НЕАФІ́Т (ад грэч. neophytos той, хто нядаўна прыняў веравызнанне),
1) першапачаткова ў хрысціянстве: толькі што ахрышчаны паслядоўнік вучэння Хрыста; пасвячоны ў сан святара; манах, які прыняў пострыг. Н. наз. таксама таго, хто нядаўна прыняў якую-н. рэлігію.
2) Новы прыхільнік якога-н. вучэння або грамадскага руху; навічок у чым-небудзь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАБС-РО́ТМІСТР,
чын (званне) обер-афіцэраў у арміях шэрагу краін (пераважна ў кавалерыі). У рас. арміі ўведзены ў 1801 (існаваў да 1917). Першапачаткова прысвойваўся пам. камандзіраў эскадронаў па страявой часці ў драгунскіх, а пазней у інш.кав. палках. У казацкіх войсках Ш.-р. адпавядаў чыну пад’есаула, у пяхоце — штабс-капітану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОР, Хор,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца і неба, сын Асірыса і Ісіды. Уяўлялі Гора ў выглядзе сокала (ці чалавека з галавой сокала) або крылатага сонечнага дыска. Першапачаткова Гора шанавалі як драпежнага бога палявання, пазней — як апекуна ўлады фараона, які лічыўся зямным увасабленнем Гора. Пасля перамогі над богам цемры Сетам Гор стаў уладаром Сусвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКХАНА́ЛІІ,
у Старажытным Рыме святкаванні, містэрыі ў гонар Дыяніса (Вакха). Першапачаткова да ўдзелу ў вакханаліях дапускаліся толькі жанчыны, пазней і мужчыны. З 2 ст. да н.э. набылі характар оргій. У 186 да н.э. на вакханаліі сенацкім указам накладзены абмежаванні. У пераносным сэнсе вакханаліі — дзікі разгул, оргія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРЭ́ [ад франц. entree уваход, выхад (на сцэну)],
1) у цырку — першапачаткова з’яўленне клоуна на манежы. У сучасным цырку сюжэтная, размоўная ці пантамімічная сцэнка, якую выконвае клоун. Складаецца з рэпрызаў, эксцэнтрычных і буфанадных трукаў, элементаў пародыі і пантамімы.
2) У балеце — уступная частка разгорнутага па-дэ-дэ (па-дэ-труа), выхад аднаго ці некалькіх выканаўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФІРА́МБ (грэч. dithyrambos),
першапачаткова харавая культавая песня ў Стараж. Грэцыі ў гонар бога Дыяніса (Вакха), пазней — літ. форма, блізкая да оды ці гімна. У новай еўрап. л-ры мае пераймальны характар («Дыфірамб Пегасу» А.Сумарокава). У стараж.-бел. л-ры блізкія да Д. панегірыкі. У пераносным сэнсе Д. — перабольшаная пахвала, захапленне ўслаўленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАСКЕ́Р (тур. sarasker),
у Асманскай імперыі першапачаткова галоўнакамандуючы арміяй, якога выбіралі з ліку пашоў; у канцы 19 — пач. 20 ст. — ваен. міністр. Акрамя таго, з канца 16 ст., калі тур. султаны ўхіліліся ад асабістага камандавання войскамі, тытул С. насілі нам.вял.везіра, якія кіравалі войскамі. Тытул С. скасаваны ў пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІЦІЛАПО́ЧТЛІ,
у стараж. рэлігіі і міфалогіі ацтэкаўвярх. бог. Першапачаткова племянное бажаство, пазней — бог блакітнага яснага неба, маладога сонца, вайны і палявання, апякун ацтэкскай знаці. У час штогадовага свята ў гонар У. ацтэкі рабілі і з’ядалі яго вялізную выяву з цеста і мёду. У Тэначтытлане існаваў храм У., дзе яму прыносіліся крывавыя чалавечыя ахвяры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НКІ (англ. yankee),
тэрмін, пашыраны з 18 ст.Першапачаткова празванне амерыканцаў — ураджэнцаў калоніі Новая Англія ў Паўн. Амерыцы; у час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 мянушка, якой брыт. салдаты называлі каланістаў-паўстанцаў; з часоў Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 мянушка жыхароў паўн. штатаў ЗША; пазней пашырылася на ўсіх амерыканцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РМА (грэч. hermēs),
чатырохгранны слуп, завершаны скульпт. выявай галавы першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), потым стараж. багоў, з 5 ст. да н.э. і партрэтнымі выявамі дзярж. дзеячаў, філосафаў і інш. У ант. эпоху герма — пераважна межавы знак, паказальнік дарог, з 16 ст. — від дэкар. і садова-паркавай скульптуры.
Гермы на фасадзе палаца ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.