працэс утварэння геал. структур. Купалы, антыкліналі ўтвараліся ў выніку нагнятанняў у ядро расплаву магмы, парод паніжанай шчыльнасці і высокай пластычнасці (соль, гіпс, гліна і інш.) з наступным выпіраннем перакрываючых адкладаў або пратыканнем іх з разрывам. Складкі дыяпіравага тыпу падзяляюцца на глыбінныя (магматычныя дыяпіры), покрыўныя (саляныя, гліністыя і інш. дыяпіры; гл.Саляная тэктоніка) і паверхневыя ледавіковых парушэнняў (гл.Гляцыядыслакацыі, Гляцыятэктоніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРЖ, праснак,
у беларусаў даўняе мучное прэснае печыва. На К. звычайна бралі жытнюю муку, крута замешвалі на вадзе або сыроватцы, дадавалі соль, соду. Пяклі на чарэні або на патэльні тоўстым блінам. Спажывалі замест хлеба, а таксама ў пост, на памінках. Часам кавалкі К. залівалі смятанай або тоўчанымі ягадамі. У наш час К. — здобнае, салодкае печыва з пшанічнай мукі на малацэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКАНЕ́Р,
горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў 1488. 415 тыс.ж. (1990). Чыг. і аўтамаб. вузел. Гандл. цэнтр (воўна, скуры, соль, збожжа) раёна арашальнага земляробства ў пустыні Тар. Хім.прам-сць; эл.-тэхн. і мех. прадпрыемствы, выраб шкла і керамікі. Саматужны выраб дываноў, шарсцяных хустак, пледаў, коўдраў, маст. вырабаў з слановай косці і каштоўнай драўніны. У наваколлі здабыча фасфарытаў, азбесту, гіпсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАСКАПІ́ЧНАСЦЬ (ад гігра... + грэч. skopeō назіраю),
здольнасць некаторых рэчываў і матэрыялаў паглынаць вільгаць з паветра. Уласцівая матэрыялам капілярна-сітаватай структуры (драўніна, зерне і інш.), у тонкіх капілярах якіх адбываецца кандэнсацыя вільгаці, а таксама рэчывам, якія добра раствараюцца ў вадзе (харч.соль, цукар, канцэнтраваная серная к-та), і асабліва хім. злучэнням, здольным утвараць крышталегідраты. Некаторыя гіграскапічныя рэчывы (напр., бязводны хларыд кальцыю) выкарыстоўваюць як асушальнікі паветра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ.
Створана ў 1960 на базе вышывальнай арцелі імя Н.Крупскай. Асн. прадукцыя: строчанавышытыя, трыкат. вырабы (жаночыя сукенкі, блузы, касцюмы, спадніцы і інш.) з традыц.бел. арнаментам, сувеніры з саломы і дрэва. Створаны ўчастак па вырабе сувеніраў з ільновалакна (жанравыя кампазіцыі, фігуркі людзей). Працуе апорны пункт па рабоце з майстрамі-надомнікамі.
Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў. К.Арцёменка. Кампазіцыя «Хлеб-соль». 1970-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНГА́МАВАЯ КІСЛАТА́, вітамін B15,
эфір D-глюконавай і дыметыламінавоцатнай к-т, C10H19O8N. Актывізуе працэс пераносу кіслароду і дыхальных ферментаў (павялічвае ўстойлівасць чалавека і жывёл да кіслароднага галадання). Удзельнічае ў рэакцыях метыліравання, дзе з’яўляецца донарам метыльных груп пры біясінтэзе шэрагу біялагічна актыўных рэчываў і стэроідных гармонаў, нармалізуе тлушчавы абмен. У крышт. выглядзе вылучана з рысавага вотруб’я, дражджэй, крыві, печані. Кальцыевую соль П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІЗАРЫ́Н, 1, 2-дыгідраксіантрахінон,
араматычнае злучэнне, C14H8O4. Мал. м. 240, 20; фарбавальнік. Аранжава-чырвоныя крышталі, tпл 289 °C, маларастваральныя ў вадзе. Здабываўся з кораня марэны, у 1869 атрыманы штучна з антрацэну. Нерастваральныя ў вадзе солі алізарыну з многавалентнымі металамі выкарыстоўваліся для фарбавання і друкавання на тканінах з натуральных валокнаў (соль алюмінію — для атрымання чырвонага колеру, хрому — карычневага, жалеза — фіялетавага). Выкарыстоўваецца для маст. і паліграфічных фарбаў; аналітычны рэагент у хім. аналізе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЎБЕР ((Glauber) Іаган Рудольф) (1604, г. Карлштат, Германія — 10.3.1670),
нямецкі хімік і ўрач. З 1648 працаваў у Галандыі. Асн. працы па алхіміі і хім. тэхналогіі. Прыгатаваў шэраг солей, якія выкарыстоўваліся ў якасці лек. сродкаў, у прыватнасці сульфат натрыю (Na2SO4∙10H2O; наз. яго імем — глаўберава соль). Атрымаў чыстыя азотную і серную к-ты, вадкае шкло.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРА́ НІТРА́Т,
неарганічнае хім. злучэнне, сольсерабра, AgNO3. Бясколерныя крышталі, шчыльн. 4350 кг/м³, tпл 209,7 °C. Добра раствараецца ў вадзе, спіртах. Пад уздзеяннем арган. і неарган. аднаўляльнікаў, святла і пры награванні лёгка аднаўляецца да серабра. У прам-сці атрымліваюць узаемадзеяннем серабра з азотнай к-той. Выкарыстоўваюць для атрымання інш. злучэнняў серабра, для серабрэння люстраў, як вяжучы бактэрыцыдны сродак (ляпіс), у вытв-сці фатагр. эмульсій, аналіт. хіміі (рэагент у аргентаметрыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬФЕ́ДЖЫО, сальфеджа (італьян. solfeggio ад назвы муз. гукаў соль і фа),
1) тое, што сальмізацыя.
2) Вучэбная дысцыпліна, прызначаная для развіцця муз. слыху і памяці. Уключае сальфеджыраванне (адна- ці шматгалосыя спевы з вымаўленнем назваў гукаў), муз. дыктант, аналіз на слых; існуюць абсалютная (фіксаваная до), рэлятыўная і лічбавая сістэмы С.
3) Зборнікі практыкаванняў для адна- ці шматгалосага сальфеджыравання ці аналізу на слых.
4) Спец.вак. практыкаванні для развіцця голасу (гл.Вакаліз).