асноўнае звяно тэр. арг-цыі насельніцтва краіны для правядзення выбараў прадстаўнічых органаў улады, кіраўніка дзяржавы. Ад кожнай акругі выбіраецца ўстаноўленая законам колькасць дэпутатаў (норма прадстаўніцтва). Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь ад кожнай выбарчай акругі выбіраецца адзін дэпутат. Акругі ствараюцца Цэнтральнай і тэр. выбарчымі камісіямі па прадстаўленні адпаведных Саветаў з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў і з улікам адм.-тэр. падзелу. Тэр. выбарчай акругі захоўваецца нязменная на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў Савета. Выбарчыя акругі на Беларусі падзяляюцца на выбарчыя ўчасткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫТВО́РЧА-ТЭХНІ́ЧНАЕ НАВУЧА́ННЕ,
сістэма планамернай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, навучання сумяшчальным і новым прафесіям, павышэння кваліфікацыі рабочых і служачых на прадпрыемствах. Уключае таксама вытв. практыку навучэнцаў тэхнікумаў, прафес.-тэхн. вучылішчаў, студэнтаў ВНУ. Ажыццяўляецца шляхам курсавога і індывід. навучання. На 1996 у Беларусі дзейнічала каля 200 галіновых вучэбна-курсавых камбінатаў, у якіх ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў больш чым па 400 прафесіях. За год яны рыхтавалі каля 150 тыс. рабочых, з іх каля 20 тыс. набывалі новыя прафесіі. Прадпрыемствы таксама ажыццяўляюць перакваліфікацыю незанятага насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІСІ́ЙЦЫ (саманазва гальегі),
народ у Іспаніі (асн.насельніцтва рэгіёна Галісія) і Амерыцы (эмігранты). Агульная колькасць 4,14 млн.чал. (1987), у т. л. (1985, ацэнка) 3,12 млн.чал. у Іспаніі, каля 1 млн.чал. у Амерыцы (520 тыс. у Аргенціне, 200 тыс. у Бразіліі, 120 тыс. у Венесуэле, 60 тыс. ва Уругваі, 30 тыс. на Кубе і 20 тыс. у ЗША). Гавораць на галісійскай мове, блізкай да партугальскай. Вызнаюць каталіцызм. Асн.традыц. занятак — сельская гаспадарка; часткова рыбалоўства (на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМІЛЬКА́Р БА́РКА (Hamilcar Barca; ? — 229 да н.э.),
карфагенскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Бацька Ганібала. У 1-й Пунічнай вайне (264—241 да н.э.) атрымаў шэраг перамог над рымлянамі ў Сіцыліі (з 247 да н.э.). Пасля паражэння ў 242 карфагенскага флоту пры Эгадскіх а-вах па даручэнні свайго ўрада заключыў мір з Рымам. У 241—238 удзельнічаў у задушэнні паўстання рабоў, наёмнікаў і мясц. лівійскага насельніцтва. У 237—229 заваяваў паўд.-зах. частку Іспаніі, загінуў у час аблогі аднаго з гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЗЕ́ЙСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура 3600—3200 да н.э. на тэр. Егіпта. Найб. даследаваны могільнік Негада-2 у Верхнім Егіпце. Развілася з амрацкай культуры. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, вядомы штучныя арашальныя каналы. Працягвалася развіццё апрацоўкі крэменю, распаўсюджваліся медныя прылады (сякеры, кінжалы, рыбалоўныя кручкі і інш.). Для герзейскай культуры характэрны каменныя пасудзіны і імітуючыя іх керамічныя вырабы, размаляваныя чырв. фарбаю (выявы лодак, людзей, жывёлы і інш.), з’яўленне фаянсу, на апошнім этапе развіцця — таксама пісьма, выкарыстанне ў будаўніцтве цэглы-сырцу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯЛЁНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ»,
