БАРЫ́САЎ-МУСА́ТАЎ (Віктар Эльпідзіфоравіч) (14.4.1870, г. Саратаў, Расія — 8.11.1905),

рускі мастак. У 1890—91 і 1893—95 вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, у 1891—93 у Пецярбургскай АМ. З 1899 член і адзін з кіраўнікоў Маскоўскага т-ва мастакоў, з 1904 член «Саюза рускіх мастакоў». Выпрацоўваў своеасаблівую жывапісную манеру, заснаваную на вытанчана-прыглушанай гармоніі каларыту, блізкага да пастэлі, на спалучэнні глыбока індывід. перапрацоўкі пленэрнага жывапісу з дэкаратыўнасцю агульнага вырашэння карціны. Асн. творы: «Майскія кветкі» (1894), «Агава» (1897), «Габелен» (1901), «Вадаём» (1902), «Ізумрудныя каралі» (1903—04), «Куст арэшніку» (1905). Яго творчасць паўплывала на станаўленне сімвалізму ў рус. жывапісе пач. 20 ст., асабліва на мастакоў аб’яднання «Блакітная ружа».

В.Барысаў-Мусатаў. Вадаём. Фрагмент. 1902.

т. 2, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСЛЯДО́ЎНАСЦЬ у матэматыцы,

сукупнасць аб’ектаў адвольнай прыроды, занумараваных натуральнымі лікамі 1, 2, 3, ..., n, ..., . Запісваецца ў выглядзе {x1, x2..., xn...} ці скарочана {xn}. Элементы x1, x2, ... наз. членамі П.

П. лічаць зададзенай аналітычна, калі зададзена формула яе агульнага члена, напр., формула 𝑓(n) = a + d(n − 1) задае агульны член арыфметычнай прагрэсіі, 𝑓(n) = aq​n−1 — геаметрычнай прагрэсіі. П. з мноства рэчаісных лікаў наз. лікавай П. і вызначаецца формулай xn = φ(n), дзе φ(n) — функцыя натуральнага аргумента n. П. можна задаць і калі невядома формула яе агульнага члена, напр., П. простых лікаў 2, 5, 7, 11, 13, 17... Выкарыстоўваюцца таксама функцыянальныя П., агульны член якіх — функцыя аднаго ці больш аргументаў, залежная ад n.

т. 12, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Новікаў М. Ф. (член РВС Заходняга фронту 1919—24) 4/531

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРМАНІ́ЧНАЯ ПРАПО́РЦЫЯ,

прапорцыя, сярэднія члены якой аднолькавыя, апошні член уяўляе сабой рознасць паміж першым і сярэднім: a/b=b(a-b). Раскладанне ліку а на 2 складаемыя b і (a-b) наз. гарманічным дзяленнем або залатым сячэннем.

т. 5, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСЕРВА́ТАР (ад лац. conservator ахавальнік),

1) прыхільнік кансерватыўных поглядаў, праціўнік прагрэсу і пераўтварэнняў (у паліт. жыцці, л-ры і мастацтве, навуцы).

2) Член кансерватыўных партый у Вялікабрытаніі, Даніі, Нарвегіі і інш. краінах (гл. Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі).

т. 7, с. 590

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖО́БЕР (англ. jobber),

1) гістарычна — прадпрымальнік, які даваў напракат коней з экіпажамі.

2) Біржавы маклер, камісіянер (першапачаткова член Лонданскай фондавай біржы), які ажыццяўляе аперацыі за ўласны кошт (пры нефіксаваным даходзе), уступае ў здзелкі з брокерамі і інш. дзелавымі людзьмі.

т. 6, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЕ́Р (франц. cavalier літар. коннік),

1) у сярэднія вякі — член рыцарскага ордэна; рыцар; дваранскі тытул у Італіі і Іспаніі.

2) Асоба, узнагароджаная ордэнам.

3) Мужчына, які танцуе з дамай, а таксама суправаджае яе на гулянні, прагулцы, заляцаецца да яе.

т. 7, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯШКО́Ў (Васіль Васілевіч) (7.4.1893, Масква — 6.8.1963),

расійскі жывапісец, тэатр. мастак. Сын В.М.Мяшкова. Засл. дз. маст. Расіі (1944). Нар. мастак Расіі (1963). Правадз. член АМ СССР (1958). Вучыўся ў бацькі і ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1909—17). Член Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1922). Выкладаў у Дзярж. вольных маст. майстэрнях у Разані (1919—21). Афармляў спектаклі Разанскага драм. т-ра (1919—21), Новасібірскага опернага т-ра (1926—29). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «На заводзе «Серп і молат» (1923), «Шэры дзень» (1927), «Роздум» (1939) і інш. У манум. эпічных палотнах «Сказанне пра Урал» (1949), «Кама», «Прасторы Камы» (абодва 1950), «Восень у Карэліі» (1951) і інш. перадаў велічны вобраз прыроды рас. Поўначы і Урала. Дзярж. прэмія СССР 1951.

т. 11, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ТМАН (ням. Ratmann),

выбарны член гар. рады ў сярэдневяковых гарадах Германіі. Пры запазычанні норм нямецкага гар. права (гл. Магдэбургскае права) пасада Р. атрымала на Беларусі назву радца (райца). У Рас. імперыі ў 18—19 ст. Р. — выбарныя члены магістратаў, ратуш і ўпраў благачыній.

т. 13, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВЕРНІ́Т,

запаленне пячорыстых цел палавога члена. Праяўляецца высокай т-рай цела, болем, чырванню, прыпухласцю палавога члена; параўнальна хутка фарміруецца гнайнік. Бывае востры (пачатак хваробы раптоўны, ліхаманка, гіперэмія палавога члена з інфільтратам) і хранічны (у пячорыстых целах утвараецца валакністая злучальная тканка, якая дэфармуе палавы член пры эрэкцыі). Лячэнне тэрапеўт. і хірургічнае.

т. 7, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)