Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІЯ АКАДЭМІ́ЧНЫЯ ТВО́РЧЫЯ МАЙСТЭ́РНІ.
Засн. ў 1981 у Мінску як творчая майстэрня жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР. З 1983 сучасная назва. Кіраўнік М.Савіцкі. Створаны таксама майстэрні скульптуры (з 1983, кіраўнік З.Азгур, з 1994 — Л.Гумілеўскі), графікі (з 1987, кіраўнік Г.Паплаўскі). У майстэрнях маладыя мастакі з вышэйшай адукацыяй на працягу 3 гадоў удасканальваюць сваё прафес. майстэрства. Сярод выпускнікоў: В.Альшэўскі, В.Баранаў, І.Бархаткоў, А.Грышкевіч, А.Дранец, Л.Журавовіч, А.Задорын, Р.Заслонаў, У.Кожух, В.Ксяндзоў, П.Лук, А.Савіцкі, А.Фралякоў, Ф. і В.Янушкевіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ МАСТА́К СССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета СССРнайб. выдатным дзеячам сав.выяўл. мастацтва, за асаблівыя заслугі ў развіцці жывапісу, скульптуры, графікі, дэкар. і прыкладнога мастацтва. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 16.7.1943. Існавала да 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЭКАЛАГІ́ЧНЫ САЮ́З (БЭС, БелЭкаС),
добраахвотная грамадская арг-цыя, якая ставіць за мэту актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці грамадзян, прадпрыемстваў, устаноў, аб’яднанне іх намаганняў для захавання экалагічнай раўнавагі і паляпшэння асяроддзя пражывання насельніцтва Беларусі. Засн. 3.4.1989 у Мінску. Прэзідэнт Б.П.Савіцкі, віцэ-прэзідэнты Р.Г.Гарэцкі, Я.П.Пятраеў, Л.Р.Тарасенка. Больш за 5 тыс. членаў (з 1995). Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (праводзіцца адзін раз у 3 гады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́КНА ТАСС»,
агітацыйныя паліт. плакаты, якія выпускаліся Тэлеграфным агенцтвам Сав. Саюза (ТАСС) у гады Вял.Айч. вайны. Вырабляліся на ўзор «Окон РОСТА» у трафарэтнай тэхніцы, якая пастаянна ўдасканальвалася і ўскладнялася (да 10 і болей колераў). Ствараліся (больш за 1200 выпускаў) у Маскве і інш. неакупіраваных гарадах СССР. У выпусках удзельнічалі мастакі (Кукрыніксы, У.Лебедзеў, Г.Савіцкі, П.Сакалоў-Скаля, М.Чарамных і інш.) і паэты (Дз.Бедны, В.Лебедзеў-Кумач, С.Маршак і інш.). Малюнкі і тэксты заклікалі да перамогі над ворагам, услаўлялі подзвігі сав. людзей, напаміналі пра гераічнае мінулае народаў СССР.
Да арт.«Окна ТАСС». У.Лебедзеў. Наша азбука. «Ц.» 1943.