рака ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. і Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Галбіца (бас.р. Дзісна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 128 км². Цячэ па ўзгорыстай раўніне, значна забалочанай і аблесенай. Л. — водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБЧА́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—56. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п.Любча. Пл. раёна 0,6 тыс.км² (1941). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. 17.2.1956 Л.р. скасаваны, тэрыторыя далучана да Навагрудскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—56. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Мір. Тэр. 0,7 тыс.км² (1941). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. 17.12.1956 раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Карэліцкага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДУНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл. Цэнтр — в.Радунь (з 1958 гар. пасёлак). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. З 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 25.12.1962 скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Шчучынскі і Воранаўскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БЧЫЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР. Утворана 15.1.1940 у Пінскай вобл. Цэнтр — в. Жабчыцы. 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. З 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 30.5.1955 цэнтр раёна перанесены ў в. Малоткавічы. 14.10.1957 Ж.р. скасаваны, 2 сельсаветы перададзены Іванаўскаму, 1 — Лагішынскаму, 6 — Пінскаму р-нам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛУДО́ЦКІ РАЁН,
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п.Жалудок. Падзяляўся на 14 сельсаветаў, пл. 0,7 тыс.км² (1941). У 1962 тэр. перададзена ў Дзятлаўскі, Лідскі, Мастоўскі, Шчучынскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎШЧЫНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1954 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п.Казлоўшчына. Плошча 0,7 тыс.км². 12.10.1940 падзелены на 11 сельсаветаў. 20.1.1960 раён скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Дзятлаўскі і Слонімскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАНЕ́ЦКІ РАЁН,
адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1940—46. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл., цэнтр — г.п.Куранец. 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. 3 вер. 1944 у Маладзечанскай вобл. У ліп. 1946 у сувязі з перанясеннем цэнтра раёна ў г. Вілейка перайменаваны ў Вілейскі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́ЕЎ (Дзмітрый Цімафеевіч) (5.11.1915, с. Іванаўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 5.9.1943),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Чаркаскі дарожна-буд. тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-паліт. вучылішчы. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 у партызанах: да крас. 1942 камісар, потым камандзір атрада, з чэрв. 1943 камандзір 101-й партыз. брыгады імя Аляксандра Неўскага, якая дзейнічала на тэр. Старобінскага р-на Мінскай вобл. Загінуў у баі. На месцы гібелі ў в. Калініна Слуцкага р-на пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ПТА (ад грэч. krypte крыты падземны ход, тайнік),
1) у Старажытным Рыме скляпеністае падземнае або паўпадземнае памяшканне.
2) У сярэдневяковай зах.-еўрап. архітэктуры — капліца пад храмам (звычайна пад алтарнай часткай), месца ганаровых пахаванняў.
На Беларусі К. вядомы ў культавых збудаваннях 16 — пач. 20 ст.: К. пад касцёламі езуітаў і бенедыкцінак у Нясвіжы (фамільныя скляпы кн. Радзівілаў), брыгітак у Гродне, езуітаў у в. Юравічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., у капліцах-пахавальнях у в. Закозель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. і г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.