спадарожнік планетыЮпітэр. Дыяметр каля 30 км, адлегласць ад Юпітэра 22,6 млн.км, сідэрычны перыяд абарачэння 692 сут. Адкрыты С.Нікалсанам (ЗША, 1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́МАС,
спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр каля 390 км. Адлегласць ад Сатурна 186 тыс.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 22 гадз 36,5 мін. Адкрыты У.Гершэлем (1789).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСІ́ФЕ,
спадарожнік Юпітэра. Адлегласць ад планеты 23,5 млн.км, дыяметр каля 40 км. Сідэрычны перыяд абарачэння 735 сут. Адкрыты Ф.Ж.Мелатам (Вялікабрытанія, 1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРНІКО́ВЫ ЭФЕ́КТу атмасферы планет,
награванне ўнутраных слаёў атмасферы (Зямлі, Венеры і інш. планет са шчыльнымі атмасферамі), абумоўленае празрыстасцю атмасферы для асн. часткі выпрамянення Сонца (у аптычным дыяпазоне) і паглынаннем атмасферай асн. (інфрачырвонай) часткі цеплавога выпрамянення паверхні планеты, нагрэтай Сонцам. Павышае сярэднюю т-ру паверхні і атмасферы планеты, памяншае розніцу паміж дзённымі і начнымі т-рамі. У выніку антрапагенных уздзеянняў колькасць вуглякіслага газу (і інш. газаў, якія паглынаюць выпрамяненне ў інфрачырвоным дыяпазоне) у атмасферы Зямлі паступова павялічваецца, што, на думку некаторых вучоных, можа прывесці да глабальных змен клімату Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРЫЁН,
спадарожнік планетыСатурн. Адлегласць ад Сатурна 1,48 млн.км, найб. папярочнік каля 350 км, сідэрычны перыяд абарачэння 21,28 сут. Адкрыты Дж.Ф.Бондам (1848, ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́РТА, Аштарт,
у заходнесеміцкай міфалогіі багіня ўрадлівасці, мацярынства і кахання; астральнае бажаство, увасабленне планеты Венера. Вядомы выявы Астарты ў выглядзе аголенай жанчыны на кані, якая страляе з лука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМАЛІ́Я,
спадарожнік планетыЮпітэр. Дыяметр 170 км, адлегласць ад Юпітэра 11,5 млн.км, сідэрычны перыяд абарачэння 250,6 сут. Бачная зорная велічыня ў процістаянні 14,2. Адкрыты Ч.Д.Перайнам (1904, ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНІМЕ́Д,
спадарожнік планетыЮпітэр. Дыяметр каля 5280 км, адлегласць ад Юпітэра 1,07 млн.км. Ганімед — самы вял. па памерах спадарожнік Юпітэра, на 40% складаецца з вадзянога лёду, мае атмасферу. Адкрыты Г.Галілеем (1610).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛУЧЭ́ННЕў астраноміі,
становішча планеты, пры якім яе экліптычная даўгата супадае з даўгатой Сонца. Для зямнога назіральніка планета знаходзіцца ці перад Сонцам, ці за ім. Гл.Канфігурацыя планет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАСФЕ́РАЗямлі і планет,
зона каляпланетнай прасторы, фіз. ўласцівасці якой вызначаюцца магнітным полем планеты і яго ўзаемадзеяннем з патокамі зараджаных часціц касм. паходжання (сонечным ветрам). Асн. ўмова, якая вызначае месцазнаходжанне мяжы М., — роўнасць магн. ціску поля планеты і кінетычнага ціску сонечнага ветру. М. Зямлі з дзённага боку распасціраецца да 8—14 зямных радыусаў, з начнога — выцягнутая, утварае т.зв.магн. хвост Зямлі ў некалькі соцень зямных радыусаў. У М. знаходзяцца радыяцыйныя паясы. У Юпітэра і Сатурна М. працяглыя, у Меркурыя, Венеры і Марса М. невыразныя. М. адыгрывае важную ролю ў фарміраванні атмасферы Зямлі, яе клімату, развіцці жыцця, ахоўвае жывы свет Зямлі ад шкоднага ўздзеяння сонечнага ветру. Гл. таксама Зямля.