ГАРЭ́ЛІК Саламон Аронавіч (7.7.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 22.10.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1932). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах. фронце: пад варожым агнём рамантаваў падбітыя танкі, удзельнічаў у баях як камандзір танка. 22.10.1941 у баі пад Белгарадам яго танк быў падбіты і загарэўся; экіпаж змагаўся да апошняга снарада. Гарэлік загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕН (Jähn) Зігмунд (н. 13.2.1937, в. Раўтэнкранц, Германія),
першы касманаўт Германіі. Герой ГДР (1978), Герой Сав. Саюза (1978), лётчык-касманаўт ГДР (1978). Скончыў Вышэйшае афіцэрскае вучылішча ППАВПС імя Ф.Мерынга (1958), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1970). З 1976 у атрадзе касманаўтаў. 26.8—3.9.1978 разам з В.Ф.Быкоўскім здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6»—«Саюз-29» (асн.экіпаж У.В.Кавалёнак, А.С.Іванчэнкаў). Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫГ (англ. brig, скарачэнне італьян. brigantino брыганціна),
1) марское паруснае двухмачтавае судна з прамымі парусамі на абедзвюх мачтах і косым парусам на грот-мачце. Былі пашыраны ў 18—19 ст. 2) Клас баявых караблёў паруснага флоту 18—19 ст. водазмяшчэннем 200—400 т, з парусным аснашчэннем. Даўж. да 32 м, шыр. 8—9 м, асадка 3—4 м, ход да 12 вузлоў. Узброены былі 10—24 пушкамі, экіпаж да 120 чал. Выкарыстоўваліся для разведвальнай, дазорнай, пасыльнай службаў, канваіравання гандл. суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСЯНКО́Ў Пётр Харытонавіч (26.11.1908, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобласці — 20.6.1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, баёў ва Усх. Прусіі, Германіі. Вызначыўся ў баі каля г. Добеле (Латвія) у 1944: экіпаж танка, у складзе якога Басянкоў быў механікам-вадзіцелем, адбіў атаку 8 танкаў праціўніка (4 з іх знішчыў). Калі танк загарэўся, жывым з экіпажа застаўся адзін Басянкоў, які не спыніў бою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІ́ЦЭ-АДМІРА́Л ДРОЗД»,
гвардзейскі эсмінец сав. Чырванасцяжнага Балт. флоту, які вызначыўся ў Вял.Айч. вайну. Да 13.2.1943 наз. «Стойкі», перайменаваны ў гонар сав. флатаводца беларуса В.П.Дразда, які загінуў. Уступіў у строй у 1940. У 1941—42 удзельнічаў у баявых дзеяннях флоту ў Рыжскім заліве, эвакуацыі гарнізона п-ва Ханка, абароне Ленінграда (падтрымліваў артыл. агнём часці сухап. войск) і інш. За мужнасць і адвагу атрымаў гвардз. званне (3.4.1942), увесь экіпажузнаг. ордэнамі і медалямі. Выключаны са складу ВМФСССР у 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЎК Ігар Пятровіч (12.4.1937, г. Готвальд, Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1984), лётчык-касманаўт СССР (1984), засл. лётчык-выпрабавальнік (1983). Скончыў Кіраваградскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1956), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1965), Маскоўскі авіяц.ін-т (1969). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 17—29.7.1984 з У.А.Джанібекавым і С.Я.Савіцкай здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз Т-12» і арбітальным комплексе «Салют-7» — «Саюз Т-11» (асн.экіпаж — Л.Дз.Кізім, У.А.Салаўёў, А.Ю.Ацькоў). Правёў у космасе 11,80 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІК Уладзімір Рыгоравіч (28.6.1911, г. Асцёр Казялецкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 25.11.1943),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскія бранятанк. курсы (1942). На фронце са жн. 1942. Вызначыўся ў Палескай вобл.: экіпаж танка на чале з К. у 12-гадзінным баі знішчыў 4 гарматы, 7 кулямётных кропак, 2 мінамётныя батарэі, шмат жывой сілы ворага. Загінуў у гэтым баі. На месцы гібелі экіпажа каля в. Загальская Слабодка Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУНА́РЫУ (Prunariu) Думітру (н. 27.9.1952, г. Брашоў, Румынія),
першы касманаўт Румыніі. Герой Сав. Саюза (1981). Герой Румыніі (1981). Лётчык-касманаўт Румыніі (1981). Палкоўнік. Скончыў Бухарэсцкі політэхн.ін-т (1976), Ваенна-авіяц. афіцэрскую школу (1977). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 14—22.5.1981 з Л.І.Паповым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-40» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн.экіпаж У.В.Кавалёнак, В.П.Савіных). У космасе правёў 7,86 сут. З 1990 нач. грамадзянскай авіяцыі Румыніі. З 1998 прэзідэнт Касмічнага агенцтва Румыніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Васіль Васілевіч (н. 20.4.1951, в. Казімірова Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1980). Скончыў Сызранскае вышэйшае ваен. авіявучылішча лётчыкаў (1972), Ваенна-паветр. акадэмію (1984). У Сав.
Арміі з 1970. Камандзір эскадрыллі маёр Ш. вызначыўся ў вайне ў Афганістане 1979—89, калі ў час бою з душманамі ў 1979 быў збіты сав. верталёт, Ш. падабраў яго экіпаж і на сваёй падбітай машыне вывез з поля бою. Да 1996 у BBC Расіі.
Літ.:
Каршакевич Д. Герой нашего времени // Армия. 1999. №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЛА́МАЎ Віктар Мацвеевіч (н. 26.5.1936, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). У 1962—79 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў жанрах: бытавым, партрэта, пейзажа. У краявідах, выявах сучаснікаў — імкненне да псіхалагізму, гармоніі і класічнай завершанасці. Сярод твораў: «Мінск. Заходні мост» (1962), «У родны горад» (1964), «Наша вясна» (1966), «Мінск. Няміга» (1968), «Сямейны экіпаж» (1980), «Скрозь сонца, прастору і час» (1989), «Ноч. Царква святой Магдаліны» (1995); партрэты А.Марыкса (1973), А.Тычыны (1984), У.Гмызнікава (1985) і інш.