ГЮРДЖА́Н Габрыэл Мікаэлавіч (24.4.1892, г. Артвін, Турцыя — 1987),
армянскі жывапісец. Нар. мастак Арменіі (1945). Скончыў Пензенскія вышэйшыя маст.-пед. майстэрні (1920). З 1922 у Арменіі. Выкладаў у Ерэванскім маст. ін-це (1945—58). Пераважна пейзажыст: «Шыракскі канал» (1926), «Севан. Зангбуд» (1936), «Ерэван у дні Айчыннай вайны» (1942), «Збор бавоўны» (1949), «Руіны сярэдневяковай крэпасці Севан» (1958), «Жніво ў калгасе. Арменія» (1969) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВІ́НК (Aguincum),
горад рымскіх часоў (каля 10 да н.э. — 409 н.э.), з 107 н.э. — гал. горад рым. правінцыі Ніжняя Панонія. Руіны Аквінка знаходзяцца каля Будапешта. Раскопкі вядуцца з 1775. Аквінк складаўся з паселішча мясц. племя эравіскаў, рым. ўмацаванага лагера, ваен. ці лагернага горада і цывільнага горада. У час раскопак выяўлены рамесныя кварталы, амфітэатр, абарончыя сцены, водаправод, палац намесніка Ніжняй Паноніі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЎТГЕ́МПТАН (Southampton),
горад на Пд Вялікабрытаніі. Вядомы з 10 ст. Каля 220 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, буйны пасаж. порт у праліве Ла-Манш; у зал. Солент — нафтавы і ваен. аванпорт Каншот-Касл. Прам-сць: суднабуд., эл.-тэхн., аўтамаб., харчовая. Ун-т. Руіны саксонскіх і нарманскіх збудаванняў. Арх. помнікі 12—14 ст. Кліматычны прыморскі курорт. Паблізу буйны нафтаперапр.з-д, нафтахім. і авіябуд. прадпрыемствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́КДА,
горад на ПнУ Алжыра. Адм. ц.аднайм. вілайі. Вядомы са стараж. часоў. Каля 200 тыс.ж. (2001). Вузел аўтадарог, марскі порт (экспарт нафты і звадкаванага газу), канцавы пункт нафта- і газаправодаў з Сахары. Аэрапорт. Прам-сць: нафтахім., нафтаперапр., харч. (аліўкавы алей, садавінныя і рыбныя кансервы). Вытв-сць пластмас. Апрацоўка кары коркавага дуба. Музей (у т. л. карфагенскія і рым. зборы). Руінырым. амфітэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРГА́М (грэч. Pergamos),
старажытны горад у М. Азіі (цяпер г. Бергама, Турцыя). У 283—133 да н.э. сталіца Пергамскага царства. Пры цару Атале I стаў культ. цэнтрам М. Азіі, тут была буйнейшая (пасля Александрыйскай) б-ка (200 тыс. скруткаў). Каля 180 да н.э. ў П. ўпершыню пачалі выкарыстоўваць пергамент замест папірусу. Горад быў вядомы сваёй мед. школай. У 133 да н.э. падпарадкаваны Рыму. У 713 да н.э. разбураны арабамі. Адбудаваны візантыйцамі, але страціў былое значэнне. З 1330 пад уладай Турцыі.
Эліністычны горад быў абнесены магутнымі сценамі з т.зв. варотамі Эўмена. Размяшчаўся тэрасамі на гары, вяршыню якой займаў акропаль. Сярод помнікаў акропаля: свяцілішча Афіны Нікефоры (4—3 ст. да н.э.) з храмам і будынкам б-кі, руіныт-ра (2 ст. да н.э.), фундаменты Вял. алтара Зеўса (каля 181—159 да н.э.; рэканструкцыя і ант. скульптура ў Ант. зборы, Берлін), сцены якога былі аздоблены вялікім (сцэны барацьбы багоў з гігантамі) і малым (міф пра Тэлефа) мармуровымі рэльефнымі фрызамі.
