правіцельг. Гела ў Сіцыліі ў 484—478, тыран у Сіракузах у 478—467 да н.э. Разграміў у 474 флот этрускаў каля г. Кум, падпарадкаваў гарады Пд Італіі Месана, Рэгій і інш. Пры ім Сіракузская дзяржава дасягнула росквіту. Спрыяў мастацтву, пры яго двары тварылі філосафы і паэты Эпіхарм, Сіманід, Бакхілід, Піндар і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́-ПАША́ ТЭПЕЛЕ́НСКІ (Ali Pashë Tepelena), Алі-паша Янінскі (каля 1744, г. Тэпелена, Албанія — 5.2.1822),
албанскі феадал, правіцель (з 1787) на значнай тэр. Балканскага п-ва (уключала ч.тэр. Албаніі і Грэцыі, цэнтр г. Яніна). Дамогся ад тур. султана фактычнай незалежнасці, меў армію і флот. У ліп. 1820 тур. султан Махмуд II пачаў супраць яго вайну. Алі-паша Тэпеленскі быў забіты, а дзяржава яго распалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПУ́Р II (?—379),
правіцельСасанідаў дзяржавы [309—379]. Аб’яднаў дзяржаву, вярнуў шэраг раёнаў на зах. і ўсх. яе ўскраінах, страчаных яго папярэднікамі. Ваяваў з кушанскімі княствамі (пазней падпарадкаваў іх), заключыў ваен. саюз з хіянітамі ў вайне (359—363) з Рымскай імперыяй і захапіў значныя яе тэрыторыі. Пры Ш. II пачалося ганенне на хрысціян (з 339/340, калі хрысціянства стала ператварацца ў дзярж. рэлігію ў Рыме). Засн. шэраг гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЗА́РХ (грэч. exarchos начальнік, намеснік),
1) у Старажытнай Грэцыі кіраўнік жрацоў пры храме.
2) У Візант. імперыі ў канцы 6—7 ст.правіцель вобласці (дыяцэза), адваяванай у варвараў, кіраваў ваен. сіламі і грамадз. адміністрацыяй; таксама епіскап, які кіраваў хрысц. царквой у дыяцэзе.
3) У сучасным праваслаўі кіраўнік экзархата. Назначаецца патрыярхам. Патрыяршы Э. усяе Беларусі, старшыня Сінода Бел. экзархата — мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ЙСКІЯ,
княжацкі і баярскі род у Расіі 15—17 ст.; адгалінаванне роду ніжагародска-суздальскіх князёў Рурыкавічаў (ад сына Аляксандра Неўскага Андрэя). Розныя лініі роду вядомы як Ш. (старэйшая лінія), Глазатыя-Ш., Барбашыны-Ш., Гарбатыя-Ш., Скапіны-Ш. Адыгрывалі найважнейшую ролю ў паліт. жыцці дзяржавы. Найб. вядомыя прадстаўнікі: кн.Васіль Васілевіч Ш. (?—кастр. 1538), баярын, ваявода ў войнах Маскоўскага вял. княства з ВКЛпач. 16 ст., фактычны правіцель Расіі пры малалетнім Іване IV пасля смерці вял. княгіні Алены Глінскай (13.4.1538); яго брат кн.Іван Васілевіч Ш. (?—1542), фактычны правіцель Расіі ў 1538—40 і 1542; кн.Аляксандр Барысавіч Гарбаты-Ш. (?—1565), баярын, ваявода, фактычны кіраўнік рус. арміі пры ўзяцці Казані ў 1552, чл.Выбранай рады; кн.Іван Пятровіч Ш. (7—1588), баярын, ваявода, кіраўнік Пскова абароны 1581—82, чл. рэгенцкага савета пры няздольным да кіравання цару Фёдару Іванавічу (1584—86), як праціўнік Барыса Гадунова сасланы ім і пазней забіты; цар Васіль Іванавіч Шуйскі (1552—1612); кн. М.В.Скапін-Шуйскі (1526—1610), вядомы рус. палкаводзец. У 16 — пач. 17 ст. ўсе лініі роду Ш. спыніліся. Апошні іх прадстаўнік — кн.Іван Іванавіч Ш. (7—1638).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЬЧЖО́Ў-ГО, Маньчжурская дзяржава,
марыянетачная дзяржава ў 1932—45, створаная японцамі пасля захопу імі ў 1931 Маньчжурыі. Сталіца — г.Чанчунь. Вярх.правіцель (рэгент, з 1934 імператар) М. — апошні прадстаўнік дынастыі Цын — Пу І. Фармальна лічылася незалежнай дзяржавай, фактычна была калоніяй Японіі, уся рэальная ўлада належала яп. адміністрацыі і камандаванню Квантунскай арміі. Ліквідавана ў жн. 1945 у выніку Маньчжурскай аперацыі Чырв. Арміі, тэр. з 1946 зноў у складзе Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЬГАМЕШ,
паўлегендарны правіцель шумерскага г. Урук (28 ст. да н.э.). У эпічных песнях 3-га тыс. да н.э., паэме канца 3-га — пач. 2-га тыс. да н.э. апісваюцца подзвігі Гільгамеша, яго дружба з дзікім чалавекам Энкіду, падарожжа ў пошуках сакрэту бессмяротнасці. Копія паэмы, напісаная клінапісам на 12 гліняных таблічках, знойдзена ў б-цы асірыйскага цара Ашурбаніпала.
Гільгамеш. Рэльеф на браме палаца Саргана II у г. Дур-Шарукін. 8 ст. да н.э.
правіцель Егіпта з 1757. Дзіцем прададзены ў рабства. У Егіпце з 1747, воін-раб (мамлюк) правіцеля краіны Ібрахіма Кетходы, у 1748 атрымаў свабоду, стаў беем. У час руска-турэцкай вайны 1768—74 узняў паўстанне супраць Турцыі. У 1770 абвясціў незалежнасць Егіпта і стаў яго султанам. У 1771 заваяваў амаль усю Сірыю. У 1773 разбіты мяцежнікамі, паранены і ўзяты ў палон. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́КА, Шака (каля 1787—28.9.1828),
зулускі інкасі (правіцель), які ўзначаліў аб’яднанне роднасных плямён на тэр. сучаснага Наталя (Паўд.-Афр. Рэспубліка). У 1816 стаў правадыром клана зулу і пашырыў сваю ўладу на тэр. Наталя, частку сучасных правінцый: Трансвааль, Капская і Аранжавая. Стварыў дысцыплінаванае войска (лічылася ў Паўд. Афрыцы непераможным), залажыў асновы дзяржаўнасці зулусаў. У апошнія гады жыцця меў неабмежаваную ўладу, правіў дэспатычна. Забіты змоўшчыкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПУ́Р I (?—272),
правіцельСасанідаў дзяржавы [239—272]. Сын Ардашыра I. Працягваў пачатае бацькам умацаванне і пашырэнне дзяржавы, усталяваў уладу Сасанідаў у Іране, далучыў да яе вял. вобласці на З і У ад Ірана. Вёў паспяховыя войны супраць Рым. імперыі, у 260 каля г. Эдэсы разбіў і ўзяў у палон рым. імператара Валерыяна і большую частку яго войска. Пры Ш. I у Іране праводзіліся ірыгацыйныя і буд. работы, заснавана шмат гарадоў; дзярж. рэлігіяй стаў зараастрызм.