археалагічная культура верхняга палеаліту ў Закаўказзі, у Імерэціі, у даліне р. Квірыла. Вылучаюцца 3 характэрныя этапы. Для 1-га этапу характэрна спалучэнне мусцьерскіх форм, нуклеусападобных прылад, буйных вастрыёў, скрабкоў, масіўных разцоў і з’яўленне пласцінак з прытупленым краем. На 2-м этапе павялічваецца колькасць пласцінак з прытупленым краем і вастрыёў, паяўляюцца геам. мікраліты. 3-і этап адметны дамінаваннем мікраінвентару. Для І.к. характэрна амаль поўная адсутнасць двухбаковай апрацоўкі і касцяных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЯ́МСКІЯ БЛІЗНЯ́ТЫ,
аднаполыя блізняты, злучаныя паміж сабой; загана развіцця. Тэрмін «С.б.» з’явіўся ў 19 ст. пасля нараджэння ў 1814 у Сіяме братоў — Чанга і Хенга (па-кітайску правы і левы), злучаных у вобласці грудной клеткі і бёдраў. Частата нараджэння С.б. — 1 на 100—250 тыс. родаў. Маюць няпоўнае раздзяленне тулаваў, спалучэнне крывяносных сістэм і інш. С.б. бываюць сім. і асім. (адзін развіваецца нармальна, другі недаразвіты). Падвяргаюцца хірург. раздзяленню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМЯШЧА́ЛЬНАСЦЬпсіхалагічная,
аптымальнае спалучэнне (падабенства або ўзаемадапаўняльнасць) і несупярэчлівасць псіхал. якасцей двух або некалькіх людзей. Адна з умоў інтэграцыі і яднання групы, калектыву, правільнага падбору лідэраў і кіраўнікоў. Асобае значэнне набывае ў складаных умовах сумеснай жыццядзейнасці (касмічны палёт, экспедыцыя, альпінісцкі паход і інш.). Забяспечвае высокі ўзровень эфектыўнасці сумеснай дзейнасці. Несумяшчальнасць можа стаць перадумовай канфліктаў і зрываў у агульнай рабоце. Праверка на С. праводзіцца пры дапамозе спец. апаратуры і практычных дзеянняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБЕВА Маргарыта Генадзеўна (н. 4.6.1964, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1984). Працавала на Мінскай ф-цы маст. Вырабаў (1984 — 88). У тэхніцы батыку стварае арнаментальныя кампазіцыі, нацюрморты з кветкамі, экзатычнымі прадметамі і інш., у якіх спалучэнне лінейных узораў, колеравых плоскасцей і эфекту кракле дае прасторавую перспектыву, непаўторныя пераходы і дэкар. цэльнасць: «Лілеі», «Чырвоная ружа», «Тыгравая шкура», «Індыйскі матыў», «Хатняе цяпло» (усе 1990—96) і інш.
помнік грамадзянскай архітэктуры пач. 20 ст. Пабудаваны ў 1913 у Гродне паводле праекта арх. Б.Астравумава. Мае рысы стылю мадэрн. 2-павярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак накрыты высокім 2-схільным чарапічным дахам з купалам у месцы злучэння аб’ёмаў. У дэкар. вырашэнні фасадаў выкарыстана спалучэнне адкрытага муру з жоўтай цэглы і белых ляпных дэталей. Будынак аздабляюць каваныя агароджы балконаў, унутранай лесвіцы, навес над уваходам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДРАВАЯ А́РМІЯ,
1) пастаянная рэгулярная армія (узбр. сілы), якая ўтрымліваецца дзяржавамі ў мірны час у скарочаным складзе для вырашэння першачарговых задач з пачаткам вайны, а таксама для падрыхтоўкі ваенна-абучаных рэзерваў, ажыццяўлення мабілізацыйнага разгортвання ўзбр. сіл. Забяспечвае спалучэнне патрабаванняў ваен.буд-ва і эканомнага выкарыстання людскіх і матэрыяльных магчымасцей дзяржавы.