Літ.:
Белов Г.Д. Алтарь Зевса в Пергаме. Л., 1957.
Я.Ф.Шунейка (архітэктура).
Пергам. Руіны тэатра. 2 ст. да н.э.Пергам. Вялікі алтар Зеўса. Рэканструкцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛІТ (Split),
горад на Пд Харватыі. Каля 300 тыс.ж. (2000). Порт на Адрыятычным моры. Кліматычны курорт, цэнтр турызму. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., цэм., хім., харчасмакавая, тэкстыльная. ГЭС. Біёлага-акіянаграфічны НДІ. Музеі: марскі, археал., этнагр., харвацкіх старажытнасцей, мастацкая галерэя і інш. Помнікі стараж.-рым., у т. л.руіны палаца імператара Дыяклетыян а (каля 300), сярэдневяковай і рэнесансавай (11—16 ст.) архітэктуры. Паблізу руіныант.г. Салона (2 ст. да н.э. — 4 ст.н.э.).
У старажытнасці грэч. паселішча Аспалатхас. Каля 300 н.э.рым. імператар Дыяклетыян пабудаваў тут сваю рэзідэнцыю. У 7 ст. ў С. перасяліліся бежанцы з разбуранага аварамі і славянамі г. Салона. У 9—12 ст. С. — рэзідэнцыя вышэйшага духавенства Далмацыі. З 1069 пад уладай Харвацкай дзяржавы. У 1105—1420 (з перапынкам у 1327—57) у Венгерскім каралеўстве. У 13—14 ст. буйны гандл.цэнтр. Да 1420 самакіравальная камуна з уласным статутам (1312). У 1420—1797 належаў Венецыі, потым (з перапынкам у 1806—13) — Аўстрыі. З 1918 у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У 2-ю сусв. вайну адзін з цэнтраў антыфаш. руху Супраціўлення. З 1991 у незалежнай Харватыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́,
горад у Туркменістане, цэнтр Марыйскай вобл., на р. Мургаб і Каракумскім канале. Засн. ў 1884 як ваенна-адм. цэнтр Мервскага аазіса. Нас. 95 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак на Ташкент, Краснаводск і Кушку. Аэрапорт. Прам-сць. лёгкая (бавоўнаачышчальная, прадзільна-ткацкая, дывановая, гарбарныя з-ды, ваўнамыйная ф-ка і інш.), харчасмакавая, маш.-будаўнічая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Тэатр. Музей. Каля М. Марыйская ГРЭС. За 30 кмруіныстараж.г.Мерв.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ДЭР, Федэрс (Fedders) Юлій (19.6.1838, г. Кокнесе, Латвія — 1.2.1909), латышскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў лат.рэаліст. пейзажнага жывапісу. Вучыўся ў Пецярбургскай (1856—62) і Дзюсельдорфскай (1875—76) АМ. Выкладаў у навуч. установах Елгавы, у Расіі. Сярод твораў: «Пейзаж з маланкавым небам» (1873), «Рака Персе» (1890), «Даліна ракі Гаўі» (1891), «Руіны замка ў Кокнесе» (1904), «У парку Сігулды» (1905—07).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЮТХА́Я, Аютыя (афіц.Пра-Накхон-Сі-Аютхая),
горад у Тайландзе, у дэльце р. Менам-Чао-Прая, на востраве, перасечаным каналамі. Адм. ц. правінцыі Аютхая. Засн. ў 1350. 59 тыс.ж. (1985). Гандл.-трансп. цэнтр с.-г. раёна (рыс, кукуруза, тытунь). Харч.прам-сць. Шынны з-д. Цэнтр маст. рамёстваў: вырабы з серабра, разьба па дрэве і інш. Турызм. Да 1767 сталіца тайскай дзяржавы Аютыя. Музей. Руіны палацаў, будыйскіх храмаў 14—18 ст.