Іфарас, пустыннае пласкагор’е на Пд Сахары, пераважна ў Малі. Сярэдніявыш. 700 м, найб. да 1000 м. Складзена са стараж. гранітаў. Уздоўж сухіх далін (уэдаў), якія праразаюць масіў, апустыненыя саванны з зараснікамі акацый, ксерафітных злакаў, на вяршынях — горныя пустыні. Рэдкія аазісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТУА́ (Artois),
гістарычная вобласць на Пн Францыі, асн. частка дэпартамента Па-дэ-Кале. Пл. каля 4 тыс.км². Нас. 1 млн.чал. (1982). З 2-й пал. 9 ст. да 1180 тэр. Артуа належала Фландрыі; у сярэднія вякі частка аўстр. і ісп. Нідэрландаў. Адышла да Францыі ў 1659. Гал. горад — Арас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГА́НТЫ, зоркі-гіганты,
зоркі вялікіх памераў (10—1000 радыусаў Сонца) і вялікіх свяцільнасцей (100—1000 адзінак свяцільнасці Сонца). Маюць малыя сярэднія шчыльнасці (10−2—10−4кг/м³) з прычыны працяглых разрэджаных абалонак. У некаторых гігантах адбываецца інтэнсіўнае выцяканне рэчыва з паверхні (карпускулярная няўстойлівасць), што можа прывесці да ўтварэння планетарнай туманнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕГЕТРЫ́Я (ісп. behetría),
вольная сялянская абшчына ў Іспаніі ў сярэднія вякі. Была пашырана гал. чынам у перыяд Рэканкісты ў Кастыліі і Леоне. Мела самакіраванне, права выбіраць (мяняць) сеньёра і інш. Члены бегетрыі неслі вайсковую службу ў сеньёра ці караля ў час войнаў, былі звязаны з сеньёрам адносна невял. павіннасцямі. Пасля Рэканкісты бегетрыя паступова знікла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НІЦКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1810—32 у мяст. Канічы (цяпер вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл.). У 1823 працавала 137 прыгонных і 1 майстар вольнанаёмны. У 1826 дзейнічалі 10 ткацкіх, 10 сукнавальных станкоў, 6 часальных, 6 прадзільных машын, варсавальня і фарбавальня з 4 катламі. Выраблялі сукны тонкія, сярэднія і простыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́НСКАЯ МЕСЕ́ТА,
высокія раўніны і плато на ПнЗ Марока, паміж нізінамі ўзбярэжжа Атлантычнага ак. на З і хрыбтамі Сярэдняга і Высокага Атласа на У. Сярэдніявыш. ад 400 м у прыбярэжных раёнах, да 1600 м у цэнтр. частцы. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. На Пн субтрапічныя лясы, на Пд паўпустынныя ландшафты. Буйныя радовішчы фасфарытаў (раён Хурыбгі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СГРЭЙВ (Musgrave),
горы ў цэнтр.ч. Аўстраліі, на УЗах.-Аўстралійскага пласкагор’я. Працягласць з З на У каля 200 км. Сярэдніявыш. 800—1000 м, найб. — 1440 м (г. Вудраф). Складзены з гранітаў дакембрыю; моцна расчлянёныя сухімі далінамі часовых рэк. На схілах рэдкія зараснікі эўкаліптаў, хмызняковых акацый (мальгаскрэб) і дзярніны злака спініфекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРВ,
сельская абшчынная арг-цыя ў Стараж. Русі і паўд славян у сярэднія вякі. Тэрмін паходзіць ад вяроўкі, якою адмервалі ўчастак зямлі, што належаў членам верві. Упамінаецца ў зборы законаў «Руская праўда» і ў Поліцкім статуце (заканад. помнік Поліцы — гіст. вобласці на далмацінскім узбярэжжы ў Харватыі; дзейнічаў у пач. 15 — пач. 19 ст.). Гл. таксама Абшчына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛО́Д (ням. Allod),
свабодна адчужальная індывід.-сямейная зямельная ўласнасць у раннефеад. дзяржавах Зах. Еўропы. Прыйшоў на змену абшчынным формам уласнасці. З развіццём феад. адносін большасць дробных алодаў ператварылася ў залежныя сял. дзяржанні, а буйныя і сярэднія — у бенефіцыі і феоды. Як перажытак алод існаваў і пры развітым феадалізме. На Беларусі алоду ў некаторай ступені адпавядала вотчына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛБЖЫ́ХСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Walbrzychskie),
на ПдЗ Польшчы. Пл. 4168 км². Нас. 740,5 тыс.чал. (1992), гарадскога 74%. Адм. ц. — г.Валбжых. На Пн і ПнУ тэрыторыі перадгор’і Судэтаў, на Пд і ПдЗСярэднія і Усх. Судэты (выш. да 1425 м, г. Снежнік) з гарамі Сове і Клодзскай катлавінай.
Сярэднія т-ры студз. ад -2 °C у катлавіне да -8 °C у гарах, ліп. адпаведна 17,5 °C і 16 °C, ападкаў ад 600 да 1200 мм (у гарах) за год. Рэкі — вярхоўі левых прытокаў Одры: Нысы Клодзскай, Быстшыцы, Алавы, Шлензы. Пад лесам 29,4% тэрыторыі. Гаспадарка прамысл. кірунку. Развіты здабыча каменнага вугалю (у Ніжняшлёнскім бас. з 14 ст.), хім., маш.-буд. (горнае абсталяванне), харч. і інш.прам-сць. Прамысл. цэнтры: Валбжых, Свідніца, Дзяржонеў, Бялява, Клодзка і інш. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кармавыя травы, бульбу, цукр. буракі, авёс, рапс. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак. Турызм. Курорты (Кудова-Здруй, Шчаўна-Здруй, Паланіца-Здруй і інш.).