1) у нафтахіміі — перапрацоўка нафты, нафтапрадуктаў для павелічэння ў іх колькасці араматычных вуглевадародаў (бензолу і яго гамолагаў). Адбываецца за кошт ператварэння ацыклічных вуглевадародаў у цыклічныя, ізамерызацыі і дэгідрыравання нафтэнаў у розных працэсах перапрацоўкі нафты і яе фракцый (крэкінг, рыформінг, піроліз). Выкарыстоўваецца ў вытв-сці высокаактанавага паліва і чыстых араматычных вуглевадародаў.
2) У харчовай прамысловасці — увядзенне араматычных рэчываў у харч. прадукты і напіткі для павелічэння іх духмянасці і паляпшэння смаку. Праводзіцца з дапамогай натуральных (атрыманыя з эфіраалейных культур) і сінт. (духмяныя харч. эсенцыі) рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГІ́РАВАНАЯ СТАЛЬ,
сталь, у якой акрамя звычайных дамешкаў ёсць т. зв. легіруючыя элементы, што ўводзяцца для надання сталі лепшых тэхнал. і эксплуатацыйных уласцівасцей. Увядзенне ў расплаўленую сталь легіруючых элементаў (легіраванне) робіцца з выкарыстаннем ферасплаваў і лігатур.
Л.с. бывае: нізкалегіраваная (сумарная доза ўведзеных легіруючых элементаў да 2,5%), сярэднелегіраваная (ад 2,5 да 10%) і высокалегіраваная (больш за 10%); канструкцыйная, інструментальная сталь і сталь з асаблівымі ўласцівасцямі — гарачатрывалая і гарачаўстойлівая (гл.Гарачатрывалыя матэрыялы, Гарачаўстойлівыя матэрыялы), нержавеючая сталь, электратэхнічная сталь і інш. З Л.с. робяць дэталі машын і канструкцый, інструменты, эл.-тэхн. апараты і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́БА (лац. tribus ад tribuo дзялю, падзяляю),
у Старажытным Рыме: 1) племя. Паводле рым. традыцыі стараж. насельніцтва Рыма складалася з трох Т. — Рамнаў (лацінаў), Тыцыяў (сабінаў) і Луцэраў (этрускаў). Першапачаткова кожная Т. ўключала 100, потым 300 родаў.
2) Тэрытарыяльныя і выбарчыя акругі, што мелі 1 голас у трыбутных каміцыях (сходах па Т.). Увядзенне гэтых Т. традыцыйна прыпісваюць Сервію Тулію (сярэдзіна 6 ст. да н.э.), які падзяліў Рым з наваколлем на 4 гар. і 17 сельскіх Т. Пасля заваёвы Рымам Італіі колькасць Т. вырасла да 35.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́МА ДА КАНЕЛЬЯ́НА (Cima da Conegliano) Джавані Батыста (каля 1459—1517 або 1518),
італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Вучыўся у Дж.Беліні. Зазнаў уплыў А. да Месіна, Джарджоне, ранняга Тыцыяна. Працаваў у Венецыі. Яго жывапіс вылучаецца характэрным для венецыянскай школы гучным залацістым каларытам, велічнай урачыстасцю кампазіцыі, паэт. адчуваннем сувязі чалавека з сусветам: «Мадонна са святымі» (1493), «Дабравешчанне» (1495), «Увядзенне ў храм» (каля 1500), «Мадонна з дзіцем і святымі Міхаілам і Андрэем» (каля 1505), «Апостал Пётр» (1516).
Чыма да Канельяна. Мадонна з дзіцем і святымі Міхаілам і Андрэем. Каля 1505.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПУЛІ́СТЫ, партыя папулістаў,
партыя фермераў і ч. рабочых ЗША ў канцы 19 ст.Засн. ў маі 1891. Падзяляла прынцыпы папулізму. Праграма: канфіскацыя лішкаў зямлі ў карпарацый і раздача іх пасяленцам; нацыяналізацыя чыгунак, тэлеграфа і тэлефона; неабмежаваная чаканка сярэбраных і залатых манет для забеспячэння «танных грошай»; увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня і інш. На прэзідэнцкіх выбарах 1892 іх кандыдат Дж.Б.Уівер набраў больш за 1 млн. галасоў, на выбарах 1896 П. падтрымалі кандыдата Дэмакр. партыі У.Дж.Браяна (прайграў выбары). Неаднароднасць складу партыі П. абумовіла яе няўстойлівасць, да 1900 яна распалася і фактычна спыніла існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКАЕ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА,
дэмакратычная арг-цыя польскай эміграцыі, створаная ў 1832 у Парыжы. Кіруючы орган — Цэнтралізацыя. Мэта т-ва — увядзенне замест старога парадку новага ладу для паляпшэння дабрабыту ўсяго грамадства і лёсу нар. мас. Для дасягнення гэтай мэты ідэолагі партыі бачылі 2 шляхі: паступовыя змены і звяржэнне ўрада. З 1840 П.д.т. праз эмісараў рыхтавала паўстанне на тэр. былой Рэчы Паспалітай. У 1845 эмісары т-ва дзейнічалі на Гродзеншчыне (Я.Рэр), Брэстчыне (А.Хафмаер), Віленшчыне (А.Рэніер). Пасля 1848 Цэнтралізацыя перамясцілася ў Лондан. У 1862 П.д.т. далучылася да Варшаўскага цэнтр.нац.к-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНАЖА́ЦЬ,
зямельныя ўгоддзі, травяністую расліннасць якіх скошваюць на сена, сілас, сянаж, травяную муку, зялёную падкормку. Падзяляюцца на сеяныя (культурныя) і прыродныя. Прыродныя С. падзяляюцца на заліўныя (поймавыя), нізінныя (забалочаныя) і сухадольныя.
