расійскі археолаг, гісторык. Акад.АНСССР (1958) і замежных АН, ганаровы д-р Ягелонскага ун-та ў Кракаве (1964), чл. выканкома Міжнар. саюза дагіст. і протагіст. навук (з 1958), Міжнар.к-та славістаў (з 1963). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930), з 1943 праф. гэтага ун-та. З 1956 дырэктар Ін-та археалогіі, у 1973—75 акад.-сакратар Аддзялення гісторыі АНСССР. Асн. працы па сацыяльна-эканам. і паліт. гісторыі ўсх. славян і Стараж. Русі, гісторыі стараж.-рускага рамяства і культуры, язычніцтве, метралогіі, эпіграфіцы, летапісанні, нар. эпасе і інш. Пры выяўленні слядоў архаічнасці і дагіст. культаў славян выкарыстоўваў бел. фальклорны і этнагр. матэрыял. Займаўся важнай для сярэдневяковай гісторыі Беларусі тэмай радзімічаў. Ленінская прэмія СССР 1976. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1952.
Тв.:
Ремесло Древней Руси. М., 1948;
Древняя Русь: Сказания. Былины. Летописи. М., 1963;
Русские датированные надписи XI—XIV вв. М., 1964;
Язычество древних славян. М., 1981;
Киевская Русь и русские княжества XII—XIII вв. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖЫКАЎ (Іосіф Іванавіч) (2.9.1893, в. Рацава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 10.12.1979),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Вял.Айч. вайну. З 1914 у арміі, з 1918 у ЧК, асобым аддзеле Чырв. Арміі. З 1923 на гасп. і парт. рабоце, з 1934 у Камісіі парт. кантролю пры ЦКВКП(б) па БССР, нарком лясной прам-сці БССР, з 1939 1-ы сакратар Гродзенскага райкома КП(б)Б, нарком прам-сці будматэрыялаў БССР. У Вял.Айч. вайну сакратар ЦККП(б)Б, узначальваў Заходнюю аператыўную групу ЦККП(б)Б, упаўнаважаны ЦШПР на Сталінградскім фронце, нам.нач.БШПР, прадстаўнік ЦШПР і чл. ваенсавета Калінінскага і 1-га Прыбалт. франтоў. З 1944 міністр, з 1953 1-ы нам. міністра жыллёва-грамадз.буд-ваБССР, гарадскога і сельскага буд-ваБССР, у 1958—59 нам. міністра буд-ваБССР. Чл.ЦККПБ у 1929—30, 1934—38, 1952—54. Чл.ЦВКБССР у 1931—35. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—59.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́КАЎ (Аляксей Іванавіч) (25.2.1881, г. Саратаў, паводле інш. звестак слабада Кукарка, цяпер у межах г. Савецк Кіраўскай вобл., Расія — 15.3.1938),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў гімназію ў Саратаве (1900). Чл.РСДРП з 1898, бальшавік з 1903; чл.ЦК (1905—07, 1917—18 і 1920—34, канд. у 1907—12, 1934—37) і Палітбюро ЦК (1922—30) партыі. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. З ліст. 1917 нарком унутр. спраў. У 1918—21 і 1923—24 старшыня ВСНГ, адначасова з 1921 нам. старшыні СНК і Савета працы і абароны РСФСР. Старшыня СНКСССР (1924—30) і РСФСР (1924—29). Адначасова ў 1926—30 старшыня Савета працы і абароны. У канцы 1920-х г. разам з М.Л.Бухарыным выступіў супраць выкарыстання надзвычайных мер пры калектывізацыі і індустрыялізацыі, за што абвінавачаны ў «правым ухіле», выведзены з Палітбюро і зняты з пасады старшыні СНК. У 1931—36 нарком пошт і тэлеграфаў, нарком сувязі СССР. 27.2.1937 арыштаваны і на працэсе т.зв. «Праватрацкісцкага блоку» (сак. 1938) асуджаны на смяротнае пакаранне. Рэабілітаваны пасмяротна 4.2.1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБО́РНАЕ ЎЛАЖЭ́ННЕ 1649,
першы друкаваны помнік заканадаўства Рас. дзяржавы, які адлюстраваў эвалюцыю сац.-паліт. ладу краіны ад саслоўна-прадстаўнічай манархіі да абсалютызму. Распрацавана камісіяй на чале з кн. М.І.Адоеўскім, прынята 8.2.1649 Земскім саборам 1648—49. Складаецца з 25 глаў і 967 артыкулаў. Рэгламентавала пытанні дзярж., маёмаснага і крымін. (асабліва цяжкія пакаранні за злачынствы супраць цара і баяр) права, судаводства. Стварала ўмовы для сцірання межаў паміж памеснай і вотчыннай формамі зямельнай уласнасці.
