КРАПІ́ЎНЯ, Зыбіна,

рака ў Буда-Кашалёўскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., у бас. р. Дняпро. Даўж. 20,4 км. Пачынаецца каля ўсх. ускраіны в. Баец Буда-Кашалёўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на трох участках агульнай даўж. каля 8 км.

т. 8, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮ́ТА,

рака ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Лань (бас. р.Прыпяць). Даўж. 20 км. Пачынаецца з Агараджальнага канала за 9,5 км на ПнУ ад в. Барсукова. Рэчышча каналізаванае. У верхнім цячэнні рака наз. Петрашэўская канава.

т. 9, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІЛЬЧА́НКА, Вільча, Дзягцярка,

рака ў Магілёўскім р-не, левы прыток Дняпра. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца каля в. Палетнікі, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае, на рацэ сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы.

т. 4, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛІЧА́НКА,

рака ў Беларусі, у Веткаўскім і Гомельскім р-нах, левы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Цячэ па Гомельскім Палессі. Рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы, на Пд ад р.п. Бальшавік і на правым беразе каля вусця сажалкі.

т. 3, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІГАРГА́Р,

сухое рэчышча ў Цэнтр. Сахары, у Алжыры. Даўж. больш за 1100 км. Запаўняецца вадой пераважна пасля дажджоў. Бярэ пачатак у нагор’і Ахагар. Накіравана на Пн, праразае паўн. схілы нагор’я глыбокімі цяснінамі. Пастаянны вадацёк захоўваецца ў гарах і знікае ў пясках.

т. 7, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРО́СЦІНКА,

рака ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Убарць (бас. р. Прыпяць). Даўж. 33,8 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Дуброва. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча на працягу 21 км да вусця каналізаванае.

т. 8, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАПІ́ВЕНКА, Крапіўна,

рака ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 156 км². Пачынаецца на ўсх. ускраіне в. Сідараўка. Рэчышча каналізавана на працягу каля 8 км. На рацэ ў сярэднім цячэнні створана вадасх. Крапівенка.

т. 8, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РНА, канал Горна,

рака ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 109 км². Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Багданавічы. Ад вытоку на працягу 11,3 км рэчышча каналізаванае.

т. 5, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Е́ЛЕНКА,

рака ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 102 км². Пачынаецца за 1,1 км на ПнУ ад в. Зелянец. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу амаль 7 км.

т. 6, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖО́РНАЎКА,

рака ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 125 км². Пачынаецца каля зах. ускраіны в. Жалезкава. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 13 км. Каналізаваны ўчастак наз. Смалярня.

т. 6, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)