх абл. Доме нар. творчасці, упраўленні культуры, пам.нам. старшыні аблвыканкома. З 1980 дырэктар, з 1995 дырэктар-маст. кіраўнік Брэсцкага абл.т-ра лялек. Пры яго ўдзеле ў т-ры ўдала ўвасоблены на сцэне бел.драматург. творы Н.Мацяш, У.Ягоўдзіка, Г.Васілеўскай, Н.Тулупавай, У.Граўцова, І.Сідарука. З 1996 прэзідэнтБел. цэнтра УНІМА. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў міжнар. фестывалю драм. і лялечных т-раў «Белая Вежа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ФЕР (Szafer) Уладзіслаў (23.7.1886, г. Сасновец, Польшча — 16.11.1970),
польскі батанік; заснавальнік навук. школы па палеабатаніцы. Чл. Польскай АН (1952, яе віцэ-прэзідэнт у 1957—61). Вучыўся ў Венскім і Львоўскім ун-тах. Праф. Кракаўскага ун-та і дырэктар Бат. сада (з 1917). Арганізатар і дырэктар Ін-та батанікі (1951—63) і Ін-та аховы прыроды (1951—60) Польскай АН. Навук. працы па сістэматыцы і экалогіі сасудзістых раслін, бат. геаграфіі, палеабатаніцы, ахове прыроды. Арганізатар і рэдактар прац: «Флора Польшчы» (т. 1—9, 1919—60), «Расліннае покрыва Польшчы» (т. 1—2, 1959), «Ахова прыроды і яе рэсурсаў» (т. 1—2, 1965). Аўтар «Успамінаў прыродазнаўцы» (1973). Дзярж. прэмія Польшчы 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭНБЕРГ (Schwarzenberg) Фелікс Людвіг Іаган Фрыдрых [2.10.1800, г. Крумаў (цяпер Чэскі-Крумлаў, Чэхія) — 5.4.1852], аўстрыйскі дзярж. дзеяч. Князь. Фельдмаршал-лейтэнант. З 1838 пасланнік у Турыне, Парме, Неапалі. У 1848 камандзір дывізіі ў арміі І.В.Радзецкага, удзельнік падаўлення рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. З ліст. 1948 міністр-прэзідэнт і міністр замежных спраў Аўстрыі. Яго ўрад падавіў рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі і (пры падтрымцы войск Рас. імперыі) рэвалюцыю 1848—49 у Венгрыі. Паліт. курс Ш. быў накіраваны на ўстанаўленне аўстр. гегемоніі ў Цэнтр. Еўропе. У ліст. 1850 Ш. пры садзейнічанні рас. цара Мікалая I заключыў пагадненне з Прусіяй, якое спрыяла ўмацаванню аўстр. ўплыву ў Герм. саюзе.