галоўны горад Уэльса (Вялікабрытанія). Адм. ц. графстваў Саўт-Гламорган і Мід-Гламорган. Засн. каля 75.284 тыс.ж. (1991). Порт у Брыстольскім зал. Аэрапорт. Прамысл. і культ.цэнтр Уэльса. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., харч., папяровая, паліграфічная. Уэльскі ун-т. Нац. музей Уэльса. Уэльскі нар. музей (нар. мастацтва). Арх. помнікі: замак (каля 1090), Ландафскі сабор (12—15 ст.), царква Сент-Джон (15 ст.), ратуша (1904), Храм Міру (1938). Цэнтр уэльскай культуры (фестывалі песні, музыкі і паэзіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІ́МАЎ,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Разанскай вобл., на левым беразе р. Ака. Засн. ў 1152, да 1471 Гарадзец-Мяшчэрскі, з сярэдзіны 15 ст. да 1681 цэнтрКасімаўскага царства (у складзе Рус. дзяржавы). 37,9 тыс.ж. (1996). Прыстань. Аэрапорт. Чыг. станцыя (за 8 км ад К.). Сеткавязальная і аўчынна-футравая ф-кі; суднарамонтны, халадзільнага машынабудавання і інш. з-ды. Краязнаўчы музей. Мінарэт (15 ст.), мусульм. маўзалеі (16—17 ст.), цэрквы і сабор (пач. 18—19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЧКЕМЕТ (Kecskemét),
горад у цэнтр.ч. Венгрыі, у міжрэччы Дуная і Цісы. Адм. ц. медзье Бач-Кішкун. 103 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л.с.-г., радыётэхнічнае, прыладабудаванне), абутковая, дрэваапр., харчасмакавая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Цэнтр раёна пладаводства, вінаградарства і перапрацоўкі с.-г. прадукцыі. Традыцыйная с.-г. кірмашы. Музей вінаградарства. Арх. помнікі: касцёлы св. Стэфана (15—18 ст.), францысканцаў (15—18 ст.), евангелічны (17—18 ст.), уніяцкая царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСА́КА (Lusaka),
горад, сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтр.ч. краіны, на выш. 1280 м. Адм. ц.прав. Лусака. 1307. тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., швейная, цэм., хім., аўтазборачная. Ун-т. Этнагр.ін-т. Ін-тафр. даследаванняў. Нац. архіў. Бат. сад. Таварыства па ахове дзікіх жывёл і прыроды Замбіі.
Засн. ў 1905 як чыг. станцыя паблізу аднайм. вёскі. З 1935 адм.цэнтрбрыт. пратэктарата Паўн. Радэзія. З 1964 сталіца незалежнай Замбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКІ́ЗСКІЯ АСТРАВЫ́ (Îles Marquises),
архіпелаг у цэнтр.ч. Ціхага ак., у Палінезіі. Уладанне Францыі. Пл. 1274 км². Нас. 7,5 тыс.чал. (1988) — палінезійцы. Найб. буйныя а-вы — Нуку-Хіва і Хіва-Аа, вулканічнага паходжання, складзены з базальтаў, туфаў. Выш. да 1259 м. Клімат трапічны пасатны. Ападкаў каля 1000 мм за год на падветраных схілах і да 2500 мм на наветраных. Вільготныя трапічныя лясы, хмызняковыя саванны. Вырошчваюць какосавыя пальмы, бавоўнік, бананы, каву. Рыбалоўства, лоўля жэмчугу. Турызм. Адм.цэнтр — г. Таіохаэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ КАМУ́НА, Саюз камун Паўночнай вобласці,
аб’яднанне паўн. і паўн.-зах. губерняў Сав. Расіі ў 1918—19. Уключала Петраградскую, Наўгародскую, Пскоўскую, Алонецкую, Валагодскую, Архангельскую губ.; пазней увайшлі і зноў утвораныя Северадзвінская і Чарапавецкая губ.Цэнтр — г. Петраград. Канстытуіравана на 1-м з’ездзе Саветаў Паўн. вобласці ў Петраградзе 26—29.4.1918 (абраны ЦВК, зацверджаны ўрад — Савет камісараў на чале з Р.Я.Зіноўевым). З умацаваннем цэнтр. органаў сав. улады існаванне П.к. прызнана немэтазгодным. Скасавана 24.2.1919 рашэннем 3-га з’езда Саветаў Паўн. вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧМАНД (Richmond),
горад на ПдУ ЗША, адм. ц. штата Віргінія. Засн. у 1607. У 1861—65 — сталіца канфедэрацыі Паўд. штатаў. 194,2 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1998). Порт у нізоўях р. Джэймс, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.-фін.цэнтр Поўдня ЗША. Гандлёва-размеркавальны цэнтрс.-г. раёна (тытунь і арахіс). Прам-сць: тытунёвая (адзін з гал. цэнтраў у краіне), хім., цэлюлозна-папяровая, паліграф., металаапр., радыёэлектронная. 20 ун-таў і каледжаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСІ́ФІ (Recife),
Пернамбуку, горад у Бразіліі, на крайнім усходзе мацерыка Паўд. Амерыка. Адм. ц. штата Пернамбуку. Засн. ў 1548 на месцы рыбацкага пасёлка. Разам з прыгарадамі каля 3 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Найважн. порт краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам.цэнтрПнУ Бразіліі. Прам-сць: харчасмакавая (цукровая, тытунёвая, спіртагарэлачная), тэкст., маш.-буд., цэм., хім., гарбарна-абутковая. 3 ун-ты. Філалагічная акадэмія, Музей штата. Арх. помнікі калан. перыяду і класіцызму 19 ст.Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАМЕ́НТА (Sacramento),
горад на З ЗША. Адм. ц. штата Каліфорнія. Засн. ў 1839 як гандл. факторыя. Рост горада звязаны з «залатой ліхаманкай» 1840-х г.Цэнтр штата з 1854. 404,2 тыс ж., з прыгарадамі больш за 1,6 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт на р. Сакрамента Міжнар. аэрапорт. Гандл.цэнтрпаўн.ч. Каліфарнійскай даліны. Прам-сць: ракетна-касм. (вытв-сць рухавікоў), радыёэлектронная, харч. (плодакансервавая, мясная). 12 каледжаў і універсітэтаў. Музеі і галерэя мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ЛУІ́С-ПАТАСІ́ (San Luis Potosi),
горад у Цэнтр. Мексіцы, на Мексіканскім нагор’і, на выш. каля 1900 м. Адм. ц. аднайменнага штата. Засн. ў 1576. Каля 750 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтрстараж. раёна здабычы серабра, свінцу, медзі, цынку. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, с.-г. машынабудаванне, хім., харчовая; чыг. майстэрні, канатна-вяровачныя, шарсцяныя і інш. прадпрыемствы. Ун-т. Арх. помнікі 17—18 ст., у т. л. касцёлы ў стылі барока.