РАМА́ШКІН (Цімафей Цярэнцьевіч) (15.4.1919, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. —8.1.1954),
Герой Сав. Саюза (1954). Скончыў Ульянаўскую авіятэхн. школу (1938). Удзельнік сав.-фінл. 1939—40 і Вял.Айч. войнаў. Пасля вайны ў грамадз.паветр. флоце, ст. тэхнік-лейтэнант. 8.1.1954 у час рэйсу Талін—Ленінград у сутычцы з двума бандытамі, што спрабавалі захапіць самалёт, абяззброіў аднаго і смяротна паранены другім, якога абясшкодзілі інш. члены экіпажа. У Мінску каля аэрапорта-1 помнік Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУР (Ruhr),
рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 235 км, пл. басейна 4,5 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Заўэрланд, у нізоўях цячэ па паўд. ускраіне Паўн.-Герм. нізіны. Зімовае разводдзе, летняя межань, асеннія дажджавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады каля вусця 70 м³/с. На Р. вадасховішча, ГЭС. Суднаходны ад г. Вітэн, злучаны каналам з р. Эмс. Уздоўж Р. — Рурскі вугальны басейн. На Р. — гарады Эсэн, Мюльгайм, у вусці порт Дуйсбург-Рурарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЛА, Рыла-Планіна,
горны масіў на ПдЗ Балгарыі, самы высокі на Балканскім п-ве (2925 м, г. Мусала). Даўж.каля 80 км. Складзены са стараж.крышт. і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі, трогі. З Р. бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На выш. 2100—2500 м ледавіковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі. Мінеральныя крыніцы. Зімовы спорт. Курорты. У паўд.-зах. адгор’ях — Рыльскі манастыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-КАЛАРА́ДА (Río Colorado),
рака ў Аргенціне. Даўж. больш за 1,2 тыс.км, пл. басейна каля 350 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Рыо-Грандэ і Баранкас, якія пачынаюцца на ўсх. схілах Андаў. Перасякае ў глыбокай даліне засушлівыя раўніны паўн.ч. Патагоніі, упадае ў зал. Эль-Рынкон Атлантычнага ак., утварае дэльту. Гал. паводка вясной ад раставання снегу ў Андах. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 140 м³/с. Суднаходная на 320 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙТ, Рыд (Rejt, Reid) Бенядзікт (1451—1534), чэшскі архітэктар, прадстаўнік эпохі позняй готыкі. Прыдворны архітэктар караля Уладзіслава II. Асн. работы: «Уладзіслаўская» зала (1486—1502), «Кавалерыйская» лесвіца (каля 1500), т.зв. Людвікава крыло (1501—09) каралеўскага палаца, вежы Белая, Чорная, Далібарка і Мігулка (канец 15 ст.) у Пражскім Градзе; сабор св. Барбары ў г. Кутна-Гора (1512—47), палац у г. Блатна (1523—30), замак у Забкавіцы (Польшча; 1523—32). Удзельнік перабудовы Пражскага Града (1487—1511).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕ́РНА (Salerno),
горад на Пд Італіі. Адм. ц.прав. Салерна. Каля 200 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт у Салернскім зал. Тырэнскага мора. Прам-сць: маш.-буд., металургічная, хім., тэкст., харчасмакавая (тытунёвыя і макаронныя ф-кі), буд. матэрыялаў. Ун-т. Арх. помнікі: рэшткі замка (8 ст.) і акведука (11—13 ст.), сабор 11 ст. Прыморскі курорт. Салернская мед. школа (з 9 ст.; першая свецкая мед. школа ў Еўропе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́Й-БАТУ́, Стары Сарай (паводле летапісу Сараі Вялікія; цяпер с. Сялітранае Харабалінскага р-на Астраханскай вобл. Расіі),
горад, першапачаткова галоўны паліт. цэнтр Залатой Арды. Пабудаваны ханам Батыем у 1254. У С.-Б. было шмат палацаў, мячэцей, рамесніцкія кварталы (Глінянае поле); каля горада — вял. некропаль. У выніку міжусобнай барацьбы ханаў і паходу Цімура (1395) моцна пацярпеў. Канчаткова разбураны ў 1480. У 18 ст. на месцы горада быў салетравы завод. У 1922, 1931 праводзіліся раскопкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́ЧЫНА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Полацк—Лепель і Ушачы—Ула. Цэнтр сельсавета і калект. унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 10 км на У ад г.п. Ушачы, 140 км ад Віцебска, 35 км ад чыг. ст. Полацк. 245 ж., 97 двароў (2001). Лясніцтва, акц.т-ва «Арэхаўна». Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі геал. помнік прыроды Сарочынскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САС»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 300 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Даніловічы, Скольскія, Сялецкія, Урускія, Шапціцкія. Асн. варыянт герба мае ў блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім паміж дзвюма 6-канцовымі залатымі зоркамі сярэбраная страла ўгору. Клейнод — над прылбіцай з каронай паўлінавыя пёры, прабітыя стралой. Існуюць варыянты герба з 3 зоркамі над маладзіком, з чырв. полем і стралой уніз і інш. Вядомы з сярэдзіны 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАЙГІ́НСКАЯ ГРАДА́ (ОЗ),
геамарфалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). Размешчана паміж вёскамі Свайгіні і Замэчак Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Тыповая форма ледавіковага рэльефу, озавая града даўж. 4 км, шыр. 100 м, выш. да 20 м, пл. 0,4 км², выцягнута з Пн на Пд. Складзена пераважна з пяску, жвіру, марэннага супеску і дробных валуноў. Утварылася каля 20—17 тыс.г. назад у выніку намнажэння флювіягляцыяльных адкладаў у вузкай шчыліне ледавіка.