ДАГАВО́Р ПЯЦІ́ ДЗЯРЖА́Ўаб абмежаванні марскіх узбраенняў.
Падпісаны 6.2.1922 на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі. Прадугледжваў устанаўленне суадносін лінейнага флоту названых дзяржаў як 5:5:3:1,75:1,75 адпаведна, забарону будаваць лінейныя караблі водазмяшчэннем больш за 35 тыс.т, ствараць новыя ваенна-марскія базы і ўзмацняць берагавую ахову (толькі ЗША атрымалі права ўмацоўваць астравы, якія абараняюць непасрэдныя подступы да іх тэр. вод, а Вялікабрытанія—дамініёны Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя) і інш.Найб. выгадным дагавор быў для ЗША і Японіі. Дзейнічаў да 2-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́СІ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, у прэфектуры Хіёга. 263 тыс.ж. (1987). Рыбалоўны порт на Унутраным Японскім м.Харч., баваўняная прамысловасць, цяжкае і с.-г. машынабудаванне (аўтазавод), хім. прадпрыемствы, марскі курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІХІ́ТА (н. 23.12.1933, Токіо),
імператар Японіі. Старэйшы сын імператара Хірахіта. Скончыў ун-т Гакусюін (1956). 10.11.1952 абвешчаны наследным прынцам. У час хваробы бацькі з 22.9.1988 да 7.1.1989 выконваў абавязкі імператара. З 7.1.1989 імператар (125-ы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́СА,
дзеючы вулкан у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Кюсю. Выш. 1592 м. Пакаты лававы конус зрэзаны радыяльнымі трэшчынамі; складзены пераважна з андэзітаў. Тэрмальныя крыніцы. Нац. парк Аса (пл. 73 тыс.га, засн. Ў 1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАХІКА́ВА,
горад у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хакайда. 364 тыс.ж. (1985). Цэнтр развітога с.-г. раёна. Лясная, цэлюлозна-папяровая, хім., дрэваапр., харч.прам-сць; с.-г. машынабудаванне. Нац. парк Дайсецудзан («Вялікая снежная гара»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ХА, Нава,
горад і порт у Японіі, на в-ве Акінава. Адм. цэнтр прэфектуры Акінава. 303 тыс.ж. (1991). Гал.эканам. і культ. цэнтр і порт на архіпелагу Рукю. Аэрапорт. Харчасмакавая прам-сць. Рыбалоўства. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ВА,
самае вял. возера ў Японіі, на в-ве Хонсю. Пл. 716 км². Глыб. да 86 м. Сцёк па р. Юда ў заліў Осака Ціхага ак. Злучана каналамі з гарадамі Осака і Кіёта. Суднаходства. Рыбалоўства. Турызм. На паўд. беразе — г. Оцу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́НДА (Brenda),
буйное медна-малібдэнавае радовішча ў Канадзе (прав.Брыт. Калумбія). Адкрыта ў 1947, эксплуатуецца з 1969. Запасы руды больш за 128 млн.т з колькасцю медзі 0,14%, малібдэну 0,03%. Вытв-сць малібдэнавага канцэнтрату. Экспарт у краіны Еўропы, Паўд. Амерыкі, Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКАЯ́МА,
горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Вакаяма. Каля 500 тыс.ж. (1990). Порт каля паўд. ўвахода ў зал. Осака. Буйны цэнтр чорнай металургіі, тэкст. прам-сці; хім., нафтаперапр., інструментальныя, лесаперапрацоўчыя, рыбакансервавыя прадпрыемствы; электрамашынабудаванне. Ун-т. Стараж. замак.