ШАВЯЛУ́ХА Віктар Сцяпанавіч (н. 11.1.1929, с. Лялекаўка Пятроўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін; дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рбіял.н. (1972), праф. (1973). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1955). З 1958 на парт. і сав. рабоце ў Яраслаўскай вобл. З 1964 у БСГА (з 1972 заг. кафедры). З 1973 дырэктар і заг.аддзелаБел.НДІ земляробства. З 1974 сакратар і член Бюро ЦККПБ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80. З 1979 нам. міністра сельскай гаспадаркі СССР. З 1984 акадэмік-сакратар аддз. раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. Навук. працы па вывучэнні заканамернасцей роставых і інш.фізіял. працэсаў у культ. раслін, павышэнні прадукцыйнасці збожжавых і інш. культур.
Тв.:
Резервы хлебной нивы. Мн., 1978 (у сааўт.);
Устойчивость зерновых к факторам среды. Мн., 1978 (у сааўт.);
Периодичность роста сельскохозяйственных растений и пути ее регулирования. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ Парфен Пятровіч (28.10.1904, в. Гайшын Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.8.1954),
бел. гісторык, дзярж. дзеяч БССР. Канд.гіст.н. (1948). Скончыў камуніст.ун-т Беларусі (1933), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1948). Працаваў настаўнікам. З 1925 на сав., гасп. і парт. рабоце ў Прапойскім р-не, Мінску. У 1933—35 выкладчык Камуніст. ун-та Беларусі. З 1936 заг.аддзела, сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б. У 1938—41, 1943—17 рэктар БДУ, у 1941—42 дырэктар Ніжнетагільскага пед. ін-та. З 1947 заг. кафедры асноў марксізму-ленінізму Бел.політэхн. ін-та, у 1949—52 дацэнт БДУ. Чл.ЦККП(б)Б у 1938—41, Рэвіз. камісіі КП(б)Б у 1940—46. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47.
Літ.:
Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў, 1921—2001. Мн., 2001. С. 78—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРВЯКО́Ў Аляксандр Рыгоравіч (8.3.1892, в. Дукарка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 16.6.1937),
дзяржаўны і парт. дзеяч Беларусі і СССР. Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т (1915). У час 1-й сусв. вайны прызваны ў армію, вёў рэв. прапагандысцкую работу ў вайсковых гуртках і арг-цыях. З мая 1917 чл.РСДРП. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі бальшавіцкага кірунку. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. У лют.—маі 1918 камісар Беларускага нацыянальнага камісарыята. З ліп. 1918 у Чырв. Арміі: камісар дывізіі, нач.аддзелаУсерас. бюро ваен. камісараў. Адначасова ўваходзіў у кіруючае ядро Беларускіх секцый РКП(б). У ліку 5 членаў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі 1.1.1919 падпісаў у Смаленску Маніфест аб абвяшчэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). У 1919 камісар асветы ССРБ, нам. наркома асветы Літ.-Бел. ССР, нач. палітаддзела Гомельскага ўмацаванага раёна, асобнай Гомельскай крапасной брыгады. Пасля ўступлення польскіх легіёнаў на тэр. Беларусі ў палітаддзеле Зах. фронту. У 1920 нач.аддзелаРВСЗах. фронту, старшыня Мінскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, ВРК ССРБ. 31.7.1920 ад імя ЦККП(б)Б падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Удзельнік мірных перагавораў з Польшчай у Рызе (кастр. 1920). У 1920—24 старшыня ЦВК і СНКБССР, у 1924—37 старшыня ЦВКБССР. Удзельнічаў у падрыхтоўцы ўтварэння СССР, распрацоўцы 5-гадовых планаў развіцця нар. гаспадаркі і культуры СССР і БССР, Канстытуцый СССР і БССР. Вял. ўвагу аддаваў умацаванню і развіццю бел.сав. дзяржаўнасці, нац. культуры, асветы, ліквідацыі непісьменнасці. Аўтар прац па гісторыі барацьбы бел. народа за сав. ўладу, эканам. і культ. становішчы бел. рэспублікі. З пач. 1930-х г. Ч. падвяргаўся неабгрунтаваным абвінавачанням у адыходзе і скажэнні ген. лініі партыі. Скончыў самагубствам. Чл.ЦБКП(б)Б У 1920—24, ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1924—37. Чл.ЦВКБССР у 1919—37 і яго Прэзідыума, ЦВКСССР і яго Прэзідыума з 1922. Чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР у 1919.