Поймавыя заняты ў асн. злакавым разнатраўем і асаковай расліннасцю; нізінныя даюць сена сярэдняй і нізкай якасці з-за перавагі ў травастоі раслін з сям. асаковых; для сухадольных С. характэрны разнатраўна-злакавая і разнатраўна-асакова-злакавая асацыяцыі, сена з іх сярэдняй і добрай якасці. Для паляпшэння прыродных С. найб. значэнне маюць сістэм. ўнясенне ўгнаенняў, барацьба з пустазеллем, своечасовае правядзенне ўкосаў, чаргаванне тэрмінаў скошвання па гадах (увядзенне сенажацезваротаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАРО́ДНЫЯ КААРДЫНА́ТЫпункта, прамойі г.д., каардынаты з уласцівасцю, што аб’ект, які яны вызначаюць, не мяняецца, калі ўсе каардынаты памножыць на адвольны лік.
Напр., аднародныя каардынаты пункта M на плоскасці могуць з’яўляцца лікі x, y, z, звязаныя суадносінамі
, дзе x і y — дэкартавы каардынаты пункта M. Лікі x′, y′, z′ будуць аднароднымі каардынатамі таго ж пункта M у выпадку, калі знойдзецца множнік λ, што , , .
Увядзенне аднародных каардынат дазваляе дадаць да пунктаў эўклідавай плоскасці пункты з трэцяй аднароднай каардынатай, роўнай нулю (т.зв.бесканечна аддаленыя пункты), што істотна для праектыўнай геаметрыі.
прыроджаная, спадчынная хвароба дзяцей. Узнікае ва ўлонні маці ці ў першыя дні пасля нараджэння ад несумяшчальнасці крыві маці і плода па рэзус-фактары або інш. групавых асаблівасцях (гл.Групы крыві). Рэзус-фактар, які трапляе ў кроў рэзус-адмоўнага чалавека, выклікае імунную рэакцыю з утварэннем антырэзусных цел. Стан сенсібілізацыі да рэзус-фактара пры першай цяжарнасці можа не развіцца і дзіця нараджаецца здаровым, пры наступных цяжарнасцях дзеці могуць нараджацца хворымі. У аснове хваробы — гемоліз (распад) эрытрацытаў і назапашванне ў крыві атрутнага рэчыва (непрамога білірубіну, гл.Кроў). Прыкмета гемалітычнай хваробы нованароджаных: анемія, жаўтуха, парушэнне дзейнасці ц. н. с. (ад атручэння). Лячэнне: заменнае пераліванне крыві, гемасорбцыя, увядзенне плазмы; фотатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ЧЫГУ́НАЧНАЯ ГРАМАДА́ў Маскве,
грамадска-паліт. і прафес.арг-цыябел. чыгуначнікаў — бежанцаў 1-й сусв. вайны. Існавала ў 1918, зарэгістравана Беларускім нацыянальным камісарыятам 25.5.1918. Асн. задачы: нац.-культ. адраджэнне Беларусі, развіццё прам-сці, гандлю, асветы; беларусізацыя чыгункі, удасканаленне і развіццё чыг. сеткі і інш. шляхоў зносін на Беларусі. Паліт. платформа: федэрацыя дэмакр. Беларусі з Сав. Расіяй, роўнасць усіх нацый і рэлігій, роўнае выбарчае права, выбарнасць судовай адміністрацыі, права на арганізацыю нар. міліцыі, кантроль дзяржавы над вытв-сцю, свабода забастовак, 8-гадзінны працоўны дзень, аддзяленне царквы ад дзяржавы, адкрыццё на Беларусі сваіх ВНУ; увядзеннебел. мовы ў справаводства органаў мясц. самакіравання, судоў і навуч. устаноў.