галандскі архітэктар, заснавальнік сучаснай галандскай архітэктуры. Найб. значная праца — будынак Біржы ў Амстэрдаме (1897—1909), у якім рысы нац.-рамант. стылю (падкрэсленая масіўнасць збудавання з асіметрычна пастаўленай вежай, вял. плоскасці цагляных сцен) спалучаюцца з функцыянальнай абумоўленасцю плана і смеласцю канструкцыйнага вырашэння. Імкненне да прастаты, рацыянальнасці і геам. строгасці кампазіцыі найб. паслядоўна выявіліся ў планах расшырэння Амстэрдама (1902—17) і рэканструкцыі Гаагі (1908—09), у пазнейшых пабудовах (Муніцыпальны музей, Гаага, 1916—35).
Х.П.Берлаге. Біржа ў Амстэрдаме. 1897— 1909. Інтэр’ер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ДА (Ірына Антонаўна) (н. 5.10.1932, Мінск),
бел. архітэктар. Д-р архітэктуры (1987), праф. (1989). Скончыла БПІ (1959). Працавала ў праектных ін-тах, з 1981 у Бел.дзярж.н.-д. і праектным ін-це горадабудаўніцтва Дзяржбуда Беларусі, адначасова (з 1967) выкладчык БПА. Навук. працы па тэарэт. і метадалагічных асновах горадабудаўніцтва. Адзін з аўтараў ген.плана Мінска (1963), «Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987), праектаў планіроўкі і забудовы гарадоў Беларусі.
Тв.:
Основы градостроительства: Теория, методология. Мн., 1983;
Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКАРУ́М (манг. Хара-Хорын),
горад, сталіца стараж.-манг. дзяржавы ў верхнім цячэнні р. Орхан. Засн. Чынгісханам у 1220. Існаваў да 16 ст. Звесткі пра К. ёсць у кіт. летапісах і запісках еўрап. падарожнікаў 13 ст.: Дж. дэ Плана Карпіні, Марка Пола і В.Рубрука. У выніку раскопак, праведзеных у 1948—49 у паўд.-зах. частцы горада, адкрыты рэшткі палаца Угедэя, пад палацам знойдзены рэшткі будыйскай кумірні канца 12 — пач. 13 ст. з насценнай размалёўкай. У цэнтр. частцы горада вывучаны гандл.-рамесніцкія кварталы і інш. аб’екты.
латвійскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Латвіі (1959). Вучыўся на драм. курсах. З 1928 акцёр, з 1948 рэжысёр Нац.т-ра (цяпер Т-р драмы Латвіі). Акцёр лірыка-драм.плана. Сцэн. вобразам уласцівы ўнутр. насычанасць, вытанчанасць знешняга малюнка, рамантычнасць. Сярод роляў: Крустынь, Эдгар («Блудны сын», «У агні» Р.Блаўмана), Таўрынь, Оскар Клява («Да новага берага», «Сын рыбака» В.Лаціса), Іосіф («Іосіф і яго браты» Я.Райніса), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра). Паставіў «Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага (1957), «Гамлет» Шэкспіра (1959). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЗАНСЦЭ́НА (франц. mise en scéne размяшчэнне на сцэне),
размяшчэнне на сцэне акцёраў у той ці інш. момант спектакля. Адзін з важных сродкаў вобразнага выяўлення ўнутр. зместу п’есы, з’яўляецца істотным момантам рэжысёрскай задумы спектакля. М. ў кіно мае агульную прыроду з тэатральнай, але яна залежыць ад становішча кінаапарата, выбару плана, оптыкі, пазбаўлена ўмоўнасці. Кінаглядач бачыць М. ў шматлікіх планах і ракурсах. У сучасным кіно існуюць разнастайныя дынамічныя М.: шматпланавыя — адначасовае дзеянне на пярэднім і заднім планах; глыбінныя — дзеянне арыентавана ўглыб кадра; панарамныя (або кругавыя) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ПЛАН ДЗЕКАБРЫ́СТАЎ 1823,