Тв.:
Сем гадоў улады рабочых і сялян. Мн., 1924;
За Савецкую Беларусь. Мн., 1927;
...Я ніколі не быў ворагам: Выбр.арт. і прамовы. Успаміны сучаснікаў. Мн., 1992.
орган кіравання паўстаннем 1863—64 у Літве і на Беларусі. Створаны ў сак. 1863 у Вільні замест скасаванага Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Узнік у выніку змовы памешчыцкай групоўкі «белых» з камісарам варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і на Беларусі Н.Дзюлёранам. У склад аддзела ўвайшлі «белыя»: Я.Гейштар (старшыня), А.Аскерка, Ф.Далеўскі, І.Лапацінскі, А.Яленскі. 27.2.1863 аддзел абвясціў несапраўднымі ўсе мандаты Часовага ўрада. «Белыя» імкнуліся звузіць сац. базу паўстання, паставіць на камандныя пасады сваіх аднадумцаў. Аддзел выдаваў загады і адозвы (у т. л. маніфест да бел. сялян ад 3.5.1863 на бел. мове), газеты. У канцы мая — пач.чэрв. 1863 Аскерка, Далеўскі і Яленскі арыштаваны, замест іх уведзены прадстаўнікі «чырвоных» К.Каліноўскі і У.Малахоўскі, намаганнямі якіх выдадзены дакументы радыкальнага характару, у т. л. «Прыказ... да народу зямлі літоўскай і беларускай» (11.6.1863), № 7 «Мужыцкай праўды» 26.6.1863 аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУДНА́Я КЛЕ́ТКА,
аснова груднога аддзела тулава ў паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека, складзеная з грудных пазванкоў, рэбраў і грудзіны; частка восевага шкілета амніётаў. З’явілася ўпершыню ў паўзуноў у сувязі з прагрэсіўным развіццём органаў апоры (апора плечавога пояса) і дыхання. У чалавека мае форму ўсечанага конуса, сплюшчанага ў пярэднезаднім напрамку, які мае верхнюю і ніжнюю апертуры. Плоскасць верхняй апертуры нахілена ўперад, таму пярэдні край яе знаходзіцца ніжэй за задні. Ніжняя апертура абмежавана рэбернай дугой і закрыта дыяфрагмай. Міжрэберныя прамежкі запоўнены мышцамі. Велічыня акружнасці грудной клеткі (вымяраецца на ўзроўні саскоў) характарызуе склад цела чалавека. Пры ўдыху грудная клетка расшыраецца. Выгляд і памеры яе залежаць ад спосабу жыцця, рухаў, дыхання; маюць узроставыя, палавыя, індывід. і прафес. адрозненні. Змены грудной клеткі бываюць у выглядзе прыроджаных і набытых, сіметрычных і асіметрычных дэфармацый, ад пухлінных, дыспластычных, дыстрафічных працэсаў і пашкоджанняў, што ўплывае на функцыянаванне грудной клеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДКЕ́ВІЧ Барбара Эдмундаўна (2.12.1886, маёнтак Глухавец Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. — 21.8.1937),
дзеяч рэв. руху ў Польшчы, гісторык. Скончыла Брусельскі (Новы) ун-т (1912). Чл. Польскай партыі сацыялістычнай (ППС, 1904—06), Варшаўскага і Лодзінскага к-таў ППС-лявіцы (1908—09, 1912—13), замежнай секцыі ППС-лявіцы. За ўдзел у рэв. руху ў 1906 і 1909 арыштавана. З 1913 у Пецярбургу. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Польскім нац. камісарыяце пры Наркамнацы РСФСР. З 1918 кіраўнік польскай секцыі Магілёўскага губ.аддзеланар. асветы, выкладчык на курсах чырв. камандзіраў у Смаленску, кіраўнік польскіх паліткурсаў пры штабе Зах. фронту, з 1921 кіраўнік сектараў Камуніст. ун-таў імя Свярдлова і нац. меншасцяў Захаду (КУНМЗ), нам. вучонага сакратара Наркамасветы РСФСР. З 1926 выкладчык у Камуніст. ун-це Беларусі. З 1931 навук. супрацоўнік польскага сектара, вучоны сакратар Ін-та польскай пралетарскай культуры АНБССР, дацэнт кафедры ўсеаг. гісторыі КУНМЗа. Даследавала гісторыю развіцця прам-сці і фарміравання пралетарыяту, рэв. руху ў Польшчы. Рэпрэсіравана. Рэабілітавана ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ЦЭНТРА́ЛЬНАЕ БЮРО́ ПРЫ НАРО́ДНЫМ КАМІСАРЫЯ́ЦЕ АСВЕ́ТЫ РСФСР,