тэрмін, які ўзнік у 1960-я г. і абазначаў працэс укаранення новых высокаэфектыўных аграпрыёмаў і метадаў, стварэнне высокаўраджайных сартоў збожжавых (пшаніца, рыс), асабліва ў краінах т. зв. трэцяга свету. У сувязі з павелічэннем колькасці насельніцтва намаганні былі скіраваны на атрыманне большага аб’ёму прадуктаў харчавання з дапамогай арашэння зямель, хімізацыі і механізацыі. З 1980-х г. у некат. краінах «З.р.» забаронена, таму што размеркаванне даходаў у с.-г. сектары ў выніку «З.р.» стала яшчэ больш нераўнамерным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗРА́ІЛЬСКІ КУЛЬТУ́РНА-ІНФАРМАЦЫ́ЙНЫ ЦЭНТР (ІКІЦ),
ізраільскае прадстаўніцтва ў Беларусі. Засн. 29.3.1992 у Мінску з мэтай інфармавання насельніцтва Беларусі пра ўсе аспекты жыцця сучаснага Ізраіля (паліт., эканам., культ., навук.-тэхн. дасягненні, развіццё сістэмы адукацыі). Дапамагае яўр. абшчыне ствараць і развіваць нядзельныя школы ў Беларусі, ажыццяўляе сувязь паміж Мін-вам адукацыі Ізраіля і яўр.агульнаадук. школай (з вер. 1993) у Мінску. Прадстаўляе Адкрыты ун-т Ізраіля. Пры цэнтры дзейнічаюць курсы па вывучэнні іўрыта, асноў прадпрымальніцтва, камп’ютэрнай граматы; працуюць дзіцячыя гурткі, б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПСІ́ЙСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі верхняга палеаліту і мезаліту (9—5-е тыс. да н. э.), пашыраная ў Паўн. Афрыцы і краінах Міжземнамор’я. Назва ад стаянкі ў г. Гафса (Капса) у Тунісе. Насельніцтва займалася паляваннем і збіральніцтвам. Адметная рыса паселішчаў — вял. скопішчы ракавін уперамешку з касцямі жывёл. З крамянёвых прылад найб. характэрны мікраліты, якія служылі ўкладышамі для складаных прылад і наканечнікамі стрэл. Знойдзены таксама абломкі пасудзін са шкарлупін страусавых яец. Магчыма, менавіта капсійцы стварылі стараж. наскальныя выявы ў Паўн. Афрыцы і Усх. Іспаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАДЫЯГРА́МА (ад карта + дыяграма),
карга, на якой дыяграмнымі фігурамі адлюстроўваюць сумарную велічыню або структуру і дынаміку якой-н. з’явы (з’яў) у межах пэўнай тэр. адзінкі, нанесенай на карту. Дыяграмныя фігуры бываюць: лінейныя (слупкі, палоскі), плошчавыя (квадраты, кругі), аб’ёмныя (кубы, шары). Віды дыяграмных фігур выбіраюцца ў залежнасці ад колькаснай характарыстыкі картаграфаваных паказчыкаў і іх адрознення паміж крайнімі велічынямі. Выкарыстоўваюцца для характарыстыкі зямельных угоддзяў і іх структуры, насельніцтва і яго складу, валавой прадукцыі прам-сці, сельскай гаспадаркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
адм.-тэр. адзінка ў Магілёўскай губ.Рас. імперыі ў 1772—76. Цэнтр — г. Магілёў. Пл. каля 700 тыс.дзес. Паводле ўказа ад 22.7.1773 падзялялася на 3 паветы: Быхаўскі (Старабыхаўскі), Магілёўскі, Шклоўскі (створаны на аснове Астраўлянскай, Любавіцкай, Макрэдскай, Мікулінскай, Обальскай, Руднянскай, Сенненскай парафій). Уключала 19 мястэчак, 61 сяло, 627 вёсак; каля 164 тыс.чал. падатковага насельніцтва. На тэр. правінцыі знаходзілася Магілёўская эканомія. Буйнейшыя прыватныя ўладанні — Быхаўскае графства (належала кн. А.Сапегу), Шклоўскае графства (належала кн. А.Чартарыйскаму).