2) У некат. літ. крыніцах назва арміі, якая мае арганізацыю, тэхн. аснашчэнне, падрыхтоўку і баявы вопыт, што адпавядаюць патрабаванням вядзення сучаснай вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЛЕ́КТЫКА (ад грэч. eklektikos які выбірае),
спалучэнне разнастайных поглядаў, ідэй, прынцыпаў або тэорый. Тэрмін «Э.» ўвёў Патамон з Александрыі (2 ст.), які называў сваю школу эклектычнай. Вытокі Э. ў падмене адных лагічных падстаў іншымі, у метафіз. абсалютызацыі зменлівасці і адноснасці чалавечага пазнання. Як метадалагічны прыём выкарыстоўвалася ў познагрэч. філасофіі, схаластыцы, у некаторых дыскусіях новага часу. Э. заключаецца ў няўменні вылучаць галоўныя, вядучыя заканамернасці, што тлумачаць працэсы развіцця ў прыродным і сац. свеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІМЕТРЫ́Я (ад полі... + ...метрыя),
1) у паэтыцы — ужыванне ў адным творы некалькіх памераў вершаваных, што робіць верш рытмічна больш разнастайным. Вядома з ант. часоў, у новы час часта ўжывалася ў паэзіі барока, рамантызму і 20 ст.Гл. таксама Лагаэд.
2) У музыцы — адначасовае спалучэнне ў розных галасах ці групах галасоў муз. твора двух ці некалькіх тактавых памераў з перыяд. несупадзеннем гал. метрычных акцэнтаў; адна з пашыраных форм арганізацыі полірытміі. Сустракаецца спалучэнне розных метраў на працягу ўсяго твора або значнай часткі, паміж дзвюма і больш тэмамі (напр., адначасовае гучанне трох танцаў — 3/4, 2/4, 3/8 — у сцэне балю оперы В.А.Моцарта «Дон Жуан», фіналу 4-й сімфоніі — 8/8, 7/8 — Я.Глебава), а таксама несупадзенне метра ў мелодыі і яе суправаджэнні (Вальс ор. 42 Ф.Шапэна, кульмінацыя 4-й ч. 1-й сюіты з балета «Выбранніца» Глебава). Больш пашыраны кароткія поліметрычныя эпізоды, часам не пазначаныя адпаведнымі знакамі, на аснове матыўнай П., або геміёлы — 2-дольных матываў у 3-дольных тактах (2-я ч. 2-га квартэта А.Барадзіна, 2-я сімфонія «Песні для аркестра» А.Мдывані, у многіх творах І.Стравінскага, М.Рымскага-Корсакава, Глебава, Дз.Смольскага і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНО́Н (Agnon; сапр.Чачкес) Шмуэль Іосеф
(17.7.1888, г. Бучач Цярнопальскай вобл., Украіна — 17.2.1970),
ізраільскі пісьменнік. Самы значны твор — авантурны раман «Дачка на выданні» (1931). Аўтар псіхал. раманаў «Простая гісторыя» (1935), «Госць на адну ноч» (1938—39), «Зусім нядаўна» (1945), аповесцяў «Госць зайшоў пераначаваць» (1939), «У глыбінях мораў» (1952), зб-каў апавяданняў «Снапы» (1963), «Апавяданні для ўсёдаравання» (1967) і інш. У творах спалучэннефалькл. сюжэтаў і вобразаў з фантазіяй, іроніі са спачуваннем, рэлігійныя матывы. Нобелеўская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ О́ПТЫМУМ,
1) спрыяльныя ўмовы, у якіх від мае найб. жыццяздольнасць (рост, развіццё, размнажэнне). Адрозніваюць тэмпературныя, кіслародныя, светлавыя і інш. зоны біялагічнага оптымуму. Віды пры біялагічным оптымуме маюць выйгрыш пры міжвідавых адносінах і ў прыстасаванні да абіятычных фактараў.
2) Умовы, у якіх дадзенае згуртаванне мае перавагу перад іншымі.
3) Дынамічна-балансавае спалучэнне экалагічных фактараў, што забяспечвае ва ўмовах іх натуральных цыклічных ваганняў прыродную раўнавагу ў клімаксавай экасістэме або накіроўвае працэс у бок утварэння клімаксу. Гл. таксама Экалагічны песімум.