Пасадскае насельніцтва, у т. л. са свабодных раней ад цягла «белых» слабод, вылучалася ў асобны стан пасадскіх людзей і прымацоўвалася да пасадаў. С.ў. канчаткова аформіла прыгоннае права праз увядзенне бестэрміновага вышуку збеглых сялян. Крыніцы С.ў.: Кормчыя кнігі, Судзебнік 1550, Указныя кнігі прыказаў, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 і інш. С.ў. ідзе ўслед за Статутам ВКЛ у структуры і падборы казусаў, часам дае даслоўныя вытрымкі з яго. Дзейнічала да 1830-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКТ-ПЕЦЯРБУ́РГСКІ ІНСТЫТУ́Т ЖЫ́ВАПІСУ, СКУЛЬПТУ́РЫ І АРХІТЭКТУ́РЫакадэмічны імя І.Я.Рэпіна,
старэйшая ў Расіі маст. вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1757 у Пецярбургу як Выхавальнае вучылішча Імператарскай АМ (гл.Расійская акадэмія мастацтваў). У 1894 пераўтвораны ў Вышэйшае маст. вучылішча, у 1918 — у Петраградскія дзярж. вольныя маст.-вучэбныя майстэрні, у 1926 — Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т, у 1934—44 — Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры, з 1944 імя Рэпіна, з 1992 сучасная назва. З 1933 уваходзіў у сістэму Усерасійскай АМ, з 1947 — АМСССР, з 1992 — Расійскай АМ. Мае ф-ты жывапісу, графікі, скульптуры, архітэктуры, тэорыі і гісторыі мастацтваў, майстэрні станковага жывапісу, тэатр.-дэкарацыйнага жывапісу, манум. жывапісу, рэстаўрацыйную, аспірантуру. Сярод выкладчыкаў ін-та А.Мыльнікаў, М Анікушкін, П.Фамін, Ю.Няпрынцаў, У.Ветрагонскі, А.Жук і інш. У ін-це вучыліся бел. мастакі і мастацтвазнаўцы З.Азгур, Н.Высоцкая, Я.Зайцаў, А.Мазалёў, П.Масленікаў, Г.Мурамцаў, В.Мурашоў, А.Паслядовіч, У.Стальмашонак, Я.Чамадураў, Н.Шчасная, А.Шыбнёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРТАКО́Ў (Сяргей Венядзіктавіч) (н. 26.3.1908, г. Омск, Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Друкуецца з 1934. Першы зб. апавяданняў — «Аляксей Худаногаў» (1945). Асваенне прыродных багаццяў Сібіры, прац. подзвігі людзей у аповесці «Каменны фундамент» (1938—49), раманах «Ледзяны скарб» (1961—62), «Філасофскі камень» (кн. 1—2, 1966—71), трылогіі «Барбінскія аповесці» («Горны вецер», 1957; «Не аддавай каралеву», 1960; «Павольны гавот», 1967; Дзярж. прэмія СССР 1970) і інш. У рамане «Хрыбты Саянскія» (кн. 1—3, 1940—48, канчатковая рэд. 1954—55) працэс фарміравання рабочага класа Сібіры, яго ўдзел у рэвалюцыі 1905. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Над чыстым лістом» (1978), аповесцей для дзяцей «Па Чунскіх парогах» (1946), «Плыт ідзе на Поўнач» (1949), раманаў «Свінцовы манумент» (1980), «Вечная песня — калыханка» (1983), зб-каў апавяд. «Садок пад вокнамі» (1959), «Першая сустрэча» (1967), п’ес і інш. Асобныя яго апавяданні на бел. мову пераклалі А.Жук, Л.Салавей, У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА (Уладзімір Кірылавіч) (н. 27.9.1939, в. Хмяльное Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рбіял.н. (1977), праф. (1988). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). У 1965—90 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (у 1979—90 заг. лабараторыі). У 1980—90 старшыня Бел.нац.к-та па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера», з 1990 нам. дырэктара Аддзела экалагічных навук ЮНЕСКА. Навук. працы па агульнай і тэарэт. генетыцы. Распрацаваў новыя метады генет. аналізу і сінтэзу, асн. палажэнні генетыкі паліплоідных папуляцый, выявіў генет. прычыны геномнага эфекту, тэарэтычна абгрунтаваў і эксперыментальна распрацаваў канцэпцыю геномнай лабільнасці бісексуальных жывёл і асацыятыўнага адбору, вывучыў генет. працэсы ў папуляцыі пры працяглым адборы. Распрацаваў сістэмную мадэль самаарганізацыі эвалюц. працэсу, сістэму генет. маніторынгу папуляцый, прапанаваў спосаб сеткавых пробных скрыжаванняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Генетика полиплоидных популяций. Мн., 1976;
Генетический анализ и синтез в практической селекции. Мн., 1986;
Длительный отбор в популяциях. Мн., 1988 (разам з М.У.Тананка, Б.Ю.Аношанкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХУ́ТА (Яўген Міхайлавіч) (н. 15.2.1945, в. Вечатарова Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1996). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1972). З 1975 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі, адначасова ў 1985—91 гал. рэдактар час. «Мастацтва Беларусі». Даследуе тэорыю, гісторыю і сучасны стан бел.нар.дэкар.-прыкладнога мастацтва і нар.маст. промыслаў. Адзін з аўтараў кн. «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94, Дзярж. прэмія Беларусі 1996), «Беларусы» (т. 1 Прамысловыя і рамесныя заняткі, 1995), «Беларусы» (1998). Аўтар-складальнік альбома «Вечназялёнае дрэва рамёстваў» (1997). З 1992 старшыня Бел. саюза майстроў нар. творчасці.