орган для каардынацыі і кіравання сістэмай нац. адукацыйных і культ.-асв. устаноў, якія абслугоўвалі бел. насельніцтва на тэр. РСФСР. Дзейнічала ў Маскве ў 1921—30. Засн. па хадайніцтве Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Уваходзіла ў склад Савета па асвеце народаў нярус. мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР на правах бел.аддзела. У 1921—22 адчынены Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы; арганізаваны бел.культ.-асв. ўстановы ў Сібіры і С.-Пецярбургу. Супрацоўнічала з бел. студэнцкімі зямляцтвамі ў Маскве і інш. гарадах РСФСР. У 1924—26 пасля далучэння Віцебскай, Гомельскай і ч. Смаленскай губ. да БССР функцыі бюро звузіліся. У 1930 яно ліквідавана. Да лета 1927 загадчыкам бюро быў М.Ф.Лойка, пазней — Н.Каляда. У розныя часы ў ім працавалі бел. пісьменнік У.Дубоўка, мовазнавец Ю.Вольскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ СЕ́КЦЫЯ ПРЫ СМАЛЕ́НСКІМ ГУБЕ́РНСКІМ АДДЗЕ́ЛЕ НАРО́ДНАЙ АСВЕ́ТЫ.
Існавала ў 1922—23 і 1925—27. Падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве і Савету па асвеце народаў нярус. мовы (Саўнацмен) пры Смаленскім губ. аддзеле нар. асветы. Супрацоўнічала з Беларускім студэнцкім зямляцтвам у Смаленску. Задачы: арганізацыя ў Смаленскай губ.нац. школ, клубаў, інш.культ.-асв. устаноў для бел. насельніцтва. У чэрв. 1923 скасавана. Адноўлена ў 1925. У 1925/26 навуч.г. адкрыты 2 бел. школы і 2 пункты па ліквідацыі непісьменнасці. З 1926/27 навуч.г. пад кіраўніцтвам секцыі ў Руднянскім, Рослаўскім і інш. паветах працавала 21 бел. школа (652 вучні) і гурткі па вывучэнні бел. мовы; у 1927/28 навуч.г. — 37 школ. Да канца 1927 у сувязі з адсутнасцю сродкаў скасаваны ўсе нац. секцыі, у т. л. беларуская. Функцыі нац. секцый і кіраўніцтва нац. школамі перададзены інспектару па справах нац. меншасцяў губ.аддзеланар. асветы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХАНО́ВІЧ Міхаіл Сілуянавіч (вер. 1882, в.Вял. Лукі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 19.3.1934),
бел.паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). Выкладаў у навуч. установах Вільні, Магілёва. Чл.Беларускага нацыянальнага камітэта. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня Магілёўскага беларускага камітэта. Рэдактар газ. «Могилевские известия» (1917). Ўдзельнік з’езда беларускіх арганізацый і партый у Мінску (ліп. 1917). Летам 1918 выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі з’езда беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гродзеншчыны. З 1919 кіраўнік школьнага аддзелаЦэнтр.бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, у 1919—22 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Выступаў з публіцыст. артыкуламі ў бел.перыяд. друку, аўтар успамінаў пра І.Луцкевіча (у кн. «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі яго смерці», 1920). У 1922 абраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі. З 1925 у БССР, працаваў у рэдакцыях газ. «Савецкая Беларусь» і час. «Савецкае будаўніцтва», у выдавецтвах, займаўся перакладамі. 11.8.1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», 9.1.1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НАН Уладзімір Міхайлавіч (н. 23.4.1934, в. Вераскава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. філосаф, гісторык, літ. крытык. Д-рфілас.н. (1982). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1991 заг.аддзелаНац.навук.-асв. цэнтра імя Ф.Скарыны. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэт. думкі, пытанні фалькларыстыкі і літ.-знаўства Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за цыкл работ па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).
Тв.:
Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гт.). Мн., 1968;
Демократическая эстетика Белоруссии (1905—1917 гг.). Мн., 1971;
Адам Бабарэка: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1976;
От Ренессанса к классицизму: (Становление эстет. мысли Белоруссии в XVI—XVIII вв.). Мн., 1978;
Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989;