АСТРАВІ́ЦЯНАЎ (Канстанцін Васілевіч) (30.5.1892, с. Бычкі Тамбоўскай губ., Расія — 9.2.1969),
савецкі вучоны-эканаміст і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1953), правадз.чл. Чэхаславацкай АН (1957). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1917). З 1922 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце у Камакадэміі, ВПШ і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС. У 1947—53 дырэктар Ін-та эканомікі АНСССР. У 1948—54 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». У 1953—62 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Працы па палітэканоміі капіталізму і сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРЭ́МБСКІ ((Otrębski) Ян Шчэпан) (8.12.1889, г. Піліца Катавіцкага ваяв., Польшча — 25.4.1971),
польскі мовазнавец. Акад. Польскай акадэміі ведаў у Кракаве (1934). Д-р філасофіі. Скончыў Варшаўскі ун-т. У 1921—45 праф. Віленскага, у 1945—60 Пазнанскага ун-таў. Даследаваў пытанні індаеўрап. мовазнаўства. Сярод прац «Славяна-літоўскія паралелі» (1930—35), «Індаеўрапейскія даследаванні» (1939), «Славяне» (1947), «Славянабалтыйская моўная роднасць» (1954). Аўтар арт. «Этнічная праблема Палесся», «Славізацыя літоўскіх водных і мясцовых назваў», «Нарыс (народных беларускіх) гаворак Віленскай губерні», пра геагр. назвы («Гродна», «Вільня», «Вілія», «Русь»), па этымалогіі паасобных бел. слоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СІК (Рыгор Іванавіч) (н. 5.1.1935, в. Іванкавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар.Акадэмііагр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Засл. меліяратар Беларусі (1980). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1958). З 1960 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства, з 1992 заг. аддзела. Навук. працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыенуклідамі.
Тв.:
Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІЯ АКАДЭМІ́ЧНЫЯ ТВО́РЧЫЯ МАЙСТЭ́РНІ.
Засн. ў 1981 у Мінску як творчая майстэрня жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР. З 1983 сучасная назва. Кіраўнік М.Савіцкі. Створаны таксама майстэрні скульптуры (з 1983, кіраўнік З.Азгур, з 1994 — Л.Гумілеўскі), графікі (з 1987, кіраўнік Г.Паплаўскі). У майстэрнях маладыя мастакі з вышэйшай адукацыяй на працягу 3 гадоў удасканальваюць сваё прафес. майстэрства. Сярод выпускнікоў: В.Альшэўскі, В.Баранаў, І.Бархаткоў, А.Грышкевіч, А.Дранец, Л.Журавовіч, А.Задорын, Р.Заслонаў, У.Кожух, В.Ксяндзоў, П.Лук, А.Савіцкі, А.Фралякоў, Ф. і В.Янушкевіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗО́ЎСКІ (Максім Сазонтавіч) (27.10.1745, г. Глухаў Сумскай вобл., Ўкраіна — 2.4.1777),
расійскі кампазітар. З канца 1750-х г. жыў у Пецярбургу. У 1769—73 вучыўся ў Балонскай філарманічнай акадэміі (у 1771 атрымаў званне акадэміка-кампазітара). Пасля вяртання з Італіі, дзе жыў у 1766—74, залічаны ў Прыдворную пеўчую капэлу. Аўтар оперы «Дэмафонт» (лібр. П.Метастазіо, 1773), духоўных канцэртаў, богаслужэбных песнапенняў. Майстар хар. пісьма а капэла, разам з Дз.Бартнянскім стварыў новы класічны тып рус.хар. канцэрта.
Літ.:
Рыцарева М. Композитор М.С.Березовский: Жизнь и творчество. Л., 1983.
шведскі біяхімік. Чл. Каралеўскай Шведскай АН. Замежны чл.АНСССР (1976), АМНСССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане. Праф. (1947). Скончыў Каралінскі ін-т у Стакгольме (1943). З 1947 у Лундскім ун-це, з 1958 і ў 1970—77 (рэктар) у Каралінскім ін-це, з 1960 у Базельскім ун-це (Швейцарыя). Навук. працы па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну. Старшыня Савета дырэктараў Нобелеўскага фонду (1975). Нобелеўская прэмія 1982 (разам з Б.Самуэльсанам і Дж.Вейнам).
украінскі архітэктар. Вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Працаваў у традыц. прыёмах укр. барока, часам з выкарыстаннем элементаў ранняга рус. класіцызму. Пабудаваў у Кіеве: гар. водаправод на Падоле з павільёнам-фантанам «Феліцыян» (1748—49, не збярогся), цэрквы Пакроўскую (1766) і Ніколы Набярэжнага (1772—85), гасціны рад (1778), надбрамную званіцу ў Кірылаўскім манастыры (1748—60, не захавалася), а таксама магістрат у г. Казялец (каля 1756).
Літ.:
Заболотний В. Український архітектор XVIII століття Григорович-Барський // Українська література. 1942. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КА-ЛАЦІ́НСКІЯ ШКО́ЛЫ,
навучальныя ўстановы павышанага тыпу ў Маскве ў 2-й пал. 17 ст. Узніклі па ініцыятыве рас. ўрада, царквы і прыватных асоб (школа Ф.М.Рцішчава) у сувязі з патрэбай у адукаваных дыпламатах, настаўніках, прыказных. Школы былі прызначаны вучыць замежным мовам, задавальняць імкненне да ведаў шырокіх слаёў дваранства і пасадскага насельніцтва, павышаць іх агульны культ. ўзровень. Выкладчыкамі былі звычайна святары і манахі. Выкладаліся грэч., лац., царк.-слав. мовы, рыторыка і філасофія. Узнікненне і дзейнасць Грэка-лацінскіх школ садзейнічалі стварэнню ў Маскве Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БКІН (Іван Міхайлавіч) (21.9.1871, в. Пазнякова Уладзімірскай вобл., Расія — 21.4.1939),
савецкі вучоны ў галіне геалогіі і горнай справы. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1910). З 1920 праф., з 1922 рэктар Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 рэктар Маскоўскага нафтавага ін-та. У 1936 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Распрацаваў навук. асновы тэорыі паходжання нафты і ўмоў утварэння яе радовішчаў. Абгрунтаваў і ўкараніў геафіз. метады разведкі Курскай магн. анамаліі.
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1943), Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1921), у ім і працаваў. У 1932—55 у Ваен.акадэмііхім. абароны, з 1946 у Ін-це фіз. хіміі Рас.АН. Навук. працы па фіз. хіміі паверхневых з’яў, тэорыі і тэхналогіі сарбцыйных працэсаў. Распрацаваў метады атрымання высокаэфектыўных прэпаратаў актываванага вугалю і адсарбентаў з зададзенымі параметрамі сітаватасці. Стварыў агульную тэорыю дынамікі сорбцыі і класіфікацыю структурных тыпаў паглынальнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1942, 1950.