ЛЕ БЕЛЬ ((Le Bel) Жазеф Ашыль) (24.1.1847, г. Пешэльброн, Францыя — 6.8.1930),
франц.хімік, адзін з заснавальнікаў стэрэахіміі. Чл. Акадэміі прыродазнаўчых навук (1929). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1867). Навук. працы па даследаванні з’яў аптычнай актыўнасці арган. злучэнняў. Прапанаваў тэорыю асіметрычнага атама вугляроду (1874, адначасова з Я.Х. вант Гофам). Атрымаў першае аптычнаактыўнае несіметрычнае амоніевае злучэнне (1891). Прэзідэнт Франц.хім.т-ва (1892).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАРАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (4.5.1926, с. Афанасава Краснахолмскага р-на Цвярской вобл., Расія — 29.5.1991),
расійскі хімік. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1981). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Маскоўскі ін-т сталі і сплаваў (1948). З 1977 ва Усесаюзным НДІ неарган. матэрыялаў. Навук. працы па радыяхіміі, тэхналогіі атрымання асабліва чыстых металаў, пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1975.
англійскі хімік-арганік і прамысловец; пачынальнік анілінафарбавай прам-сці ў Англіі. У 1853—55 вучыўся ў Каралеўскім хім. каледжы ў Лондане. Навук. працы па даследаванні сінт. фарбавальнікаў. Атрымаў першы сінт. анілінавы фарбавальнік — мавеін (1856) і арганізаваў яго прамысл.вытв-сць. Адкрыў рэакцыю атрымання араматычных ненасычаных кіслот (1868, рэакцыя П.), сінтэзаваў кумарын і карычную к-ту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎЛАНД ((Rowland) Шэрвуд) (н. 28.6.1927, г. Дэлавэр, штат Агайо, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Весліянскі ун-т (1948). З 1956 у Канзаскім ун-це, з 1964 праф. Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін). Навук. працы па радыяхіміі, хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з М.Маліна; 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Маліна).
нямецкі хімік. Скончыў Берлінскі ун-т (1858). З 1872 праф. Страсбургскага, з 1875 Мюнхенскага ун-таў. Ажыццявіў поўны сінтэз індыга і ўстанавіў яго будову (1878—83). Даследаваў фталевыя, тэрпенавыя, пераксідныя, нітроза- і аксоніевыя злучэнні. Стварыў тэорыю напружанасці цыклічных злучэнняў (Баера тэорыя), якая тлумачыць іх стабільнасць. У 1910 уведзены памятны медаль Баера за дасягненні ў галіне арган. хіміі. Нобелеўская прэмія 1905.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГЕЛЬСО́Н (Леў Давыдавіч) (н. 8.8.1918, г. Гайсін Вінніцкай вобл., Украіна),
савецкі біяхімік і хімік-арганік. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1941). З 1946 у Ін-це арган. хіміі, з 1958 у Ін-це біяарган. хіміі АНСССР. Навук. працы па сінтэзе ліпідаў, антыбіётыкаў, стэроідаў і інш. фізіялагічна актыўных злучэнняў. Распрацоўваў тэхналогію сінтэзу ліпідаў. Даследаваў біял. мембраны. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ (Хасень Мустафавіч) (н. 20.4.1924, г. Клецк),
бел.хімік. Д-рхім.н. (1970), праф. (1972). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фіз.-хім. асновах селектыўнай флатацыі сільвініту паверхнева-актыўнымі рэчывамі, тэхналогіі вытв-сці мінер. угнаенняў з калійных рудаў Старобінскага радовішча.
Тв.:
Основы применения реагентов при флотации калийных руд. Мн., 1973;
расійскі хімік-тэхнолаг, адзін з арганізатараў сав.хім. прам-сці. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1910). У 1911—15 кіраваў буд-вам першых у Расіі з-даў па вытв-сці каніфолі і шкіпінару, хлараформу і вадкага хлору. З 1918 заг. аддзела хім. прам-сці ВСНГ. Ініцыятар стварэння Цэнтр.хім. лабараторыі ВСНГ (1918; з 1931 Фіз.-хім.ін-т імя К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЭР ((Karrer) Паўль) (21.4.1889, Масква — 18.6.1971),
швейцарскі хімік-арганік. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1911). З 1918 праф. гэтага ун-та (у 1950—52 рэктар), адначасова з 1919 дырэктар Хім. ін-та (г. Цюрых). Навук. працы па даследаванні караціноідаў, флавінаў і вітамінаў. Устанавіў будову і сінтэзаваў шэраг пігментаў, вітамінаў (A, B2, E, K1), алкалоідаў. Даказаў сувязь паміж вітамінам A і B-карацінам. Нобелеўская прэмія 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕН ((Lehn) Жан Мары П’ер) (н. 30.9. 1939, г. Расэм, Францыя),
французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1985). Скончыў Страсбурскі ун-т (1960), дзе працаваў у 1963—79 (з 1970 праф.). З 1979 у Калеж дэ Франс. Навук. працы па хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Распрацаваў агульныя метады сінтэзу полімакрацыклічных краўн-сістэм, у т. л. металаарган. характару. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ч.Педэрсенам).