РЫГАРЫ́ЗМ (франц. rigorisme ад лац. rigor суровасць, строгасць),
няўхільнае прытрымліванне пэўнага прынцыпу ў дзеяннях, паводзінах і думках. Выключае кампрамісы, улік інш. прынцыпаў, прыстасаванне да канкрэтных абставін, часта звязаны з аскетызмам, фанатызмам. Як этычны прынцып сфармуляваны І.Кантам у яго вучэнні пра абавязак, паводле якога маральнымі ўчынкамі прызнаюцца толькі здзейсненыя паводле матываў абавязку; учынкі, здзейсненыя паводле інш. матываў (напр., схільнасцей), не прызнаюцца маральнымі, нават калі не супярэчаць абавязку. Супраць кантаўскага Р. выступаў Ф.Шылер, які лічыў, што гэты прынцып накіраваны на заглушэнне асабістых схільнасцей і пажаданняў і прыводзіць да абмежаванасці чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́НЕЖСКАЕ РАДО́ВІШЧА БУ́РАГА ВУ́ГАЛЮ.
У Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., паміж вёскамі Тонеж і Букча. Выяўлена ў 1982, папярэдне разведана ў 1987—90. Вугляносная тоўшча звязана з адкладамі ніжняга неагену і прымеркавана да Тонежскай дэпрэсіі Прыпяцкага прагіну. З 15 пластоў, лінз і прапласткаў практычнае значэнне маюць 3 пласты (I, II, III). Магутнасць іх 0,3—19,6 м, ускрышы (пясчана-гліністыя пароды) 26—132 м. Цеплата згарання 4—4,9 МДж/кг попельнасць 22—34%. На пл. 10,3 км² папярэдне разведаныя запасы 42 млн.т. Радовішча не распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЦЯЕ САСЛО́ЎЕ,
падатковае насельніцтва Францыі ў 15—18 ст. (купцы, рамеснікі, сяляне, пазней таксама прадпрымальнікі і рабочыя). Называлася 3-м у адрозненне ад першых двух саслоўяў — духавенства і дваранства, якія не абкладаліся падаткамі (у 18 ст. толькі невял. агульнадзярж. падаткам). Т.с. спыніла існаванне ў час Французскай рэвалюцыі 1789—99, якая ліквідавала саслоўныя адрозненні. У гіст. л-ры і публіцыстыцы франц. тэрмін «Т.с.» ўжываецца ў дачыненні да непрывілеяванага насельніцтва многіх краін, а не толькі Францыі, але звычайна ў больш вузкім (гандл., прамысл., фін. буржуазія, ч. інтэлігенцыі) значэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«У НАМЕ́РЫ»,
бел. гульня моладзі ў час посту, калі не дазвалялася спяваць і танцаваць. Збіраліся ў вялікай хаце, пасярод яе ставілі ўслон, на які ўперамежку садзіліся хлопцы і дзяўчаты. Адзін з удзельнікаў гульні хадзіў і пытаўся, ці задаволена суседка суседам. Калі дзяўчыне падабаўся хлопец, што сядзеў побач, яна глядзела ў яго бок. Астатнія ўдзельнікі ў гэты час крычалі: «Раз, два, тры!», а хлопец цалаваў дзяўчыну. Гульня працягвалася, пакуль усе не размяркоўваліся па парах. Тэматычна блізкая да «Жаніцьбы Цярэшкі», «Яшчура» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАІ́Т (назва ад р.Чара),
мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, складаны сілікат K, Na, Ca, Ba, Mn, змяшчае ваду і фтор. Хім. формула дакладна не высветлена. Адкрыты ў 1977 на Мурунскім шчолачным масіве ва Усх. Сібіры. Сінганія, верагодна, манаклінная, крышт. структура канчаткова не расшыфравана. Утварае валакністыя масы і доўгаслупковыя агрэгаты розных адценняў фіялетавага колеру. Цв. 5,5. Шчыльн. 2,5—2,6 г/см³. Паходжанне гідратэрмальна-метасаматычнае, утвараецца ў шчолачных сіенітах. Каштоўны ювелірна-вырабны і калекцыйны камень. Адзінае ў свеце радовішча — Бэзавы камень ва Усх. Сібіры (Расія).
армянскі акцёр, рэжысёр, драматург; заснавальнік рэаліст.арм.сцэн. мастацтва. У 1863 стварыў прафес.арм.т-р у Тбілісі, яго акцёр і рэжысёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1862. Сярод лепшых роляў: Пэпо, Масісян, Мікаэл («Пэпо», «Хатабала», «Яшчэ адна ахвяра» Г.Сундукяна), Атэла, Шэйлак («Атэла», «Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Сганарэль («Лекар паняволі» Мальера), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Паставіў п’есу «Не ў свае сані не садзіся» А.Астроўскага (1864) і інш. Аўтар вадэвіляў, быт. камедый, драм («Настаўніца», 1890).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́МПІ (італьян. ciompi),
часальшчыкі воўны і інш. наёмныя рабочыя сукнаробчых мануфактур Фларэнцыі і шэрагу інш. гарадоў Італіі 14 ст. Яны складалі каля 25% насельніцтва Фларэнцыі. Працавалі па 14—16 гадз у сут за мізэрную плату. Уладальнік мануфактуры мог звольніць іх без папярэджання. Ч. не былі членамі цэха і не мелі ніякіх паліт. правоў. У чэрв. 1378 у Фларэнцыі Ч. ўзнялі паўстанне, патрабуючы стварэння свайго цэха, увядзення сваіх прадстаўнікоў у гар. ўрад (сіньярыю), павышэння зарплаты, адтэрміноўкі даўгоў і інш. У канцы жн. 1378 паўстанне было задушана, яго кіраўнікі пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛАМЫ́ (ад назвы в. Шаламы ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл.),
узгоркі і пакарочаныя грады, складзеныя з матэрыялу вял. ледавіковых адорвеняў, якія залягаюць блізка ад паверхні. Уваходзяць у комплекс краявых ледавіковых утварэнняў. Даўж. да некалькіх соцень метраў, адносныя выш. да 10—15 м. У ядры часцей залягаюць дэвонскія даламіты, вапнякі, мергелі, радзей гліны, пяскі і інш. Адарваныя пароды ў многіх выпадках не перакрыты марэнай і выходзяць на паверхню. Трапляюцца сярод адкладаў дняпроўскага і сожскага зледзяненняў на У Беларусі. З Ш. звязаны радовішчы даламітаў і вапнякоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛІ́ЗАЎСКІ ШКЛОЗАВО́Д Пабудаваны ў 1912 ва ўрочышчы Ялізава (цяпер р.п. Ялізава ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл.). У 1913—14 была паравая машына і паравы кацёл; працавалі 62 чал.; выраблена 63 тыс. лістоў аконнага шкла (30 тыс. аршынаў квадратных). З верасня 1914 і ў 1915 не працаваў. Пасля 1917 шклозавод рэканструяваны і расшыраны; наз. «Кастрычнік». У 1927 на ім працавала 500 рабочых. З 2002 Беларуска-Аўстрыйскае сумеснае закрытае акц.т-ва «Шклозавод Ялізава». У 2003 праведзены рэканструкцыя і пераабсталяванне. Асн. прадукцыя (2003) — слоікі розных памераў.