Тв.:
Народная разьба па дрэву. Мн., 1978;
Беларускае народнае мастацтва: [Альбом]. Мн., 1980;
Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии. Мн., 1982;
Фарбы роднай зямлі. Мн., 1985;
Беларуская народная кераміка. Мн., 1987;
Художественные ремесла и промыслы Белоруссии. Мн., 1988 (разам з В.А.Говарам);
Беларускае народнае мастацкае кавальства. Мн., 1990;
Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мн., 1996;
Народныя мастацкія рамёствы Беларусі. Мн., 1996 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З БЕЛАРУ́СКАЙ ДЭМАКРА́ТЫІ,
грамадска-палітычная арг-цыя заходнерусісцкага кірунку, якая дзейнічала ў Гомелі ў крас.—ліст. 1917. Ініцыятарам стварэння саюза выступіла група работнікаў асветы і дзярж. служачых, эвакуіраваных з Вільні. На сходзе «беларусаў-дэмакратаў» 23 крас. выказана думка пра стварэнне С.б.д. з-за нязгоды з пастановамі з’езда Бел.нац. арг-цый (25—27 сак.) і непрызнаннем Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску ў якасці кіруючага цэнтра нац. руху. Сход пастанавіў стварыць «Часовы беларускі дэмакратычны камітэт» з 10 чал., старшынёй к-та выбраны П.В.Каранкевіч, яго намеснікамі — Д.Г.Гулевіч, і Ф.В.Шышко. Дзейнасць саюза выявілася ў выступленнях супраць заклікаў набыцця нац. аўтаноміі, нацыяналізацыі школы і інш. На выбарах ва Устаноўчы сход С.б.д. аб’яднаўся з Беларускай народнай грамадой, Беларускім нацыянальным камітэтам у Магілёве і Аршанскім бел. к-там. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 саюз спыніў сваю дзейнасць.
Літ.:
Сяменчык М.Я. Беларускія палітычныя арганізацыі краю і іх дзейнасць у сакавіку—чэрвені 1917 г. // Культурна-нацыянальныя працэсы на Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX стст.: Зб.навук.прац.Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З ПАЛЯ́КАЎ НА БЕЛАРУ́СІ,
(СПБ; Związek Polaków na Białorusi), добраахвотнае нац.-культ. аб’яднанне грамадзян Беларусі, якія лічаць сябе палякамі. Створаны ў 1986. Мэты саюза: адраджэнне і захаванне польскай мовы і культуры, ахова помнікаў гісторыі, архітэктуры і экалогіі, каардынацыя сумеснай дзейнасці дзярж. і грамадскіх арг-цый у вырашэнні праблем духоўнага развіцця польскага этнасу на Беларусі. На 1999 у СПБ больш за 30 тыс. членаў. Паводле статута вышэйшым органам СПБ з’яўляецца з’езд, які склікаецца 1 раз у 4 гады. У перыяд паміж з’ездамі саюзам кіруе Гал. праўленне (знаходзіцца ў г. Гродна) на чале са старшынёй. Мае абл., гар., раённыя, мясц. пярвічныя арг-цыі. Найб.абл.арг-цыя пасля гродзенскай — Саюз палякаў на Міншчыне. СПБ удзельнічае ў правядзенні фестываляў, конкурсаў, аглядаў маст. самадзейнасці і інш. Хадайнічае перад Мін-вам адукацыі аб адкрыцці польскіх школ, збірае сродкі на іх фінансаванне. Падтрымлівае сувязі з Польшчай і польскай дыяспарай у свеце. Выдае газ.«Глос знад Немна» і час.«Магазын польскі». Пра нац.-культ. дзейнасць СПБ гл. таксама ў арт.Палякі.