БАРЫШЭ́ЎСКІ (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 1.7.1940, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1974), праф. (1977). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў БДУ (1962). З 1965 у БДУ, з 1986 дырэктар НДІядз. праблем БДУ. Навук. працы па ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц. Стварыў новую галіну фіз. даследаванняў — ядз. оптыку палярызаваных асяроддзяў, у якой ім зроблены два адкрыцці: ядз. прэцэсіі спіна нейтронаў (1979) і з’явы вярчэння плоскасці палярызацыі гамаквантаў (1988).
Тв.:
Ядерная оптика поляризованных сред. Мн., 1976;
Каналирование, излучение и реакции в кристаллах при высоких энергиях Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОР ((Bohr) Оге Нільс) (н. 19.6.1922, Капенгаген),
дацкі фізік-тэарэтык. Чл. Дацкай АН (1995). Сын Н.Бора: Скончыў Капенгагенскі ун-т (1946). З 1946 у Ін-це тэарэт. фізікі (Ін-т Нільса Бора), у 1962—70 яго дырэктар. З 1975 дырэктар Ін-ттэарэт.ядз. фізікі. Навук. працы па ядз. фізіцы. Распрацаваў абагульненую (калектыўную) мадэль атамнага ядра, выказаў думку аб магчымасці існавання звышцякучасці адронаў у ядрах атамаў. Нобелеўская прэмія 1975.
Тв.:
Рус.пер. — Структура атомного ядра. Т. 1—2. М., 1971—77 (разам з Б.Мотэльсанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РДУНГ, Фірдунг (Virdung) Себасцьян (вядомы таксама як Гроп; Grop; 19 ці 20.1.1465 — ?), нямецкі муз.тэарэтык, кампазітар, спявак. Вучыўся ў Гейдэльбергскім ун-це (відаць, з 1483). З 1506 спявак пры двары герцага Вюртэмбергскага, з 1507 кантар сабора ў Канстанцы. У 1511 (верагодна) служыў у Базелі. Аўтар аднаго з першых трактатаў на ням. мове «Музыка, вывучаная і сцісла выкладзеная Себасцьянам Фірдунгам...» (Базель, 1511; перакладзены на некалькі моў), у якім сабраны і сістэматызаваны звесткі пра муз. інструменты, выкладзены прынцыпы натацыі і муз. выканальніцтва. Захаваліся «Гімн дзеве Марыі» на 4 галасы, чатыры 4-галосыя песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕМ ((Bem) Юзаф) (17.3.1794, г. Тарнаў, Польшча — 10.12.1850),
польскі ваен. і паліт. дзеяч, ваен.тэарэтык. Генерал польск., венг. і тур. армій. Удзельнік кампаніі 1812 у складзе войскаў Напалеона. У 1815—25 афіцэр арміі Каралеўства Польскага, звольнены за ўдзел у тайнай патрыят. арг-цыі. У час паўстання 1830—31 адзін з кіраўнікоў абароны Варшавы. Удзельнічаў у абароне рэв. Вены (кастр. 1848), узначаліў венг. армію (1849). Пасля паражэння венг. рэвалюцыі ўцёк у Турцыю, прыняў іслам і пад імем Мурат-пашы служыў у тур. арміі. Аўтар прац па матэматыцы, ваен. справе, гісторыі.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН (1953). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). З 1928 працаваў у Гётынгене, Капенгагене, Кембрыджы, з 1931 у Ленінградскім фізіка-тэхн. ін-це. З 1934 у ЗША; праф. ун-та Дж.Вашынгтона, з 1956 — ун-та штата Каларада. Навук. працы па квантавай механіцы, атамнай і ядз. фізіцы, касмалогіі, біялогіі і гісторыі фізікі. Распрацаваў тэорыю альфа-распаду. Выказаў гіпотэзу пра гарачы Сусвет (1946), прапанаваў тэорыю ўтварэння хім. элементаў і першую мадэль генетычнага кода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІ́ДА д’АРЭ́ЦА, Гвіда Арэцінскі (Guido d’Arezzo; каля 992, г. Арэца, Італія — 17.5.1050?),
італьянскі муз.тэарэтык; адзін з рэфарматараў у галіне муз. практыкі сярэдневякоўя. Адукацыю атрымаў у манастыры Пампоза (каля г. Ферара). Каля 1025 стаў манахам бенедыкцінскага манастыра ў г. Арэца (вобл. Таскана), кіраваў дзіцячым хорам кафедральнай школы. Увёў у карыстанне 4-лінейны нотны стан, чым заклаў асновы сучаснай натацыі. Тэарэтычна абгрунтаваў сістэму гексахорда (6-ступенны дыятанічны гукарад) — аснову сальмізацыі, што палегчыла спевакам дакладнае выкананне нотнага запісу. З 1952 у г. Арэца праводзяць Міжнар. конкурс хар. калектываў імя Г. д’А. («Паліфоніка»).
адзін з лідэраў аўстр. і герм. сацыял-дэмакратыі, тэарэтыкаўстр. марксізму. У 1907—15 15 рэдактар герм.с.-д. газеты «Vorwärts» («Наперад»). У працы «Фінансавы капітал» (1910) даў тэарэт. аналіз імперыялізму. У 1918—22 адзін з лідэраў Незалежнай с.-д. партыі, потым Аб’яднанай с.-д. партыі, прапаведаваў тэорыю арганізаванага капіталізму. У 1923, 1928—29 міністр фінансаў ва ўрадзе Веймарскай рэспублікі. Пасля прыходу да ўлады фашыстаў эмігрыраваў у Швейцарыю, Францыю. У 1941 урад «Вішы» выдаў яго гестапа. Памёр у турме.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША. Бацькі Глэшава паходзяць з Беларусі. Скончыў Корнелскі (1954) і Гарвардскі (1955) ун-ты. З 1966 праф. Гарвардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і тэорыі элементарных часціц. Выказаў гіпотэзу пра існаванне новага квантавага ліку — чароўнасці (1964). Мадыфікаваў тэорыю слабага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння Вайнберга—Салама і ўключыў у разгляд зачараваныя кваркі (1970). Прапанаваў тэорыю, якая аб’ядноўвае слабыя, эл.-магн. і моцныя ўзаемадзеянні (гл.«Вялікае аб’яднанне»). Нобелеўская прэмія 1979.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1960). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1951). У 1952—54 у Чыкагскім ун-це, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1956 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля і фізіцы элементарных часціц. Увёў паняцце дзіўнасці (1953) і адкрыў закон яе захавання (незалежна ад К.Нішыджыма). Разам з Р.Фейнманам распрацаваў тэорыю слабых узаемадзеянняў (1958), прапанаваў сістэматыку элементарных часціц (1961), выказаў гіпотэзы аб кварках (1964) і глюонах (1973). Нобелеўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁПЕРТ-МА́ЕР ((Goeppert-Mayer) Марыя) (28.6.1906, г. Катавіцы, Польшча — 20.2.1972),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Амер.АН і мастацтваў (1956). Скончыла Гётынгенскі ун-т (1930). З 1931 у розных ун-тах ЗША, з 1946 у Ін-це ядз. даследаванняў імя Э.Фермі, з 1960 праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па ядз. фізіцы, квантавай і статыстычнай механіцы, тэорыі крышталічнай рашоткі і фіз. хіміі. Прадказала двухфатоннае паглынанне святла (1931) і падвойны бэта-распад (1935). Незалежна ад Г.Енсена прапанавала абалонкавую мадэль атамнага ядра. Нобелеўская прэмія 1963.