першая ў гісторыі дзекабрысцкага руху спроба ўзняць узбр. паўстанне з мэтай зрабіць дзярж. пераварот. Распрацаваны ў маі 1823 кіраўнікамі Васількаўскай управы Паўд.т-ва падпалк. Чарнігаўскага пях. палка С.І.Мураўёвым-Апосталам, прапаршчыкам Палтаўскага пях. палка М.П.Бястужавым-Руміным, палк. Аляксопальскага пях. палка І.С.Павала-Швяйкоўскім і капітанам 18-га егерскага палка В.С.Норавым. Паўстанне меркавалася пачаць у Бабруйску, дзе была раскватаравана 9-я пях. дывізія (Чарнігаўскі і Палтаўскі палкі) 3-га пях. корпуса 1-й арміі, скарыстаўшы прыезд у горад для агляду войскаў імператара Аляксандра I (прымусіць яго падпісаць адрачэнне і прыняць канстытуцыю). Выступленне ў Бабруйску павінна было стаць сігналам для паўстанняў у Маскве, Пецярбургу, 2-й арміі. Арганізатары спрабавалі заручыцца згодай і падтрымкай Паўд. і Паўн. т-ваў дзекабрыстаў, але атрымалі адмову. У вер. 1823 Бястужаў-Румін вёў перагаворы ў Вільні аб узгадненні дзеянняў з прадстаўніком Літ. правінцыяльнага савета польскага Патрыятычнага т-ва К.Радзівілам і віленскай рэв. моладдзю (у т. л., магчыма, з А.Міцкевічам), але дамоўленасці не былі рэалізаваны з-за праведзеных у Вільні арыштаў. Без падтрымкі інш.рэв. арг-цый выступленне ў Бабруйску не мела сэнсу. Няўдача з ажыццяўленнем гэтага плана прымусіла ўсвядоміць неабходнасць сувязі паўстання на перыферыі з цэнтрам, аб’яднання сіл Паўн. і Паўд. т-ваў, выпрацоўкі агульнага плана дзеянняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМ’Е́НСКІ САБО́Р, сабор Нотр-Дам,
помнік гатычнай архітэктуры; адзін з буйнейшых гатычных сабораў у Еўропе. Пабудаваны ў г. Ам’ен (Францыя) у 1220—88 паводле плана Рабера з Люзарша пры ўдзеле Тома і Рэно з Кармона. 3-нефавая базіліка з 3-нефавым трансептам, з 3 галерэямі і 2 вежамі. Даўж.гал. нефа 143 м, выш. 42,5 м. Бакавыя капэлы дабудоўваліся ў 1292—1376, драўляны шпіль над сяродкрыжжам — пасля 1528. Гатычная скульптура парталаў — 13—14 ст., у т. л. знакамітыя статуі «Міласцівы Бог» і «Залатая Багародзіца». У інтэр’еры скульптура 13—17 ст., вітражы 13—14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЧАНКА (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 13.8.1941, г. Чыта, Расія),
бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1960; выкладаў у ім у 1965—75), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). У 1960—81 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчык гераічнага плана. Сярод партый: Іван, Машэка, Мікалай («Альпійская балада», «Выбранніца», «Мара» Я.Глебава), Тарэра («Балеро» на муз. М.Равеля), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга). Аўтар кн. «Беларускі балет і сучасная тэма» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РЫМАН, Харыман (Harriman) Уільям Аверэл (15.11.1891, Нью-Йорк — 26.7.1986), палітычны дзеяч ЗША, дыпламат.Чл.Дэмакр. партыі з 1928. У 2-ю сусв. вайну пасланнік прэзідэнта Ф.Рузвельта ў Вялікабрытаніі і СССР па каардынацыі праграмы ленд-лізу (1941—43). Пасол у СССР (1943—46) і Вялікабрытаніі (крас. — вер. 1946). Міністр гандлю (1946—48). Спец. ўпаўнаважаны па ажыццяўленні Маршала плана (1948—50). Губернатар штата Нью-Йорк (1955—59). У 1963 як намеснік дзярж. сакратара ЗША вёў перагаворы пра заключэнне пагаднення аб спыненні выпрабаванняў ядз. зброі. У 1968—69 узначальваў дэлегацыю ЗША на канферэнцыі па В’етнаме ў Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШАК (Тамара Сцяпанаўна) (н. 3.1.1927, г. Луганск, Украіна),
бел. мовазнавец-германіст. Д-рфілал.н. (1991), праф. (1992). Скончыла 1-ы Маскоўскі пед.ін-т замежных моў (1954). З 1961 у Арэнбургскім пед. ін-це, з 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1965—77 заг. кафедры). Даследаванні ў галіне параўнальнай граматыкі германскіх моў, распрацоўвае праблемы функцыянальнага плананям. і часткова англ. моў. Аўтар працы: «Функцыянальная стылістыка нямецкай мовы» (1981), а таксама арт. «Стан і асноўныя напрамкі лінгвастылістычнай праблематыкі ў мовазнаўстве Беларусі» (1979), «Моўная намінацыя і грамадска-культурны працэс» (1991) і інш.